Вялікае Бабіна
Вялі́кае Ба́біна[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 кілямэтраў на поўнач ад Воршы і за 1,5 кілямэтру на захад ад міжнароднай аўтамагістралі Санкт-Пецярбург — Адэса (у межах Беларусі — магістраль М8). Празь вёску праходзіць рэспубліканская аўтамабільная дарога Віцебск — Ворша (Р87). Вялікае Бабіна ўваходзіць у склад Высокаўскага сельсавету.
Вялікае Бабіна | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Аршанскі |
Сельсавет: | Высокаўскі |
Насельніцтва: | 60 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 216 |
Паштовы індэкс: | 211006[1] |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°41′33″ пн. ш. 30°24′50″ у. д. / 54.6925° пн. ш. 30.41389° у. д.Каардынаты: 54°41′33″ пн. ш. 30°24′50″ у. д. / 54.6925° пн. ш. 30.41389° у. д. |
± Вялікае Бабіна |
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершае ўпамінаньне 1557 год ва ўласнасьці Корсакаў. [3] Паводле інвэнтару 12 ліпеня 1560 году Сяло Бабіна належала Аршанскаму замку.
Волость замку Рошского. Село Бабино. Люди куничные. (л. 19) Старец того села именем Исак, Роман з братею своею, Семен Левоневич з братком , Гапон Семенович з братею, Демьян Семенович з братом Иваном, Иванко Семенович з братом Ходором, Андрей а Митко Игнатовичи, Федко збратею Митком и Лукъяном, Першко Полуйкович, Марко Ходкович, Михалко Матфеевич з братею, Кузма з братом, Левон Хомин, Онисим Юркович, Лукъян Нестерович, Андрей Карников, Менко Озаров, Митко Семёнович. В том селе пустовщизна именем Левоновщизна — служба, другая земля Ползунщвщизна — служба. Того села всих людей служоб 16, дымов 30. Повинноватость того села всих людей: скаждое службы на каждои недели день в суботу до замку служать, с чим им врадник роскаже, а к тому у восень, естлибы потреба была ку роботе замку будованья, тогда есть винни робити; и дани медовое на замок Оршанский пудов 8 давати, а за данью полуконного личбы гр. 32, хмелю солянку; а на озерах повинни невод тягнути, иле потреба есть; а сходячи з невода, неводничому гр. 20; а кгды сено косять на замок, покосного гр. 10. а к тому на замок Витебский с того ж села дани медовое дають пудов 34, а з данью полуконного гр. 60. (л. 20) Того же села Бабиньского бобровник: Боборика Миткович — 1, служба, повиннватости он никоторое не чинить, одно бобры на замок ловить.[4]
У пачатку 1562 году атрады Івана IV Жахлівага спустошылі ваколіцы Воршы й Дуброўны. Пасьля заканчэньня Інфлянцкай вайны (1558—1570) 30 ліпеня 1574 году Бабіна ўпамінае староста аршанскі Ф. С. Кміта ў лісьце з Воршы да Мікалая Радзівіла, ваяводы віленскага[a]:
У воласьці: Расасна — шасьцісот чалавек няма, Любавічы — ста васьмідзесяці чалавек няма, Бабіна, Заозерца, Дзевіна, Пашына, Баева — усіх тых сёл, государ, няма…
З 1569 году — дзяржаўная ўласнасьць.[6] Згадваецца ў 1669 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.[7]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 ліпеня 1773 году Бабіна ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22.03.1777 па 31.12.1796 у складзе Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10.01.1778 да 31.12.1796). З 01.12.1796 да 27.02.1802 году ў Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 году ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні.[8]
З 1792 году ва ўласнасьці Любамірскіх сяло (Вялікае) Бабіна й вёска Бабіна, у маёнтку Межаўскі ключ. Адлюстравана на пляне генэральнага межаваньня Сеньненскага павету канца 18 ст. Пасьля рэформаў другой паловы XIX стагодзьдзя сяляне выкупілі зямлю ў Канстанціна Любамірскага[9] У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 111 дзесяцін зямлі. Сяляне ўваходзілі ў Бабінскае сялянскае таварыства.[10]
Насельніцтва
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Гарадзішча. За 3 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Гарадзец. Пляцоўка памерам 45 на 42 мэтраў узвышаецца над навакольнай мясцовасьцю на 15 — 18 мэтраў і абкружана трыма канцэтрычнымі валамі: адзін па краі і два па схілах. Вышыня ўнутранага вала — 2 — 3 мэтра, зьнешніх — 1,5 мэтра. Абсьледавалі ў 1971 годзе Леанід Побаль, у 1981 годзе Міхаіл Лашанкоў. Выяўлена ляпная кераміка 6 — 9 ст.
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля[11]. Да 1839 году парафія Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ). Сьвятар: ярэй Язэп Шчапкоўскі[12]. Пасьля пажару ў Высокаўскай Сьвята-Ільлінскай царкве частка вёсак была далучана да Бабінскай царквы.
- К царкве былі прыпісаны ў 1857 годзе — Сяло (Вялікае) Бабіна; вёскі: Арашкі, Бабіна, Дзевіна, Іванькава, Карпіцкія, Каржавы, Клюкаўка, Кухаронкі, Лісоўскія, Максакі, Пліханы, Сяргеенкі, Сімахі, Сядрычына; засьценкі: Аніськава, Сядрычынскі (Вусы).
- К царкве былі прыпісаны ў 1910 годзе — Сяло (Вялікае) Бабіна, сяло Высокае; вёскі: Аніськава, Бабіна, Грышаны, Дзевіна, Зазер’е, Іванькава, Каржавы, Клюкаўка, Лісуны, Лісоўскія, Няводнічы, Пліханы, Савкежына, Сяргеенкі, Сімахі, Сядрычына, Чапеліна; засьценкі: Лісоўскі, Сядрычынскі (Вусы); маёнтак Высокае; сядзібы: Высокае, Грышаны, Касая Елка, Рэвяч, Пярэспа; пагост Бабіна; былая паштовая станцыя Грышаны[10].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Эпісталярная спадчына Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага: Ліст 16. Писан у в Оршы, июня 30 дня, року 1574. «До Миколая Радзивилла, Воеводы Виленского»[5]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3. С. 110 (Г-4), 194
- ^ а б Инвентарь замка Оршанскаго. 12 іюля 1560 года. (Кніга Перепісей Літовск.). / М. В. Довнар-Запольский // Документы Московского архива Министерства юстиции.. — М.: Тип. А. И. Мамонтова, 1897. — Т. 1. — С. 123—134.
- ^ Коршунаў А. Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасьці / Ю. Пшыркоў. — Менск: Навука і тэхніка, 1975. — 245 с.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 84 (Г-3), 201
- ^ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5
- ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. Сѣнно. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186, 197.
- ^ Российский государственный исторический архив (РГИА).(недаступная спасылка) Главное выкупное учреждение Мин. Фин. Фонд 577. Опись 19. Дело 946 «О выкупе временнообязанными крестьянми земельных наделов у Любомирского К.К. Селения БАБИНА. Могілевская губ. 17.02.1866 г. — 28.09.1870 г.»
- ^ а б в Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгія Павловича Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 107—109. — 250 с.
- ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 373. — 613 с.
- ^ А. М. Сементовскій , Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 131.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае Бабіна (№ 233) / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 104.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С. 495, 496.
- Аляксандар Шынкевіч. Аршанская даўніна.. — Мінск: Полымя, 1992. — С. 64, 65. — 144 с. — 3500 ас.
- Шинкевич А. Н. Очерки о земле Оршанской/ Природа, история, народные предания, старина. — Барань: 2013. — С. 242 (№27). — 844 с.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5. С. 104 — 105.