Мікіта Дземчанка

беларускі футбаліст

Мікі́та Дзе́мчанка (нарадзіўся 6 верасьня 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца менскага «Дынама».

Мікіта Дземчанка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 верасьня 2002(2002-09-06)[1] (21 год)
Рост 175 см
Вага 60 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Нумар 88
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—4 Дынама Менск 44 (2)
2020 Смалявічы 12 (0)
2024—4 Дынама-2[d] 1 (0)
Зборныя
2019 Беларусь (да 19)[d] 2 (0)
2022—4 Беларусь (да 21) 9 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 чэрвеня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 чэрвеня 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец менскага «Дынама». З 2018 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, дэбютаваўшы ў першым складзе 26 чэрвеня 2019 году ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніту» (2:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 11 ліпеня 2019 году выйшаў у пачатковым складзе каманды ў матчы Лігі Эўропы супраць латвійскай «Ліепаяй» (1:1). У далейшым працягваў гуляць за дубль.

У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[2]. 10 ліпеня 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Іслачы» (3:1). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сьнежні 2020 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Смалявічы»[3]. У пачатку 2021 году трэнаваўся разам з рэзэрвовай камандай «Дынама» ды праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне». У выніку пачаў сэзон 2021 году ў складзе дынамаўскага дубля, у далейшым зрэдку зьяўляўся ў асноўнай камандзе. У 2022 годзе пачаў часьцей прыцягвацца да асноўнага складу, у тым ліку нярэдка выходзіў у першай адзінаццатцы.

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2019 года выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 26 лютага 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у пачатковым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2023 году супраць зборнай Кіпру (1:0) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Дынама»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць