Мова праграмаваньня

Мова праграмаваньня або кампутарная мова — штучна створаная мова для выказу вылічэньняў, якія можна выканаць на кампутары.

Азначэньне

рэдагаваць

Асаблівасьці, якія вылучаюць мову праграмаваньня:

  • Функцыя: мова праграмаваньня ўжываецца для напісаньня кампутарных праграмаў, якія дазваляюць кампутару выконваць якія-небудзь вылічэньні ці альгарытмы, а таксама, магчыма, кіраваць зьнешнімі прыладамі, такімі, як прынтары, робаты і г. д.
  • Мэта: мовы праграмаваньня адрозьніваюцца ад натуральных моваў тым, што натуральныя мовы ўжываюцца толькі для ўзаемадзеянтня паміж людзьмі, у той час як мовы праграмавантня таксама дазваляюць людзям даваць інструкцыі машынам. Некаторыя мовы праграмавантня ўжываюцца аднымі прыладамі, каб кіраваць другімі. Напрыклад, праграмы на PostScript часта ствараюцца другімі праграмамі, каб кіраваць прынтарам ці дысплеям.
  • Канструкцыі: мовы праграмаваньня могуць утрымліваць канструкцыі для азначэньня і працы з структурамі зьвестак, ці для кіраваньня працэсам выкананьня.
  • Выразная магутнасьць: тэорыя вылічэньняў клясыфікуе мовы па вылічэньням, якія можна зрабіць сродкамі гэтай мовы.

Клясыфікацыя

рэдагаваць

Для моваў праграмаваньня няма ўсеабдымнай схемы клясыфікацыі. Звычайная мова праграмаваньня паходзіць ад некалькіх папярэдніх моваў. Часта мовы ўзьнікаюць у выніку спалучэньня элемэнтаў некалькіх моваў з папулярнымі ідэямі свайго часу. Ідэі, якія зьяўляюцца ў адной мове, распаўсюджваюцца па сям’і сумежных моваў, а потым перасякаюць межы, каб праявіцца ў другой сям’і.

Задача клясыфікацыі яшчэ болей ускладняецца тым фактам, што мовы можна клясыфікаваць па многім крытэрыям адначасова. Напрыклад, Java — гэта аб’ектна-арыентаваная мова (мае аб’ектна-арыентаваную арганізацыю) і канкурэнтная мова (мае ўбудаваныя канструкцыі для выкананьня некалькіх нітак паралельна). Python — аб’ектна арыентаваная скрыптавая мова.

Мовы праграмаваньня разьдзяляюць па парадыгмах праграмаваньня і клясыфікуюць па вобласьці прызначэньня. Парадыгмы ўключаюць працэдурнае праграмаваньне, аб’ектна-арыентаванае праграмаваньне, функцыйнае праграмаваньне, і праграмаваньне лёгікі; некаторыя мовы спалучаюць некалькі парадыгмаў. Мова асэмблера — ня столькі парадыгма, колькі прамая мадэль архітэктуры машыны. Па прызначэньні мовы праграмаваньня могуць быць агульнага прызначэньня, мовы сыстэмнага праграмаваньня, скрыптавыя мовы, дамэнна-спэцыфічныя, ці канкурэнтныя/разьсяроджаныя (ці іх спалучэньнем). Некаторыя мовы агульнага прызначэньня ствараліся ў асноўным для мэтаў адукацыі.

Таксама мовы праграмаваньня могуць быць клясыфікаваныя безадносна парадыгмы праграмаваньня. Напрыклад, большасьць моваў праграмаваньня ўжываюць англамоўныя ключавыя словы, у той час як меншасьць — не. Мова можа быць эзатэрычнай ці не.

Глядзіце таксама

рэдагаваць