Сяргей Мельнік (1995)

беларускі футбаліст, народжаны ў 1995 годзе

Сярге́й Ме́льнік (нар. 5 ліпеня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца менскага «Юні Ікс Лабс».

Сяргей Мельнік
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 ліпеня 1995(1995-07-05)[1] (30 гадоў)
Рост 170 см
Вага 67 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Юні Ікс Лабс
Нумар 55
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014 Менск-2 25 (1)
2015 Віцебск 14 (0)
2017 Баранавічы 8 (0)
2017 Смаргонь 12 (0)
2018 Мікашэвічы 10 (0)
2018 Андэрдог 9 (2)
2019 Арсэнал Койданаў 28 (1)
2020 Ашмяны-БДУФК 16 (0)
2021 Нафтан 32 (2)
2022—2023 МЛ Віцебск 44 (7)
2024 Ворша 30 (1)
2025—4 Юні Ікс Лабс 8 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 чэрвеня 2025.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск». Выступаў за юнацкія каманды клюбу, а ў сэзоне 2013 году трывала замацаваўся ў дублюючым складзе «Менску». Сэзон 2014 году таксама пачаў у дублі, але ў траўні 2014 году быў пераведзены ў склад фарм-клюбу «Менск-2», у складзе якога выступаў у Першай лізе.

Па заканчэньні сэзону 2014 году «Менск-2» спыніў існаваньне, і Сяргей накіраваўся ў стан мазырскай «Славіі», але доўгі прагляд скончыўся беспасьпяхова[3]. Неўзабаве прыбыў на прагляд у «Віцебск», і ў красавіку 2015 году падпісаў кантракт з гэтым клюбам[4]. У пачатку сэзона 2015 году гуляў за дубль віцебскага клюбу. 23 траўня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы ў пачатковым складзе на пазыцыі правага паўабаронцы ў матчы супраць менскага «Дынама» (0:0).

У студзені 2016 году, пакінуўшы «Віцебск», праходзіў прагляд у складзе «Крумкачоў», але не падышоў[5] і ў выніку прапусьціў сэзон 2016 году праз траўмы. У пачатку 2017 году далучыўся да «Баранавічаў», у чэрвені замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У жніўні 2017 году стаў гульцом «Смаргоні»[6], пакінуў клюб па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году[7]. Сэзон 2018 году пачаў у складзе мікашэвіцкага «Граніту»[8], аднак у ліпені на ўзаемную згоду бакоў пакінуў клюб[9]. У жніўні 2018 году далучыўся да «Чысьці».

У лютым 2019 году дапоўніў склад дэбютанта Другой лігі койданаўскага «Арсэналу»[10]. Стаў трывалым гульцом стартавага складу каманды, дапамог ёй паводле вынікаў сэзону перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2020 году пакінуў «Арсэнал»[11]. У красавіку 2020 году стаў гульцом «Ашмянаў-БДУФК», дзе гуляў у пачатковым складзе, аднак зь верасьня перастаў зьяўляцца на полі і ў кастрычніку пакінуў каманду. У пачатку 2021 году далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў трывалым гульцом асноўнага складу. У студзені 2022 году пачаў трэнавацца з рагачоўскім «Макслайнам» і ў лютым склаў кантракт з клюбам[12]. У якасьці гульца стартавага складу дапамог «Макслайну» паводле вынікаў сэзону 2022 году прабіцца ў Найвышэйшую лігу, куды клюб, аднак, ня быў дапушчаны. У лютым 2023 году стала вядома, што абаронца застаецца ў «Макслайне» на сэзон 2023 году[13]. У сьнежні 2023 году пакінуў клюб[14]. У лютым 2024 году далучыўся да «Воршы»[15]. У лютым 2025 году склаў працоўную дамову з наваком Першай лігі клюбам «Юні Ікс Лабс»[16].

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Віцебск 2015 Найвышэйшая ліга 14 0
Баранавічы 2017 Першая ліга 8 0
Смаргонь 12 0
Граніт 2018 Першая ліга 10 0
Чысьць 9 2
  1. ^ а б в Sergey Melnik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/sergei_melnik/
  3. ^ Ботяновский и Мельник покинули расположении "Славии" (рас.)
  4. ^ Мельник и Комлев пополнили ряды "Витебска" (рас.)
  5. ^ Мельник, Руденок и Одейссо не подошли "Крумкачам" (рас.)
  6. ^ "Сморгонь" объявила о подписании четверых игроков (рас.)
  7. ^ "Сморгонь" покинули 11 футболистов (рас.)
  8. ^ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (рас.) Архіўная копія ад 2019-05-06 г.
  9. ^ Первая лига. Тур 14. Садовский вне игры (рас.) Архіўная копія ад 2021-06-29 г.
  10. ^ Дзержинский "Арсенал" представил эмблему и новичков (ФОТО) (рас.)
  11. ^ Мельник покинул "Арсенал" (рас.)
  12. ^ Сергей Мельник пополнил ряды "Макслайна" (рас.)
  13. ^ Баланович и еще четыре игрока продлили контракты с "Макслайном" (рас.)
  14. ^ 5 игроков покинуло витебский «Макслайн» (рас.)
  15. ^ Сергей Мельник перешел в "Оршу" (рас.)
  16. ^ Четверо футболистов подписали контракты с "Юни Икс Лаб" (рас.). Football.by (2025-02-13). Праверана 2025-03-24 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць