Асіньнікі (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Асі́ньнікі[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Асіньнікі | |
трансьліт. Asińniki | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Дзьмітравіцкі |
Насельніцтва: | 15 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225063[1] |
СААТА: | 1240820096 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°31′32″ пн. ш. 23°39′13″ у. д. / 52.52556° пн. ш. 23.65361° у. д.Каардынаты: 52°31′32″ пн. ш. 23°39′13″ у. д. / 52.52556° пн. ш. 23.65361° у. д. |
± Асіньнікі |
Асіньнікі месьцяцца за 22 км на паўночны захад ад Камянцу, за 56 км на поўнач ад Берасьця, за 26 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Празь вёску праходзіць аўтадарога «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98).
Гісторыя
рэдагаваць- 1857: паводле 10-й рэвізіі 92 рэвіскія душы, дзяржаўная ўласнасьць.
- 2-я палова XIX ст.: вёска ў Дзьмітравіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1897: паводле перапісу цэнтар Асіньнікаўскай сельскай грамады, 19 двароў, 122 жыхары.
- 1905: 152 жыхары.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Дзьмітравіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 7 двароў, 35 жыхароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 25 двароў, 151 жыхар.
- 1941: 22 двары, 128 жыхароў. У жніўні гэтага году нямецкія захопнікі спалілі вёску.
- 1941—1945: усяго цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і прапалі бязь вестак 8 жыхароў вёскі.
- 1949: арганізаваны калгас імя М. Горкага.
- 1959: паводле перапісу ў вёсцы 115 жыхароў.
- 1970: 99 жыхароў, у саўгасе «Белавескі».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 15 жыхароў
- 2005 год — 22 жыхары, 18 двароў[3]
- 1999 год — 31 жыхар
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе СВК «Хадасы».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Почтовые индексы улиц Рожковки (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 6 сьнежня 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 168
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 17
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 17.