Аэрапорт Прышціны

лётнішча на паўднёвы захад ад Прышціны, заснаванае ў 1965 годзе пад назвай «Слаціна»

Міжнародны аэрапорт Прышцінылётнішча за 15 км на паўднёвы захад ад Прышціны (аўт.край Косава і Мятохія, Сэрбія), заснаванае ў 1965 годзе пад назвай «Слаціна»(cs).

Міжнародны аэрапорт Прышціны
сэрб. Међународни аеродром Приштина
IATA: PRNICAO: BKPR
Асноўнае
Тып аэрапортувайсковы, грамадзянскі
Уласьнік АТ «Лімак Холдынг» (Анкара, Турэччына)
Апэратар АТ «Аэрапорты Ліёну» (Францыя)
АбслугоўваеПрышціну (аўт.край Косава і Мятохія, Сэрбія)
МесцазнаходжаньнеСлаціна (Прышцінская акруга(sr))
Адкрыты 1965
Вузел для «Авіялініі Адрыя» (Згорны Бэрнік, Славенія)
Пабудаваны 1965
Вышыня н. у. м. 545 м
Каардынаты Каардынаты: 42°34′22″ пн. ш. 21°2′9″ у. д. / 42.57278° пн. ш. 21.03583° у. д. / 42.57278; 21.03583
Вэб-сайтairportpristina.com

На 2019 год даўжыня ўзьлетна-пасадачнай паласы складала 2500 мэтраў. На лётнішчы дзейнічала курса-глісадная сыстэма 2-й катэгорыі, што прадугледжвала бачнасьць паласы з 350 мэтраў і заход на пасадку на вышыні 30—60 мэтраў. Для суаднясеньня месцазнаходжаньня выкарыстоўвалася Сусьветная геадэзічная сыстэма 1984 году. Лётнішча мела цьвёрдае пакрыцьцё нізкай трываласьці, што не абмяжоўвала ціск у колах пры пасадцы (дапускала звыш 1,75 мэгапаскаль). Перапад вышыні ўздоўж узьлётна-пасадачнай паласы складаў 5 мэтраў (540—545 мэтраў над узроўнем мора). Лётнішча прымала самалёты 8 мадэляў: амэрыканскія «Боінг 727», «Боінг 737-800» і «Макдаўэл-Дуглас DC-10F», ангельскі «Вікерс VC10», нямецкі «Аэробус А321», расейскія «Іл-62» і «Іл-76», украінскі «Ан-124»[1]. Стойкі рэгістрацыі пасажыраў адчынялі за 2 гадзіны да вылету і зачыналі за 40 хвілінаў[2].

Міжнародны аэрапорт Прышціны і авіябаза «Слаціна» маюць агульную ўзьлётна-пасадачную паласу. На 2019 год вайсковую базу «Слаціна», дзе разьмясьцілі верталёты, абслугоўвала Група падтрымкі штабу Косаўскіх сілаў АПАД[3].

Кірункі палётаў

рэдагаваць
 
Дыспэтчарская вежа лётнішча (2018 г.)

На 2019 год Міжнародны аэрапорт Прышціны прымаў самалёты 16 замежных авіялініяў 9 краінаў, у тым ліку 11 авіякампаніяў з 8 краінаў Эўропы і 5 з Турэччыны. Палёты ажыцьцяўлялі ў 22 гарады 13 краінаў. Зь іх у 2 гарады Турэччыны — Анталью і Стамбул — і ў 21 горад 12 краінаў Эўропы: Ангельшчыну, Аўстрыю, Бэльгію, Вугоршчыну, Данію, Славенію, Нарвэгію, Нямеччыну (6 гарадоў), Францыю, Швайцарыю (2), Швэцыю (2) і Фінляндыю[4].

Паветраны перавозчык (краіна) Лік кірункаў (лік краінаў) Месцы прыбыцьця (краіны)
«Авіялініі Адрыя» (Славенія) 5 (4) Мюнхэн і Франкфурт-на-Майне (Нямеччына), Любляна (Славенія), Мюлюз (Францыя) і Мальмё (Швэцыя)
«Нарвэскі паветраны чаўнок» 4 (4) Капэнгаген (Данія), Осьлё (Нарвэгія), Гётэборг (Швэцыя) і Хэльсынкі (Фінляндыя)
«Оранж2палёт» (Грэцыя) 5 (3) Дусэльдорф, Мюнхэн і Штутгарт (Нямеччына), Мюлюз (Францыя) і Мальмё (Швэцыя)
«Скандынаўскія авіялініі» (Швэцыя) 4 (3) Капэнгаген (Данія), Осьлё (Нарвэгія), Гётэборг і Стакгольм (Швэцыя)
«Палёт Міжнароднага турыстычнага зьвязу» (Нямеччына) 3 (3) Брусэль (Бэльгія), Штутгарт (Нямеччына) і Мюлюз (Францыя)
«Віз Эйр» (Вугоршчына) 2 (2) Лутан (Ангельшчына) і Будапэшт (Вугоршчына)
«Сонечны экспрэс» (Турэччына) 2 (2) Анталья (Турэччына) і Кёльн (Нямеччына)
«Ізіджэт Швайцарыі» 2 (2) Мюлюз (Францыя) і Жэнэва (Швайцарыя)
«Эўракрылы» (Нямеччына) 6 (1) Гамбург, Гановэр, Дусэльдорф, Кёльн, Мюнхэн і Штутгарт (Нямеччына)
«Турэцкія авіялініі» 2 (1) Анталья і Стамбул (Турэччына)
«Аўстрыйскія авіялініі» 1 (1) Вена (Аўстрыя)
«Авіялініі Карэндон» (Турэччына) 1 (1) Анталья (Турэччына)
«Атлас-Глобал» (Турэччына) 1 (1) Анталья (Турэччына)
«Авіялініі Пэгас» (Турэччына) 1 (1) Стамбул (Турэччына)
«Швайцарскія міжнародныя авіялініі» 1 (1) Жэнэва (Швайцарыя)
«Эдэльвэйс» (Швайцарыя) 1 (1) Цюрых (Швайцарыя)

Расцэнкі

рэдагаваць
 
Аўтобусы для падвозу пасажыраў да самалёта (2013 г.)

На 2019 год Міжнародны аэрапорт Прышціны выстаўляў авіялініям наступныя расцэнкі за свае паслугі —

  • паветраплавальныя: падлёт — 5,2 эўра за кожную тону максімальнай узьлётнай масы (МУМ), прызямленьне — €5,27 за кожную тону МУМ, стаянка — €1,8 з тоны МУМ за содні, трап — €80 за першую гадзіну і па €50 за кожныя наступныя 30 хвілінаў, вылет — €12,53 з пасажыра, ахова — €6 з пасажыра пры вылеце, Управа грамадзянскага паветраплаваньня Косава — €2 з пасажыра пры вылеце;
  • дапаможныя: абсталяваньне ўліку падарожнікаў і багажу — €0,4 з пасажыра пры вылеце, офіс — €100 штомесяц за кв.м., офіс падтрымкі — €50 штомесяц за кв.м., грузавы офіс — €50 штомесяц за кв.м., склад — €10 штосодні за кв.м. (пасьля першых бясплатных содняў), пад’езд і наземны догляд — ад €50 пры МУМ менш за 2 тоны да €2925 пры МУМ 231—250 тонаў,
  • дадатковыя: размарожвальны самаход — €200 за чалавека-гадзіну, 3-тонны вілачны пагрузчык — €85 за гадзіну, канвэер багажу — €20 за гадзіну, багажная тачка — €5 за адзінку, ручны вазок — €10 за адзінку, трактар — €50 за гадзіну, гідраўлічны вазок — €150 за гадзіну, загрузка (разгрузка) вайсковага самалёта — €10 за тону, пагрузачна-разгрузачная работа — €13 за чалавека-гадзіну, праверка асабістага багажу пры пасадцы — €200 з самалёта, блёк наземнага электрасілкаваньня — €25 за 15 хвілінаў, паветраны рухавік пуску — €100 за пуск, пасажырская лесьвіца — €50 за гадзіну, самалётны буксір — €200 за гадзіну, 25-кіляграмовы баляст — €3 за кожны, пажарная дапамога — €30 за кожную паслугу[5].

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Аэравакзал лётнішча знутры (2015 г.)

У 1965 годзе на паўднёвы захад ад Прышціны (аўтаномны край Косава і Мятохія, [[Сацыялістычная Рэспубліка Сэрбія, СФР Югаславія) заснавалі лётнішча «Слаціна». Мясцовыя авіялініі пачалі палёты на Бялград. 12 верасьня 1972 году на лётнішчы разьмясьцілі 83-ю авіябрыгаду(sr) Югаслаўскай народнай арміі(be). Для захоўваньня вайсковых самалётаў пабудавалі падземныя ангары. У 1985 годзе лётнішча пераабсталявалі паводле ўмоваў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (Манрэаль, Канада). У выніку пачаліся палёты ў Нямеччыну і Швайцарыю. 12 чэрвеня 1999 году зводны батальён Паветрана-дэсантных войскаў Расеі са складу Міратворчых сілаў ААН у Босьніі і Герцагавіне заняў лётнішча «Слаціна» у выніку марш-кідка з Углевіка ў Рэспубліцы Сэрбскай. 15 кастрычніка 1999 году 53-і палявы эскадрон Корпусу каралеўскіх інжынэраў Брытаніі аднавіў міжнародныя палёты зь лётнішча.

У 2002 годзе пашырылі аэравакзал лётнішча «Слаціна», якое перайменавалі ў Міжнародны аэрапорт Прышціны. 12 лістапада 2008 году на лётнішча ўпершыню прыбыў мільённы з пачатку году пасажыр. У 2009 годзе аэравакзал зноў пашырылі. 18 траўня 2010 году ўрад Косава саступіў 90% паёў АТ «Міжнародны аэрапорт Косава» на 20 гадоў турэцкаму АТ «Лімак Холдынг» (Анкара) і 10% францускаму АТ «Аэрапорты Ліёну». У абмен тыя мелі ўкласьці 140 млн эўра ў разбудову лётнішча да 10 гектараў. 3 сьнежня 2018 году ў Прышціну прыляцеў 2-мільённы пасажыр ад пачатку году.

  1. ^ Акалічнасьці (сэрб.) // Міжнародны аэрапорт Прышціны, 2019 г. Праверана 11 траўня 2019 г.
  2. ^ Прачытайце перад палётам (сэрб.) // Міжнародны аэрапорт Прышціны, 2019 г. Праверана 11 траўня 2019 г.
  3. ^ Група падтрымкі штабу (Косаўскіх сілаў) (анг.) // Нэапальскае саюзнае агульнавайсковае камандаваньне АПАД (Італія), 2019 г. Праверана 11 траўня 2019 г.
  4. ^ Авіякампаніі і кірункі (сэрб.) // Міжнародны аэрапорт Прышціны, 2019 г. Праверана 11 траўня 2019 г.
  5. ^ Унёскі і зборы (сэрб.) // Міжнародны аэрапорт Прышціны, 2019 г. Праверана 11 траўня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць