Жанчына

дарослы чалавек жаночай стаці

Жанчы́на, таксама кабéтачалавек жаночага полу (саміца віду Homo Sapience): дарослая асобіна як супрацьлеглая мужчыну па біялягічным поле, часам падлетак жаночага полу (дзяўчына), часам дзіця жаночага полу (дзяўчынка). Назва можа ўжывацца ў адносінах да дадзенай асобіны жаночага полу і як указаньне на пол дадзенай асобіны, і як указаньне на ўвасабленьне нейкіх якасьцей, уласьцівы жаночаму полу.

Жанчына

Традыцыйна для абазначэньня жаночага полу выкарыстоўваюць знак Вэнэры. З пачатку XX стагодзьдзя ў эўрапейскіх культурах распаўсюдзіўся звычай лічыць чырвоны і ружовы колерамі дзяўчатаў.

Жанчына ў сучасным грамадзтве

рэдагаваць

Роля жанчыны ў сучасным грамадзтве з пункту гледжаньня антрапалёгіі й культуралёгіі стала прадметам дасьледаваньняў вядомага нямецкага лекара й этнографа Германа Плёса. Ён апублікаваў фундамэнтальную працу «Жанчына ў прыродазнаўстве й этнаграфіі»[1].

Заходняя культура

рэдагаваць

Доўгі час у заходняй культуры існавала няроўнасьць у правах мужчыны й жанчыны, збольшага гэтае было зьвязана з асаблівасьцямі рэлігійных звычаяў (напрыклад, да нядаўняга часу ў хрысьціянстве жанчыны не ўваходзілі ў клір) . У цяперашні час калі ўва многіх заходніх краінах, пераважна ў краінах Эўропы, а таксама ў ЗША, назіраецца тэндэнцыя раўнаваньня ў правах жанчыны й мужчыны. Зьмены, якія адбыліся ў дачыненьні да жанчыны ў 20 стагодзьдзі на Захадзе, найбольш яскрава характарызуюцца такімі працэсамі, як сэксуальная рэвалюцыя й актывізацыя фэмінізму (гістарычна склалася агульная назва для розных палітычных і грамадзкіх рухаў, дзейнасьць якіх накіравана на барацьбу з сэксізмам).

Эмансыпацыя жанчынаў

рэдагаваць

Дзякуючы эмансыпацыі жанчынаў, штуршком да якой стаў жаночы рух у Заходняй Эўропе, традыцыйная патрыярхальная структура грамадзтва была пастаўлена пад сумнёў. Сёньня жанчыны могуць вольна выбіраць будучую прафэсію й карыстаюцца ў большасьці краінаў такімі ж юрыдычнымі правамі, як і мужчыны.

ПРаява фэмінізму ў якасьці тэорыі была падрыхтавана наступнымі інтэлектуальнымі плынямі Захаду: лібэральная філязофія й тэорыя правоў чалавека (Джон Лок, Жан-Жак Русо й іншыя), сацыялістычная тэорыя, разгляд сэксуальнасьці й сэксуальных паводзінаў чалавека ў сацыяльным і палітычным кантэксце (Зыгмунд Фройд, Вільгельм Райх, Маргарэт Мід, філёзафы Франкфурцкай школы: Гэрбэрт Маркузэ й Тэадор Адорна). Акрамя таго на фэміністычную думку вялікі ўплыў вырабілі ідэалёгіі моладзевага пратэсту, барацьбы неграў па грамадзянскія правы, утопіі контаркультуры, ідэі сэксуальнай рэвалюцыі.

  1. ^ Плосс Г. Женщина: Монография. Кн. I. — Сыктывкар-Киров, «Вятка». 1995.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Жанчынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў