Вагінальны сэкс ці похвавы сэкс (па-лацінску: coitus) — від плоцевага акту — прадугледжвае, як правіла, увядзеньне напятага чэлеса альбо фалапратэз у (як правіла — у выпадку працяглых праблемаў з патэнцыяй або ў сувязі з ампутацыяй) мужчыны, альбо фалапратэза жанчыны ў похву жанчыны-партнэра. Похвавы сэкс зьяўляецца адзіным выглядам плоцевага акту, здольным выконваць рэпрадуктыўную функцыю.

Похвавы плоцевы акт суправаджаецца зваротна-паступальным рухам чэлеса або фалапратэза ў похву (церце[1]), што забясьпечваецца рухамі аднаго або абодвух партнэраў. Стымуляцыя мужчынскага плоцевага воргана дасягаецца за кошт скарачэньня цягліц похвы; стымуляцыя жаночага — за кошт ўзбуджэньня багатых нэрвовымі канчаткамі ножак секеля і збольшага ягонае жалудка, а таксама кропкі G.

Палавы акт

Мужчыны звычайна лягчэй, ніж жанчыны, дасягаюць аргазму пры похвавым сэксе. Збольшага гэта зьвязана з тым, што юр, неабходны мужчынам для зьдзяйсьненьня похвавага плоцевага акту, зьнікае пасьля аргазму ў мужчыны. Значная частка жанчын не дасягае або дасягае зь цяжкасьцю аргазму пры похвавым сэксе з мужчынам, бо пры гэтым звычайна патрабуецца прамая стымуляцыя жалудка секеля, недастатковая пры похвавым сэксе. Адмоўную ролю для жанчын тут грае таксама характарныя для грамадзтва стэрыятыпы аб абмежаваньні жаночае сэксуальнасьці. Дасягненьню жанчынай аргазму могуць спрыяць разнастайныя формы сэксуальнае актыўнасьці, у тым ліку кунілінгус і мастурбацыя.

Аргазм у мужчыны як правіла суправаджаецца вывальненьнем. Пры трапленьні кнуры ў похву мажлівае зачацьце.

У працэсе похвавага сексу можа адбывацца перадача шэрагу захворваньняў, у прыватнасьці, ВІЧ (больш падрабязна гл. вэнэрычныя хваробы).

Выкарыстаньне фалаімітатараў, вібратараў і іншых прадметаў для сэксуальнае стымуляцыі зоны похвы, а таксама некаторыя лесьбійскія практыкі, напрыклад трыбадызм, гэтаксама могуць разглядацца як похвавы сэкс.

Анатамічная схема похвавага сэксу ў прадстаўленьні Леанарда да Вінчы

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць