Машонка
Машонка, машня[1] (па-лацінску: scrotum) — скурна-цягліцавае мехападобнае ўтварэньне ў мужчын і самцоў большасьці сысуноў, якое зьмяшчае яечкі. Уяўляе сабой выраст брушнай поласьці, разьмешчаны ў прамежку паміж чэлесам і анусам.
У чалавека пасьля палавога пасьпяваньня аснова машні пакрытая кушмаковымі валасамі. Унутры яе існуе падоўжаная перагародка, якая падзяляе яе на дзьве паловы, у кожнай зь якіх знаходзіцца яечка з прыдаткам і насенным канацікам.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |