Мікалай Бранфілаў
Мікала́й Бранфі́лаў (нар. 16 сьнежня 1977 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. Зь лютага 2022 году ўваходзіць у трэнэрскі штаб клюбу «Энэргетык-БДУ».
Мікалай Бранфілаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 сьнежня 1977[1] (47 гадоў) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 86 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1994—1995 | Менск-2 | 20 (0) |
1996—1997 | БАТЭ | 34 (2) |
1998—1999 | Менск-2 | 39 (8) |
2000—2002 | Тарпэда Менск | 37 (0) |
2003—2004 | Вісла Плоцк | 27 (1) |
2005 | Радомяк Радам | 32 (3) |
2006 | Падбэскідзе | 15 (2) |
2006 | Тарпэда-БелАЗ | 10 (0) |
2007 | Гомель | 12 (0) |
2007—2008 | Шахцёр Салігорск | 37 (4) |
2009 | Тарпэда-БелАЗ | 11 (0) |
2010—2012 | Белшына | 77 (7) |
2013 | Нафтан | 1 (0) |
Зборныя | ||
2004 | Беларусь | 2 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2014—2015 | Тарпэда Менск | |
2016 | Клецак | |
2017 | Асіпавічы | |
2019 | Граніт | |
2020—2021 | Ворша |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьФутболам пачаў займацца ў восем гадоў у менскім клюбе «Зьмена», за які выступаў у чэмпіянаце Беларусі па футболе. З 2003 па 2004 гады гуляў у складзе іншага менскага клюбу — «Тарпэда-МАЗ», стаўшы гульцом асноўнага складу каманды й капітанам клюбу. Пасьля пасьпяховых сэзонаў у «Тарпэда» быў заўважаны польскімі сэлекцыянэрамі й быў запрошаны ў Польшчу, дзе гуляў за розныя польскія футбольныя клюбы. У 2006 годзе вярнуўся ў Беларусь і да пачатку 2010 году знаходзіўся ў структуры розных айчынных клюбаў, ня здолеўшы, аднак, вытрымаць канкурэнцыі ні ў водным зь іх.
У сьнежні 2009 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[3]. У студзені 2013 году стала вядома, што Мікалай перайшоў у склад наваполацкага «Нафтану»[4][5]. У верасьні 2013 году завяршыў кар’еру[6].
Міжнародная
рэдагавацьДэбют за нацыянальную зборную Беларусі адбыўся 19 лютага 2004 году ў матчы Кубка кіпрскай футбольнай асацыяцыі супраць зборнай Румыніі (0:2). Усяго Бранфілаў правёў за зборную 2 матчы.
Трэнэрская праца
рэдагавацьПа заканчэньні прафэсійнай кар’еры некаторы час выступаў на аматарскім узроўні, а ў пачатку 2014 году прыняў прапанову ачоліць менскае «Тарпэда»[7]. Вывеў сталічны клюб у Першую лігу паводле вынікаў сэзону 2015 году. У пачатку 2016 году стала вядома, што Бранфілаў пакінуў пасаду галоўнага трэнэра аўтазаводцаў[8].
У 2016 годзе працаваў галоўным трэнэрам клюбу «Клецак»[9], які прывёў да трэцяга месца ў Другой лізе 2016 году, аднак каманда адмовілася пераходзіць у Першую лігу. У сакавіку 2017 году быў прызначаны галоўным трэнэрам «Асіпавічаў»[10], але ўжо ў красавіку пакінуў каманду і перайшоў у трэнэрскі штаб клюбу «Энэргетык-БДУ»[11]. У студзені 2019 году прызначаны галоўным трэнэрам мікашэвіцкага «Граніту»[12]. Пакінуў «Граніт» у чэрвені 2019 году[13]. У кастрычніку 2020 года ачоліў «Воршу»[14]. Пакінуў пасаду галоўнага трэнэра ў верасьні 2021 году[15].
Дасягненьні
рэдагаваць- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2007
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЖанаты, мае дачку й двух сыноў[16]. Зьяўляючыся дзейным гульцом Мікалай атрымаў трэнэрскі дыплём катэгорыі «В»[17].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Nikolai Branfilov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ^ Николай Бранфилов и Игорь Логвинов перешли в «Белшину»(недаступная спасылка). Футбольны мэнэджар і футбол у Беларусі
- ^ Футбол. Николай Бранфилов перешел в «Нафтан». pressball.by
- ^ Николай Бранфилов перешел в «Нафтан». football.by
- ^ Николай Бранфилов завершил карьеру (рас.)
- ^ Председатель совета минского «Торпедо»: «Бранфилов и Рубненко играют у нас за идею, бесплатно»
- ^ Павел Батюто возглавил минское "Торпедо"
- ^ 2-я лига. Старт сезона. Верхом на хромой кобыле (рас.)
- ^ Николай Бранфилов возглавил «Осиповичи» (рас.)
- ^ Николай Бранфилов пополнил тренерский штаб «Энергетика-БГУ» (рас.)
- ^ Николай Бранфилов возглавил «Гранит» (рас.)
- ^ Бранфилов покинул пост главного тренера «Гранита» (рас.)
- ^ Футбол. Николай Бранфилов сменил Александра Вопсева на посту главного тренера "Орши"(недаступная спасылка)
- ^ Клуб покинул Николай Бранфилов. Архівавана 21 верасня 2021.
- ^ Мікалай Бранфілаў. Афіцыйны сайт ФК «Белшына».
- ^ Футбол. Николай Бранфилов: «Наша цель была подняться выше пятого места». champ.by
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)