Кірыл Радзівонаў

беларускі футбаліст

Кірыл Радзівонаў (нар. 9 траўня 2020 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Іслач».

Кірыл Радзівонаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 траўня 2000(2000-05-09)[1] (24 гады)
Рост 190 см
Вага 80 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Іслач
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2023 Дынама Менск 0 (0)
2020 Смалявічы 7 (0)
2021—2022 Белшына 54 (1)
2023 Іслач 20 (0)
2024—4 Іслач 12 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 верасьня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец менскага «Дынама». З 2017 году пачаў выступаць за клюбны дубль, дзе неўзабаве стаў адным з асноўных гульцоў. Да сэзону 2020 году рыхтаваўся разам з галоўнай камандай, прыцягваўся да ейных матчаў, аднак заставаўся на лаўцы запасных.

У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[3]. 10 ліпеня 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць «Іслачы» (3:1). Далей пачаў трывала гуляць у стартавым складзе, але пазьней пачаў заставацца на лаўцы запасных, прыцягваючыся да дубля. У сьнежні 2020 году па заканчэньні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама»[4].

У пачатку 2021 году рыхтаваўся да новага сэзону з дублем дынамаўцаў. Таксама некаторы час знаходзіўся на праглядзе ў берасьцейскім «Дынама», а ў сакавіку на правах арэнды стаў гульцом бабруйскай «Белшыны»[5]. Замацаваўся ў асноўным складзе бабруйскай каманды, дапамог ёй паводле вынікаў сэзону 2021 году вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2022 году па вяртаньні з арэнды пачаў трэнавацца зь менскім «Дынама»[6]. Пазьней праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», а ў лютым зноў быў арандаваны «Белшынай»[7]. У сэзоне 2022 году заставаўся гульцом пачатковага складу бабруйчанаў.

У студзені 2023 году на правах арэнды стаў гульцом «Іслачы»[8], дзе гуляў пераважна ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2023 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Іслач»[9], аднак у студзені 2024 году вярнуўся ў клюб, падпісаўшы паўнавартасны аднагадовы кантракт[10].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць