Вярблюд
Вярблюд (Camelus) — жывёла клясы сысуноў, адносіцца да капытных у межах сямейства вярблюдавых, шырока вядомая сваім адметным тлушчавым адкладаньням у выглядзе гарбу на сьпіне. Уснуюць два віды вярблюдаў, адзін зь якіх мае адзін горб, а другі — два. Аднагорбыя вярблюды пражываюць у асноўным у сухіх пустэльных рэгіёнах Заходняй Азіі, у той час як вярблюд двухгорбы мае тэрыторыю пражываньня ў Цэнтральнай і Ўсходняй Азіі. Абодва віду зьяўляюцца хатнімі жывёламі, і выкарыстоўваюцца чалавека дзеля атрыманьня малака й мяса, а таксама ў якасьці працоўнай сілы.
Вярблюд | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Парнакапытныя |
Сямейства | Вярблюдавыя |
Род | Вярблюд |
Бінамінальная намэнклятура | |
Camelus | |
Сярэдняя працягласьць жыцьця вярблюдаў складае ад 40 да 50 гадоў. Вярблюды могуць разганяцца ня толькі да хуткасьці 65 км/г пры бегу на кароткія дыстанцыі, але здольныя падтрымліваць сталую хуткасьць да 40 км/г. Паводле археалягічным дадзеных продкі сучасных вярблюдаў зьявіліся ў Паўночнай Амэрыцы ў часы палеагенавага пэрыяду, а затым распаўсюдзіліся на большай частцы Азіі. Народы старажытнага Самалі адамашнілі вярблюдаў да 2000 году да н. э.[1][2]
Этымалёгія
рэдагавацьЛацінская назва Camelus ўзыходзіць праз грэцкае κάμηλος да агульнасэміцкага «гамаль» (араб. جَمَل, іўр. גמל). Паводле вэрсіі Фасмэра, вярблюд паходзіць з старажытнага запазычаньня з гоцкай крыніцы, у якім ulbandus значыў «слон». Гоцкае слова ўзыходзіць праз грэцкае ἐλέφας, «слон». На думку гісторыка Барыса Рыбакова, слова спрадвечна славянскае, якое азначае «шматходны», «шматблукальны»[3].
Віды
рэдагавацьБактрыяны
рэдагавацьДвухгорбы вярблюд бактрыян (лац. Camelus bactrianus), які жыве ў Цэнтральнай Азіі, быў прыручаны чалавекам шмат гадоў таму, аднак рэдкія табуны дзікіх бактрыянаў і па гэты дзень сустракаюцца ў пустэльнях Манголіі й Заходняга Кітая, дзе яны больш за ўсё пакутуюць ад недахопу вадапойла, паколькі чалавек, асвойваючы пустэльню, у першую чаргу займае адкрытыя крыніцы. Хатніх двухгорбых вярблюдаў разводзяць галоўным чынам у Казахстане й Манголіі, выкарыстоўваючы іх у тых жа мэтах, што й драмадэры. Сваю назву бактрыян атрымаў ад назвы старажытнай вобласьці Цэнтральнай Азіі Бактрыя, дзе ён мабыць упершыню быў прыручаны.
Дзікія бактрыяны прыкметна драбней за хатніх, а іхныя невялікія востраканцовыя гарбы падзеленыя даволі шырокай седлавінай. Вялікія гарбы хатняга бактрыяна часьцей за ўсё выкладзеныя адзін да аднаго, і паміж імі амаль няма прамежку. Па масе цела хатнія бактрыяны амаль не саступаюць драмадэрам.
Драмадэры
рэдагавацьДзікіх аднагорбых вярблюдаў драмадэраў (лац. Camelus dromedarius) у наш час не захавалася. У цэнтральных раёнах Аўстраліі можна сустрэць зьдзічэлых, раней завезеных туды аднагорбых вярблюдаў, якія бескантрольна размножваюцца з-за адсутнасьці сур’ёзных лімітуючых фактараў. На шырокіх тэрыторыях старога сьвету з засушлівым і гарачым кліматам драмадэры застаюцца важнымі гаспадарчымі жывёламі, якія выконваюць шматлікія функцыі й працягваюць адыгрываць важную ролю ў культуры асобных народаў сьвету.
Вярблюд у культуры
рэдагавацьЗдаўна вярблюды выкарыстоўваліся ў войсках, з часоў антычнасьці й сярэднявечча, для перавозкі грузаў і вершнікаў, непасрэдна ў баі выкарыстоўваліся баявыя вярблюды ў складзе баявой кавалерыі й індывідуальна, часьцяком з мэтай застрашваньня суперніка.
У хрысьціянстве вярблюд сымбалізуе ўмеранасьць, годнасьць, каралеўскую кроў, паслухмянасьць, жыцьцёвую сілу й асацыюецца з чараўнікамі й Янам Хрысьціцелем, які насіў пояс зь вярблюджай шкуры. Вярблюд, прыклонены на калені для прыняцьця ношы, ўвасабляе пакору. У іранцаў вярблюд асацыюецца з цмокам. У рымлянаў вярблюд быў пэрсаніфікацыяй Арабіі на манэтах. Вярблюд зьяўляецца сымбалем мовы праграмаваньня Perl.
У горадзе Ахтубінск у Астраханскай вобласьці на плошчы імя Леніна ўсталяваны помнік двум вярблюдам Машцы й Мішу, якія служылі ў камандзіра гарматы сяржанта Рыгора Несьцерава й цягнулі гармату, якая зрабіла адзін зь першых залпаў па Райхстагу[4].
Геральдыка
рэдагавацьВыявы вярблюда прысутнічаюць на некаторых гербах і сьцягах гарадоў і рэгіёнаў, але геральдычнай фігурай вярблюд не зьяўляецца.
Вярблюд выкарыстоўваўся на гербе Ісецкага правінцыі, цяпер вярблюд выкарыстоўваецца на гербах і сьцягах Чалябінска (аднагорбы, аднак дакладная колькасьць пагоркаў не зразумелая, бо вярблюд наўючаны цюкамі) і Чалябінскай вобласьці (двухгорбы). У «Поўным зборы законаў Расейскай імпэрыі» за 1830 годам гэтаму дадзена наступнае тлумачэньне: «наўючаны вярблюд ў знак таго, што ў гэты горад шмат іх з таварамі прыводзяць». Такім чынам, вярблюд сымбалізаваў гандаль, якім у той час у асноўным жыў горад[5].
Вярблюд таксама прысутнічае на гербе Эрытрэі.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьВярблюдовыя ўюк хімл служыў мерай вагі, якая выкарыстоўвалася ў мусульманскіх краінах. Вага хімла ў розных рэгіёнах моцна адрозьнівалася, сярэдні (акруглены) хімл набліжаўся да вагі ў 250 кг.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Scarre, Chris (1993-09-15). «Smithsonian Timelines of the Ancient World». London: D. Kindersley. p. 176. ISBN 978-1-56458-305-5
- ^ Bulliet, Richard (1990-05-20) [1975]. «The Camel and the Wheel». Morningside Book Series. Columbia University Press. p. 183. ISBN 978-0-231-07235-9.
- ^ Рыбаков Борис Александрович. «Рождение Руси»
- ^ Апісавньне й памер помніка «Мы перамаглі!»
- ^ «Почему на гербе города изображен верблюд?» — газета «Уральский курьер»
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВярблюд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў