Гомельская губэрня

былая губэрня РСФСР

Гомельская губэрня — былая губэрня ў складзе РСФСР.

Гомельская губэрня
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус губэрня
Адміністрацыйны цэнтар Гомель
Дата ўтварэньня 26 красавіка 1919
Дата скасаваньня сьнежань 1926
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Утвораная 26 красавіка 1919 году (пастанова зацьверджаная 11 ліпеня) зь 9 паветаў ліквідаванай Магілёўскай губэрні, 1 павету Менскай губэрні і 4 паветаў Чарнігаўскай губэрні.

Першапачаткова падзялялася на 14 паветаў:

У 1920 годзе Аршанскі павет адышоў да Віцебскай губэрні. У 1921 годзе Сураскі павет быў пераназваны ў Клінцоўскі. У 1922 годзе Горацкі павет адышоў да Смаленскай губэрні. 4 траўня 1922 году Мглінскі і Чэрыкаўскі паветы былі скасаваныя, утвораны новы Почапскі павет, які 5 траўня 1923 году пастановай Прэзыдыюму УЦВК быў перададзены Бранскай губэрні.

У 1923 годзе Быхаўскі, Клімавіцкі і Чэрыкаўскі паветы былі скасаваныя, утвораны Калінінскі павет.

У сакавіку 1924 году Калінінскі, Магілёўскі і Рагачоўскі паветы былі перададзеныя ў склад БССР.

У сьнежні 1926 году Гомельская губэрня была скасаваная: Гомельскі і Рэчыцкі паветы далучылі да БССР, Клінцоўскі, Навазыбкаўскі, Старадубскі — да Бранскай губэрні РСФСР.