Мальмё
Ма́льмё (па-швэдзку: Malmö) — трэці паводле велічыні горад Швэцыі, разьмешчаны на скрайнім поўдні краіны. Адміністрацыйны цэнтар лэну Сконэ і найбуйнейшы горад аднайменнага ляндскапу, а таксама цэнтар камуны Мальмё.
Мальмё | |||||
швэдз. Malmö | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1353 | ||||
Горад з: | XIII стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Ляндскап: | Сконэ | ||||
Лэн: | Сконэ | ||||
Камуна: | Мальмё і Бурлёў | ||||
Мэр: | Катрын Шэрнфэльт Ямэ | ||||
Плошча: | 158,4 км² [1] | ||||
Вышыня: | 12 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | ▲ 301 706 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1904,71 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | (+46) 40 | ||||
Паштовыя індэксы: | 21x xx | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°35′35.480″ пн. ш. 13°1′17.123″ у. д. / 55.59318889° пн. ш. 13.02142306° у. д.Каардынаты: 55°35′35.480″ пн. ш. 13°1′17.123″ у. д. / 55.59318889° пн. ш. 13.02142306° у. д. | ||||
Мальмё | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.malmo.se |
Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 301 706 чалавек, прычым доля замежнікаў складае 39,41% (найвышэйшы паказьнік сярод гарадоў Швэцыі).
Гісторыя
рэдагавацьУ XII стагодзьдзі на месцы сучаснага Мальмё існавала вёска (у той час гэтыя землі належылі Даніі). У XIII стагодзьдзі на беразе праліву Эрэсунд быў закладзены горад, які атрымаў назву гэтай вёскі. У XIV стагодзьдзі Мальмё паступова становіцца больш значным за суседні Люнд горадам. У 1658 годзе, у выніку дацка-швэдзкай вайны, Мальмё, як і ўвесь Сконэ, адыходзіць да Швэцыі. У другой палове XIX стагодзьдзя горад індустрыялізуецца і пачынае хутка расьці, і ўжо на пачатку XX стагодзьдзя становіцца трэцім паводле велічыні горадам Швэцыі. З 1970-х да сярэдзіны 1990-х гадоў Мальмё перажывае некалькі крызісаў, аднак у сувязі з будаўніцтвам Эрэсундзкага мосту, які аб’яднаў горад са сталіцай Даніі Капэнгагенам, зьявілася шмат новых працоўных месцаў, і становішча стала апошнім часам паляпшацца.
Славутасьці
рэдагаваць- Царква Санкт-Пэтры (Сьв. Пятра, XIV ст.)
- Фартэцыя Мальмёгус (1520-я гады)
- Ратуша (1546 г.) на Вялікім пляцы (Stortorget)
- Малы пляц (Lilla torget, 1590-я гады) — са шматлікімі рэстранчыкамі й кавярнямі
- Царква Санкт-Каролі (1880-я гады)
- Аптэка Ільва (1890-я гады)
- Эрэсундзкі мост (1995—2000 гады)
- Turning Torso (2001—2005 гады) — найвышэйшы будынак у Швэцыі (наведваньне для турыстаў немагчыма, бо зьяўляецца жылым)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Kommunarealer den 1 January 2012 (швэд.). Statistics Sweden (30 траўня 2012). Праверана 1 сьнежня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМальмё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў