Яечкі
Яечкі, тэсьцікулы (па-лацінску: testes, testiculus, па-грэцку: Ὄρχις) — парныя мужчынскія плоцевыя залозы, у якіх утвараюцца мужчынскія плоцевыя вузы (народкі) і стэроідныя гармоны, у асноўным тэстастэрон.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/Gray1149.png/220px-Gray1149.png)
Наогул, у жывёлаў называюцца насеньнікамі. Яечкамі прынята называць мужчынскую (звычайна парную) плоцевую залозу ў сысуноў і чалавека.