Бярозаўка (Прапойскі раён)
Бяро́заўка[2] — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавету.
Бярозаўка | |
трансьліт. Biarozaŭka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Прапойскі |
Сельсавет: | Гіжэнскі |
Вышыня: | 132 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 229 чал. (2011)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2246 |
Паштовы індэкс: | 213244 |
СААТА: | 7250812011 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°38′0″ пн. ш. 30°59′0″ у. д. / 53.63333° пн. ш. 30.98333° у. д.Каардынаты: 53°38′0″ пн. ш. 30°59′0″ у. д. / 53.63333° пн. ш. 30.98333° у. д. |
± Бярозаўка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ пісьмовых крыніцах згадваецца з XVII стагодзьдзя. У 1635 годзе абруб Паўлава Бярозаўка ў Благавіцкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павету Рэчы Паспалітай, дзяржаўная ўласнасьць[3]. У 1708 г. падчас Вялікай Паўночнай вайны ў данясеньні камандуючага корпусам расейскай арміі Боўра Пятру I паказваецца в. Бярозаўка[4]:
Сего сентября 27 дня в пути, не дошед вёски Берёзовки, получилъ ваш царского величества указ через Масора Чирикова, И пришёл в тое вёску Берёзовку, и стал промеж вёсак Берёзовка и Улуки. И сей ночи переберязь реку Проню, пойду до указанного места…
У 1742 годзе налічвалася 13 гаспадарак. У 1765 годзе — вёска (5 двароў, у якіх ніхто ня жыў), дзяржаўная маёмасьць у Прапойскім старостве. У 1769 годзе 7 двароў, 9 жыхароў. Пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1786 годзе ў Рагачоўскім павеце, 8 двароў, 60 жыхароў, уласнасьць памешчыка. У 1858 годзе 61 двор, 297 жыхароў. У 1880 годзе 70 двароў, 352 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася бандарствам. У 1897 годзе 105 двароў, 712 жыхароў, у Даўжанскай воласьці Чэрыкаўскага павету. Меліся школа граматы і карчма. У 1905 адкрыта казённая вінная крама. У 1907 годзе школа граматы ператворана ў земскую, якая разьмясьцілася ў наёмным памяшканьні. У 1909 годзе 112 двароў, 827 жыхароў. З 1919 г. у Быхаўскім павеце Гомельскай губэрні РСФСР, з 1924 году ў Прапойскім (з 23 траўня 1945 году Слаўгарадзкім) раёне Магілёўскай акругі БССР[3].
Перад вайной у вёсцы жыло 402 чалавекі[5].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны была акупаваная гітлераўцамі. У жніўні 1943 году імі было спалена 136 двароў (са 141 да вайны), забіта 12 жыхароў[5]. На вайне загінула 134 жыхары вёскі.
Геаграфія
рэдагавацьГеаграфічна вёска знаходзіцца за 27 км на поўнач ад Прапойску, за 67 км ад Магілёва, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў[3].
На адлегласьці прыкладна 2 км ад Бярозаўкі працякае рака Проня. Рэльеф раўнінны, на захадзе мяжуе зь лесам, працякае ручай — прыток р. Проні. Транспартная сувязь па дарозе празь в. Целяшы, Гіжэнка, Ходарава і далей па трасе Прапойск — Чэрыкаў.
Насельніцтва
рэдагавацьВытворчасьць
рэдагавацьУ вёсцы знаходзіцца фэрма па гадоўлі буйной рагатай жывёлы, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, зернесушыльны комплекс.
Рознае
рэдагавацьУ вёсцы дзейнічае Бярозаўскі вучэбна-пэдагагічны комплекс «Дзіцячы садок — школа», дырэктар — Тацяна Гарэлікава. Таксама ў населеным пункце працуюць клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, паштовае аддзяленьне й крама.
У вёсцы знаходзіцца мэмарыял у памяць воінаў і партызан, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 281
- ^ а б в г Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 544 с. ISBN 978-985-11-0452-5.
- ^ Книга памяти. Слаўгарадскі раён [Славгородский район] / Рэд.-склад.: П. С. Ерашэнка; Рэдкал.: Г. К. Кісялёў, В. В. Берастаў i інш.— Мінск: БЕЛТА, 1999.— 591 с.: іл.— 3500 экз. ISBN 985-6302-15-3
- ^ а б Березовка (рас.)
- ^ Фота помніка