Варгу́цьцева[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Беразоўкі. Уваходзіць у склад Філатаўскага сельсавету Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці.

Варгуцьцева
лац. Varhućcieva / Vargućcieva
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Круглянскі
Сельсавет: Філатаўскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2234
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°19′10.999″ пн. ш. 29°39′34.999″ у. д. / 54.31972194° пн. ш. 29.65972194° у. д. / 54.31972194; 29.65972194Каардынаты: 54°19′10.999″ пн. ш. 29°39′34.999″ у. д. / 54.31972194° пн. ш. 29.65972194° у. д. / 54.31972194; 29.65972194
Варгуцьцева на мапе Беларусі ±
Варгуцьцева
Варгуцьцева
Варгуцьцева
Варгуцьцева
Варгуцьцева
Варгуцьцева

Вэргот (Vergot) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -вер- (-вар-, -вір-) (імёны ліцьвінаў Вірбольт, Вербут, Вірмонт; германскія імёны Virboldus, Warboto, Vermunt) паходзіць ад германскага *war(j)a-, war(i)n 'абарона'[3], а аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegodo) — ад гоцкага guþs 'Бог'[4], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[5].

Гісторыя

рэдагаваць

У 1670 годзе ўпамінаецца як вёска Варгуцеў у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[a].

У XIX ст. Варгуцьцева ўваходзіла ў склад Магілёўскага павету Магілёўскай губэрні[6].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1910 год — 285 чалавек[7]
  • 1999 год — 41 чалавек
  • 2010 год — 17 чалавек
  1. ^ LVIA. F. 11, ap. 1, b. 747.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 226.
  2. ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 369.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 221.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 953.
  7. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 11.