Бяднішкі

вёска ў Клецкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Бядні́шкі[1] (з 1964[2] году — Зернава́я[1][a]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Цапры. Уваходзяць у склад Красназьвёздаўскага сельсавету Клецкага раёну Менскай вобласьці.

Бяднішкі
лац. Biadniški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Клецкі
Сельсавет: Красназьвёздаўскі
Насельніцтва: 14 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1793
Паштовы індэкс: 222641
СААТА: 6225804011
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°3′18″ пн. ш. 26°43′54″ у. д. / 53.055° пн. ш. 26.73167° у. д. / 53.055; 26.73167Каардынаты: 53°3′18″ пн. ш. 26°43′54″ у. д. / 53.055° пн. ш. 26.73167° у. д. / 53.055; 26.73167
Бяднішкі на мапе Беларусі ±
Бяднішкі
Бяднішкі
Бяднішкі
Бяднішкі
Бяднішкі
Бяднішкі

Бецін або Бадзін (Bettin[3], Badin) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова бід- (біт-) (імёны ліцьвінаў Біцейка, Біцель, Бітаўт; германскія імёны Bettika, Bitel, Bitold) паходзіць ад гоцкага beodan 'чакаць, спадзявацца'[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1909 год — 97 чалавек у вёсцы Бяднішках і 8 чалавек у фальварку Бяднішках[8]
  • 1999 год — 29 жыхароў
  • 2009 год — 14 жыхароў
  1. ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі Беларусі (расейскага этнацыду беларусаў)
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 212.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.
  3. ^ а б Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 57.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 228.
  5. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  6. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  8. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 22.