Аральны сэкс (ад лац. os, oris — «рот») — плоцевы акт, у якім палавая ўзрушанасьць і / або задавальненьне дасягаецца ласкамі плоцевых органаў партнэру ротам або языком. У якасьці адмысловага віду аральнага сэксу можна разглядаць анілінгус.

Фэляцыя. Выява Эдуара Анры Аўрыля

Аральны сэкс, акрамя чалавека, выяўляецца ў прыматаў і рукакрылых.

Віды аральнага сэксу

рэдагаваць
 
Фэляцыя

Мінэт (па-француску: faire des minettes — (разм.) казытаць, лашчыць) — зборная назва аральнага сэксу, пры якім чэлес пасіўна ўзбуджаецца ротам, языком, зубамі або горлам прымальнага партнэру. Сынонімы: пэнілінкцыя, фалятарызм (па-старажытнагрэцку: φαλλός — чэлес).

Аўтафэляцыя

рэдагаваць

Аўтафэляцыя (ад па-старажытнагрэцку: αὐτός — сам і па-лацінску: fello — смакчу) — разнавіднасьць мінэту, форма плоцевага самазадавальненьня пры якім чэлес лашчыцца ротам і языком самастойна.

Ірумацыя

рэдагаваць

Ірумацыя (па-лацінску: irrumare — смактаць, засмоктваць, «даваць плоцевае задавальненьне з дапамогай раздражненьня ротам») — адна з формаў зьдзяйсьненьня пранікальнага плоцевага стасунку, якая заключаецца ў выкананьні актыўных таўчковых рухаў чэлесам у ротавую паражніну і глытку партнэру. Гэтая форма стасунку таксама можа выконвацца без пранікненьня, шляхам зьдзяйсьненьня актыўных таўчковых рухаў чэлеса паміж ног партнэра, паміж верхнімі часткамі ягоных сьцёгнаў (вядома як міжбядровыя зносіны) або паміж жыватамі абодвух партнэраў.

Маканьне «гарбатнага пакуначка»

рэдагаваць

Teabagging, Пакуначак гарбаты (назва, распаўсюджаная ў краінах былога СССР) — гэта асобная форма зьдзяйсьненьня аральнага плоцевага стасунку, якая пазначае працэс, калі мужчына макае/кладзе абодва яечкі сваёй машонкі ў ротавую паражніну, на твар або вакол асобы (уключаючы верх галавы) жанчыны/мужчыны, часта з паўторным рухамі ўнутр і вонкі, як пры ірумацыі.

Кунілінгус

рэдагаваць
 
Кунілінгус

Кунілінгус (па-лацінску: cunnus — вонкавыя жаночыя плоцевыя органы + па-лацінску: lingo — лізаць; сынонімы — кумбітмака, лямбітус, лянэт) — форма аральнага сэксу, сэксуальнае ўзбуджэньне жанчыны шляхам узьдзеяньня на ласкацень і вульву вуснамі, языком або зубамі. Найбольш распаўсюджаная форма кунілінгусу — пацалункі, смактаньне, лізаньне або лёгкія пакусваньні ласкаценя, якія могуць суправаджацца зваротна-паступальнымі рухамі пальцаў у вагіне.

Анілінгус

рэдагаваць

Анілінгус (па-лацінску: anus — анус + па-лацінску: lingo — лізаць; сынонімы — анілінкцыя, рымінг па-ангельску: rimming або не зусім карэктны варыянт аналінгус) — сэксуальная практыка, стымуляцыя заднепраходнае вобласьці языком або вуснамі з мэтаю выклікаць сэксуальнае ўзбуджэньне і/або даставіць сэксуальнае задавальненьне.

Гігіенічныя і мэдыцынскія аспэкты

рэдагаваць

У занятках варта выкарыстоўваць прэзэрватывы (для мужчынаў) і лятэксныя плёнкі (для жанчынаў), каб пазьбегнуць перадачы інфэкцыйных захворваньняў, якая мажлівыя ў выпадку аральнага сэксу гэтак жа, як і ў выпадку вагінальнага. Аднак рэкамэндацыі лекараў выконваюцца нячаста па дзьвюх прычынах: нават тонкі прэзэрватыў зьніжае адчувальнасьць, а непрыемны «гумовы» густ не спрыяе сэксуальнаму настрою.

Заняткі аральным сэксам небясьпечныя пры любых запаленчых працэсах у ротавай паражніне і верхніх дыхальных шляхох — (вострых рэсьпіраторных вірусных інфэкцыях, ангінах, шкарлятынах, танзылітах, фарынгітах і інш), паколькі інфэкцыя, з распаўсюджваньнем на палавыя органы партнэра, можа даць запаленчыя эфэкты ў мачаплоцевай сыстэме. Падобныя інфэкцыі часта маюць нехарактэрную клінічную карціну (што абцяжарвае дыягностыку) або сымптомы, падобныя да сымптомаў некаторых інфэкцыяў, што перадаюцца плоцевым шляхам.

У выніку практыкі аральнага сэксу магчымая перадача інфэкцыйных захворваньняў, выкліканых бактэрыямі, вірусамі і грыбкамі. Мікраарганізмы паражніны роту (як у норме, так і пры захворваньнях, напрыклад, карыесе) таксама могуць выклікаць запаленчыя працэсы мачаплоцевае сыстэмы й парушэньне мікрафлёры плоцевых органаў. Да захворваньняў, якія могуць перадавацца ў працэсе аральнага сэксу, адносяць, у прыватнасьці:

  • Пранцы
  • Гепатыт А, Б
  • Герпэс
  • СНІД (нягледзячы на даволі нізкую верагоднасьць, магчымасьць перадачы ВІЧ існуе ў выпадку, калі ў роце аднаго з партнэраў маюцца ранкі).

У выпадку невыкананьня гігіены паражніны роту магчымае раздражненьне сьлізістых абалонак плоцевых органаў часьціцамі ежы, алькаголем, цыгарэтным нагарам і інш.

Аральны сэкс і рэлігія

рэдагаваць
  • Іслам не забараняе аральную стымуляцыю плоцевых органаў, але некаторыя аўтарытэтныя ісламскія навукоўцы не рэкамэндуюць яе, эякуляцыю ў рот лічаць непажаданай.[1]
  • Частка традыцыйных канфэсіяў хрысьціянства забараняе аральны сэкс.[2] Аднак у Бібліі прамое забароны няма. Таму ў цяперашні час існуюць некаторыя канфэсіі, якія не забараняюць аральную стымуляцыю плоцевых органаў.
  • Каталіцкая і Праваслаўная[3] цэрквы разглядаюць сэкс як мэханізм працягу роду. Таму любыя віды сэксу, у тым ліку і аральны, якія ня могуць весьці да зачацьця, царквой забараняюцца.
  • У частцы напрамкаў будызму строга забароненыя невагінальныя плоцевыя стасункі.

Аральны сэкс і грамадзтва

рэдагаваць

У цывілізаваных краінах ёсьць тэндэнцыя да паслабленьня нэгатыўнага стаўленьня да аральнага сэксу.

Аральны сэкс і заканадаўства

рэдагаваць

Заканадаўства бальшыні краінаў сьвету не рэглямэнтуюць практыку аральнага сэксу. Тым ня менш, у некаторых дзяржавах існуюць выяўленыя заканадаўча, гістарычныя або рэлігійныя забароны на некаторыя формы плоцевых стасункаў.

  • У Сынгапуры аральны сэкс забаронены і караецца дзесяцьцю гадамі пазбаўленьня волі або штрафам у памеры да 10 000 эўра.
  • Законы Інданэзіі забараняюць аральны сэкс, але на практыцы парушэньні падпадаюць пад перасьлед рэдка.
  • У некаторых штатах ЗША да 2003 року аральныя зносіны былі забароненыя. Закон на практыцы ўжываўся толькі для павялічэньня меры віны абвінавачванага ў выпадку наяўнасьці больш цяжкіх сэксуальных злачынстваў.

У масавай культуры

рэдагаваць
 
Аўтар Марцін Ван Ваэле, ілюстрацыя да паэмы Поля Вэрлэна (1907)

У літаратуры

У кіно

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць