Пошта Сэрбіі
Каардынаты: 44°48′38″ пн. ш. 20°28′2″ у. д. / 44.81056° пн. ш. 20.46722° у. д.
«Пошта Сэрбіі» — дзяржаўнае прадпрыемства Сэрбіі, заснаванае ў сьнежні 1989 году.
«Пошта Сэрбіі» | |
сэрб. „Пошта Србије” | |
Тып | унітарнае прадпрыемства |
---|---|
Заснаваная | 28 сьнежня 1989 (34 гады таму) |
Заснавальнікі | Скупшчына Сэрбіі |
Краіна | Сэрбія |
Разьмяшчэньне | Бялград |
Адрас | грамада Палілула, мікрараён Ташмайдан, Такоўская вул., д. 2 |
Ключавыя фігуры | Барыша Шарэнац (старшыня), Зоран Джорджавіч (кіраўнік), Славалюб Янічыевіч (начальнік)[1] |
Галіна | сфэра паслугаў |
Паслугі | дастаўка лістоў і пасылак, грашовы перавод, абмен валюты |
Абарачэньне | ▲27,642 млрд дынараў (2021 год; 234,456 млн эўра)[2] |
Апэрацыйны прыбытак | ▲3,895 млрд дынараў (2021 год; 33,044 млн эўра) |
Чысты прыбытак | ▲3,283 млрд дынараў (2021 год; 27,851 млн эўра) |
Лік супрацоўнікаў | 14 794 (2022 год)[3] |
Даччыныя кампаніі | «Мабтэл ПТТ» |
Аўдытар | «Глябальныя паслугі аўдыту» (Бялград)[4] |
На 2023 год мела 1900 аддзяленьняў і каля 15 000 супрацоўнікаў[5]. Валодала 24 % паёў банка «Паштовая ашчадніца». Аказвала звыш 580 відаў паслуг[6].
Мінуўшчына
рэдагаваць28 сьнежня 1989 году Скупшчына Сэрбіі ўхваліла Пастанову аб заснаваньні дзяржаўнага прадпрыемства «Паштова-тэлеграфна-тэлефонная сувязь Сэрбіі». У 1997 годзе стварылі дачыннае прадпрыемства «Тэлекам Сэрбіі». У 2002 годзе стварылі службу хуткай дастаўкі. У 2009 годзе ўвялі адпраўку хуткай пошты за мяжу. У 2010 годзе «Пошта Сэрбіі» ўкараніла апраграмаваньне кіраваньня сродкамі і стварыла кампутарную сетку паштовай сувязі. Таксама ў 2010 годзе паштовы адрасны код «Пошты Сэрбіі» ўлучылі ва ўнівэрсальную базу паштовых індэксаў Сусьветнага паштовага зьвязу (Швайцарыя)[7].
У 2011 годзе ўвялі паслугу дастаўкі тавараў за мяжу для прадпрымальнікаў. У 2013 годзе паштовае аддзяленьне «Нові Сад» на 0,45 га. У 2014 годзе распачало працу аддзяленьне «Бялград» плошчай 2,8 га з аўтаматызаваным сартаваньнем. У 2015 годзе ўвялі аўтаматычнае сартаваньне адпраўленьняў і грузаў па ўсёй паштовай сетцы. У 2016-м «Пошта Сэрбіі» пачала ладзіць абмен валюты без камісіі. У 2017 годзе стварылі паштовы дастасунак для смартфонаў, каб тэлефанаваць кур'еру, сачыць за станам адпраўленьня і атрымліваць зьвесткі пра паштовыя аддзяленьні і цэны ў іх. У 2018 годзе пачалі аказваць паслугу міжнароднай дастаўкі тавара са зборам аплаты за яго. У 2019 годзе набылі новае памяшканьне плошчай 2060 кв.м для паштовага аддзяленьня «Крагуевац»[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кіраўніцтва (сэрб.) // Дзяржаўнае прадпрыемства «Пошта Сэрбіі», 2023 г. Праверана 18 красавіка 2023 г.
- ^ Фінансавая справаздача за 2021 год (сэрб.) // Дзяржаўнае прадпрыемства «Пошта Сэрбіі», сакавік 2022 г. Праверана 18 красавіка 2023 г.
- ^ Кансалідаваная фінансавая справаздача за 2021 год (сэрб.) // Дзяржаўнае прадпрыемства «Пошта Сэрбіі», сакавік 2022 г. Праверана 18 красавіка 2023 г.
- ^ Справаздача незалежнага рэвізора за 2021 год (сэрб.) // Дзяржаўнае прадпрыемства «Пошта Сэрбіі», сакавік 2022 г. Праверана 18 красавіка 2023 г.
- ^ Пра нас (Пошта сёньня) (сэрб.) // Дзяржаўнае прадпрыемства «Пошта Сэрбіі», 2023 г. Праверана 18 красавіка 2023 г.
- ^ Профіль прадпрыемства (сэрб.) // Дзяржаўнае прадпрыемства «Пошта Сэрбіі», 2023 г. Праверана 18 красавіка 2023 г.
- ^ а б Гісторыя (сэрб.) // Дзяржаўнае прадпрыемства «Пошта Сэрбіі», 2023 г. Праверана 18 красавіка 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Навіны (сэрб.) // Дзяржаўнае прадпрыемства «Пошта Сэрбіі», 15 красавіка 2023 г. Праверана 18 красавіка 2023 г.
- Задаць пытаньне (сэрб.)
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |