Вярблю́давыя[1] (Camelidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 3 сучасныя роды і 7 сучасных відаў. Вярблюдавыя упершыню з’явіліся ў Паўночнай Амэрыцы ў сярэднім эацэне і заставаліся там да міграцыі ў Эўразію ў канцы міяцэну, а ў Паўднёвую Амэрыку дабраліся параўнальна нядаўна, у позьнім пліяцэне[2][3].

Вярблюдавыя
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПарнакапытныя (Artiodactyla)
СямействаВярблюдавыя
Бінамінальная намэнклятура
Camelidae
Gray, 1821
Арэал

Вярблюдавыя ўсе буйныя. Вага паўднёваамэрыканскіх відаў — ад 35 да амаль 100 кг. Вярблюды Старога Сьвету, аднак, значна большыя, яны важаць ад 450 да 650 кг. Форма цела вярблюдавых ад стройнай да каржакаватай, але ўсе яны маюць доўгую грацыёзную шыю; галава маленькая; ногі доўгія і стройныя. Зубная формула для (дарослых) жывёл Старога Сьвету складае 1/3, 1/1, 3/1-2, 3/3 = 32-34; а для вярблюдавых Новага Сьвету — 1/3, 1/1, 2/1, 3/3 = 30. Вярблюдавыя маюць складаны 3-камерны страўнік[2][3].

Дзікія вярблюдавыя звычайна жывуць групамі. Усе яны траваедныя. Як правіла, яны сустракаюцца ў засушлівых або паўзасушлівых раёнах і валодаюць выдатнай здольнасьцю эканоміць ваду[2][3].

Сыстэматыка

рэдагаваць

Вярблюдавыя (Camelidae)

  1. ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — 71 с.
  2. ^ а б в Myers P. (2000) Camelidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 03.03.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 341–343. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)