Каралеўства Сэрбія
Каралеўства Сэрбія (па-сэрбску: Краљевина Србија) — балканская дзяржава, утвораная з Княства Сэрбія пасьля каранацыі князя Мілана IV Абрэнавіча у 1882 годзе.
Каралеўства Сэрбія Кранавае Србија | |||||
| |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «[[Гімн Каралеўства Сэрбіі|Божа праўдзе]]» | |||||
Афіцыйная мова | сэрбская | ||||
Сталіца | Бялград | ||||
Форма кіраваньня | Канстытуцыйная манархія | ||||
Плошча • агульная |
47 900 км2 (1883—1913) 86 500 км2 (з 1913) км² | ||||
Валюта | Сэрбскі дынар | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная — Аб’яднаньне з Чарнагорыяй —Аб’яднаньне з ДСХС, стварэньне Югаславіі |
6 сакавіка 1882 26 лістапада 1918 1 сьнежня 1918 |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1885 годзе пачалася Сэрбска-баўгарская вайна, якая скончылася паразай Каралеўства Сэрбія. Пасьля таго як у 1903 годзе Аляксандр Абрэнавіч быў застрэлены разам з жонкай, Драгай, прыхільнікамі дынастыі Карагеоргіевічаў — арганізацыяй «Аб’яднаньне або сьмерць!» (па-сэрбску: Уједињење или смрт), таксама вядомай як «Чорная рука», каралём становіцца Пётр I Карагеоргіевіч.
У 1912—1913 годзе Каралеўства Сэрбія ўдзельнічала ў Першай Балканскай вайне, якая скончылася падпісаньнем Лёнданскай мірнай дамовы, у выніку чаго пашырыла свае межы.
У 1913 годзе Каралеўства Сэрбія ўдзельнічала ў Другой Балканскай вайне, якая скончылася падпісаньнем Бухарэсцкай мірнай дамовы, у выніку чаго яшчэ больш пашырыла свае межы.
З 1914 году Каралеўства ўдзельнічае ў Першай сусьветнай вайне аж да яе заканчэньня і стварэньня ў 1918 годзе Дзяржавы славенцаў, харватаў і сэрбаў пад кіраваньнем сэрбскага караля Пятра I Карагеоргіевіча.
Кіраваньне
рэдагавацьЗаканадаўчы ворган — Нацыянальны сход, кіраўнік дзяржавы — Кароль, выканаўчы орган — Міністэрскі Савет, прадстаўнічыя органы акруг — акруговыя сходы (окружне скупштине), выканаўчыя — акруговыя камітэты (окружни одбори), прадстаўнічыя органы абшчын — абшчынныя сходы (општински збор), выканаўчыя — абшчынныя камітэты (општински одбор), старшынямі якіх зьяўляліся кметы.
Каралі
рэдагаваць- Мілан I Абрэнавіч 1882—1889
- Аляксандр Абрэнавіч 1889—1903
- Пётр I Карагеоргіевіч 1903—1921