Смалявічы (футбольны клюб)
«Смалявічы» — футбольны клюб зь Беларусі. Заснаваны ў 2009 годзе. Базуецца ў Смалявічах, якія знаходзяцца ў Менскай вобласьці. З 2019 году выступае ў першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Смалявічы | |
Поўная назва | Футбольны клюб «Смалявічы» |
---|---|
Заснаваны | 2009 |
Горад | Смалявічы, Беларусь |
Стадыён |
«Азёрны» Умяшчальнасьць: 1600 |
Дырэктар | Сяргей Міхайлаў |
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга |
· 2019 | Першая ліга, 2 месца (павышэньне) |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
рэдагавацьПад назвай «Вігвам» у 2009 годзе пад кіраўніцтвам трэнэра Аляксандра Міхальчанкі каманда ўдзельнічала ў чэмпіянаце Менскай вобласьці[1], паводле вынікаў якога заняла выніковае 10 месца сярод 14 удзельнікаў. У наступным годзе «Вігвам» выступаў у другой лізе чэмпіянату Беларусі па футболе, заняўшы 11 месца сярод 18 камандаў.
У красавіку 2011 году клюб атрымаў пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі й стаў чальцом Беларускай фэдэрацыі футболу[1]. 19 ліпеня галоўным трэнэрам быў прызначаны беларускі спэцыяліст Юры Пунтус[2], які раней трэніраваў моладзевую й нацыянальную зборныя, а таксама такія клюбы найвышэйшай лігі БАТЭ, МТЗ-РІПА й берасьцейскае «Дынама»[3]. У жніўні клюб быў перайменаваны ў «Смалявічы» й пад такой назвай заняў 12 месца з 16 камандаў другой лігі.
У сэзоне 2012 году каманда атрымала новую назву — «Смалявічы-СТІ». Клюб падышоў да новага сэзону ў другой лізе ня ў ролі «сталага аўтсайдэра»[3], а якасьці «ценявога фаварыта»[4] турніру. Сэзон для каманды склаўся ўдала, ужо за за 4 туры да канца першынства, перамогшы ў хатнім матчы «Асіпавічы» (2:0), яна датэрмінова выйшла ў першую лігу. У гэтым жа матчы каманда ўпершыню згуляла на сваім новым стадыёне пад назвай «Азёрны»[5].
У пачатку 2016 году клюб падпісаў дамову пра супрацоўніцтва з БАТЭ, згодна зь якой у «Смалявічах» будуць гуляць маладыя гульцы БАТЭ, якія ня трапілі ў асноўны склад[6].
У сэзоне 2017 году каманда заняла другое месца ў першай лізе і атрымала права на ўдзел у найвышэйшым дывізіёне ў наступным сззоне. Перад пачаткам сэзону 2018 году назва клюбу была зьмененая на «Смалявічы»[7].
Былыя назовы
рэдагаваць- «Вігвам» (2009—2011)
- «Смалявічы»-СТІ (2011—2017)
- «Смалявічы» (з 2018 году)
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 22 ліпеня 2020 году
|
|
Статыстыка
рэдагаваць
|
|
Галоўныя трэнэры
рэдагаваць- Аляксандар Бразевіч (зь сьнежня 2017 году)[8]
- Дзьмітры Молаш (чэрвень 2016 году — сьнежань 2017 году, в. а. з чэрвеня 2016 году да студзеня 2017 году)[9][10]
- Віталь Рагожкін (студзень — чэрвень 2016 году)[11]
- Аляксандар Бразевіч (жнівень 2015 году — лістапад 2015 году)[12][13]
- Юры Вадавозаў (в. а. у жніўні 2015 году)[14]
- Дзьмітры Навіцкі (верасень 2014 году — жнівень 2015 году)[15]
- Альбэрт Рыбак (сьнежань 2013 — верасень 2014, в. а. у кастрычніку — лістападзе 2013 году)
- Юры Пунтус (да кастрычніка 2013 году)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Криулин В. Переименуем клуб в «Смолевичи» Goals.by
- ^ Інфармацыя аб камандзе на Football.by
- ^ а б Солонец Г. Юрий Пунтус: «Смолевичи» будут в высшей лиге Менская праўда.
- ^ Маслович А. А мы «Ипсвич»! Goals.by
- ^ Масловский А. «Команда не задохнется». Goals.by.
- ^ «Смолевичи-СТИ» стали фарм-клубом БАТЭ (рас.)
- ^ «Смолевичи СТИ» сменили название. В новом сезоне клуб будет называться «Смолевичи» (рас.)
- ^ Бразевич сменил Молоша в «Смолевичах-СТИ» (рас.)
- ^ «Смолевичи-СТИ» расторгли контракт с Виталием Рогожкиным. И. о. главного тренера назначен Дмитрий Молош (рас.)
- ^ Игорь Воронков, Шкабара, Ковалюк и Степанов перешли в «Смолевичи-СТИ», Молош утвержден главным тренером, Гомелько стал тренером вратарей (рас.)
- ^ Экс-наставник дубля БАТЭ возглавил «Смолевичи-СТИ» (рас.)
- ^ Александр Бразевич покинул могилевское «Торпедо» и возглавил «Смолевичи-СТИ» (рас.)
- ^ Александр Бразевич покинул пост главного тренера «Смолевичей-СТИ» (рас.)
- ^ «Смолевичи»-СТИ уволили Дмитрия Новицкого с поста главного тренера (рас.)
- ^ «Смолевичи-СТИ» расторг контракт с Рыбаком (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка (рас.)