Павал Кляньё

беларускі футбаліст

Па́вал Кляньё (нарадзіўся 28 красавіка 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Воршы».

Павал Кляньё
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 красавіка 1999(1999-04-28)[1] (25 гадоў)
Рост 180 см
Вага 70 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017 Нёман-Агра Стоўпцы 15 (1)
2018—2019 Тарпэда Менск 29 (3)
2019 Гомель 0 (0)
2020 Лякаматыў Гомель 21 (10)
2021 Тарпэда-БелАЗ 11 (3)
2022 Менск 8 (0)
2022—2024 Макслайн 43 (5)
2024 Ворша 4 (1)
Зборныя
2019 Беларусь (да 21) 1 (3)

Кар’ера

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Менску. З першай клясы пачаў займацца футболам у СДЮШАР-5[2]. Калі школа займела фінансавыя праблемы, выхаванцы перайшлі пад крыло футбольнага клюбу «Менск», дзе выступаў за юнацкія каманды. У пачатку 2017 году быў заяўлены за дублюючы склад «Менску», але гэтак і не згуляў за яго, і ў жніўні таго ж году далучыўся да клюбу Першай лігі «Нёман-Агра» з Стоўпцаў. У складзе «Нёмана-Агра» замацаваўся ў асноўным складзе, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу.

У лютым 2018 году пасьля прагляду падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[3]. Сэзон 2018 году пачынаў у дублюючым складзе тарпэдаўцаў. 13 траўня 2018 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (0:2). У далейшым пачаў трывала зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У ліпені 2019 году ў сувязі зь фінансавымі праблемамі пакінуў каманду. У жніўні 2019 году стаў гульцом «Гомля»[4], аднак выступаў у гомельскім клюбе толькі за дубль, але ў першай камандзе заставаўся на лаве запасных. У студзені 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Гомель»[5]. Неўзабаве выправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ», але не падышоў клюбу. У лютым далучыўся да гомельскага «Лякаматыву». Замацаваўся ў першай адзінаццатцы чыгуначнікаў і стаў адным з асноўных бамбардзіраў каманды, забіўшы за cэзон 10 галоў у Першай лізе.

У студзені 2021 году выправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ» і ў лютым падпісаў двухгадовы кантракт з клюбам[6]. У першай палове cэзону 2021 году рэгулярна зьяўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену. З жніўня страціў месца ў складзе і толькі заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2022 году па пагадненьні бакоў скасаваў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[7]. Хутка пачаў трэнавацца зь «Менскам» і ў лютым падпісаў кантракт[8]. У сталіцы гулец ня даў рады ды толькі часам выходзіў на замену.

У ліпені 2022 году далучыўся да рагачоўскага «Макслайну»[9]. Замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У сакавіку 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[10], які пераехаў у Віцебск. У сьнежні 2023 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Макслайн»[11], аднак у студзені 2024 году зноў пачаў трэнавацца з клюбам і ў лютым падпісаў новае пагадненьне[12]. У жніўні 2024 году стаў гульцом «Воршы»[13].

Міжнародная

рэдагаваць

8 чэрвеня 2019 году правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Гібральтару (10:0) і пасьпеў адзначыцца хет-трыкам.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман-Агра 2017 Першая ліга 15 1
Тарпэда Менск 2018 Найвышэйшая ліга 17 2

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць