Будзіла
Будзіла, Будыла (Будэль, Бодзель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Будзіла лац. Budziła | |
Budilo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Budo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Будыла, Будэль, Бодзель |
Вытворныя формы | Буціла, Бадзіла |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Будзіла» |
Паходжаньне
рэдагавацьБодзіла, Будзіла або Бодэл, пазьней Будэль (Bodilo, Budilo[a], Būdilo[1], Bodel[2], Budel) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bodel[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Budel dem furmane herczog Swittirgail (1402 год)[6]; domino Stanislao Budylowycz (10 красавіка 1486 году)[7]; у Демяна Борисовича и у его жоны и у детеи и у дядиное его Ульки Будиловое огородец на Коложи (6 жніўня 1513 году)[8]; бояринъ господарьский Виленского повету Миколай Будиловичъ (каля 1514 году)[9]; земля пустая у Еишишском повете на имя Буделевщина (12 лістапада 1516 году)[10]; у Миколая Будиловича (каля 1516 году)[11]; на Миколаи Будиловичи (4 красавіка 1517 году)[12]; Миколаи Будилович (1528 год)[13]; Миколай Будиловичъ (люты — сакавік 1529 году, 12 лістапада 1533 году[14], 25 лістапада і 20 сьнежня 1533 году[15]); Małgorzata Budziłówna Janowa Jundziłowiczowa (1541 год)[16]; на сыновъ пана Миколая Будила Юрья а Станислава, панове Будиловичи, небожчыца Будиловая, Станьку Будиловичу (28 верасьня 1542 году)[17]; Василю Будиловичу (1542 год)[18]; до боярина повету Виленъского Юря Будила (26 чэрвеня 1546 году)[19]; Юри Миколаевичъ Будило (11 і 27 жніўня 1547 году[20], 2 студзеня[21] і 23 чэрвеня 1554 году[22]); Budzyelo Raczkowycz… Pyothr Budzielo… Sczepan Budzylowicz… Radzko Budzylowycz (1552—1555 гады)[23]; Marczin a Budzilo Thomassewici (1558 год)[24]; Tomasz, Marcin, Stas Budziłowiczy… z dziećmi Szaciła Budziłowicza (1561 год)[25]; Scziepan Budziłowicz (1561—1566 гады)[26]; Bodziel Piotronicz (1563 год)[27]; небощика Юря Будила Стряцкого и Нестанишъского (20 чэрвеня 1563 году)[28]; Миколаи Будило[29], Миколаи Будиловичъ[30] (1565 год); подъданых Юръя Будила (5 студзеня 1566 году)[31]; Миколай Будило (1567 год)[32]; одъ грунту пана Будылова (18 жніўня 1591 году)[33]; Васко Бодело (1649 год)[34]; Budzilowicz (1671—1681 гады)[35]; Bartłomiey Budel (1765 год)[36].
Носьбіты
рэдагаваць- Станіслаў Будылавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1486 годзе
- Улька Будзілавая — гарадзенская мяшчанка, якая ўпамінаецца ў 1513 годзе
- Мікалай Будзілавіч — рудамінскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году ды іншых запісах Літоўскай мэтрыкі
- Юры Мікалаевіч Будзіла — мерацкі баярын, зямянін Віленскага павету; меў брата Станіслава
- Васіль Будзілавіч — браслаўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1542 годзе
- Мікалай Станіслававіч Будзіла — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік майшагольскі ў 1539—1541 гадох[37]
- Бартламей Будэль — жыхар мястэчка Прывалкаў, які ўпамінаецца ў 1765 годзе
Будзіловічы і Будзялевічы — уніяты Арлянскай парафіі[38].
Будзіловічы (Budziłowicz) гербу Магіла — літоўскі шляхецкі род[39][40].
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Будзілы, у Менску — гістарычная мясцовасьць Будзілавічы, на гістарычнай Меншчыне — вёска Будзілаўка, на гістарычнай Ашмяншчыне — Будзілкі. Назву Будзілава маюць вёскі на гістарычнай Полаччыне.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Паводле назвы мясцовасьці Budilingen
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Korsmeier C. M. Die Ortsnamen der Stadt Münster und des kreises Warendorf. — Bielefeld, 2011. S. 90.
- ^ Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 64.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 321.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 966.
- ^ Pergamentų katalogas. — Vilnius, 1980. P. 50.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 222.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 103.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 352.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 303.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 473.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 68.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 73—76, 91, 127.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 79, 93.
- ^ Dacewicz L. Antroponimia Białegostoku w XVII—XVIII wieku. — Białystok, 2001. S. 91.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 230 (11) (1542). — Vilnius, 2001. P. 42—44.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: Кніга 560 (1542 год). — Менск, 2007. С. 49.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480—1546 гг.). — Менск, 2008. С. 187.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 234 (19) (1546—1548). — Vilnius, 2009. P. 38—40, 126—129.
- ^ Pergamentų katalogas. — Vilnius, 1980. P. 211.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 248 (34) (1554—1556). — Vilnius, 2018. P. 29—30.
- ^ Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552—1555 г. — Вильна, 1884. С. 11, 13, 26, 40.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 550.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 87, 111.
- ^ Писцовая книга бывшего пинского староства составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561—1566 годах пинским и кобринским старостой Лаврином Войной. Ч. 1. — Вильна, 1874. С. 70.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 488.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 249 (35) (1554—1568). — Vilnius, 2018. P. 283.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 187.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 271.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 44 (1559—1566 гг.). — Менск, 2001. С. 113.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 582.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 398.
- ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 365.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 127.
- ^ Inwentarze starostw i dzierżaw powiatu grodzieńskiego 1765. — Jamiński Zespół Indeksacyjny, 2018. S. 10.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 66—67.
- ^ Лаўрэш Л. Прыход у Орлі // Лідскі летапісец. № 4 (80), 2017. С. 22—38.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 296, 298.
- ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. — Менск, 2007. С. 668.