Сэкс

праява плоцевай цягі чалавека

Сэкс ці любошчы[1] (лац. sexus — «плоць») — дзейнасьць чалавека з мэтай атрымаць сукупнасьць псыхічных і фізыялягічных рэакцыяў, перажываньняў і ўчынкаў, зьвязаных з выяўленьнем і задавальненьнем плоцевай цягі або жаданьня працягнуць род.

Сэкс
чалавечая дзейнасьць
Падкляса адміжасабовая дзейнасьць, фізычная блізкасьць, сэксуальныя паводзіны жывёлаў, трыманьне Рэдагаваць
Частка адсэксуальнасьць чалавека Рэдагаваць
Частка больш агульнагасэксуальнасьць чалавека, псыхалёгія Рэдагаваць
Магчымыя прычыныплоць, сэксуальнасьць Рэдагаваць
Прычынаплоцевы акт, размнажэньне Рэдагаваць

Упершыню значэньне слова «сэкс» у сэнсе каітус зарэгістравана ў 1929 годзе. Можа быць сродкам:

  • размнажэньня;
  • выяўленьня каханьня;
  • зносінаў, усталяваньня інтымнай блізкасьці паміж партнэрамі;
  • атрыманьня задавальненьня (аргазм);
  • паляпшэньня фізычнага і эмацыйнага стану;
  • рэлігійнай або містычнай практыкі;
  • атрыманьня прыбытку (прастытуцыя).

У шэрагу выпадкаў сэкс можа быць змушаным (згвалтаваньне), а таксама зьяўляцца спосабам перадачы вэнэрычных хваробаў.

У любым грамадзтве сэкс і выяўленьні сэксуальных паводзінаў людзей зьяўляецца прадметам сацыяльных, ідэалягічных і крымінальных абмежаваньняў. Як правіла, чым аўтарытарней грамадзтва, тым гэтыя абмежаваньні мацней. Напрыклад, у СССР і нацысцкай Нямеччыне мужчынская гомасэксуальнасьць была крымінальным злачынствам. Таксама, у шматлікіх краінах (як ісламскіх, так і хрысьціянскіх) шлюбная нявернасьць таксама прызнаецца злачынствам, за якое можа быць прызначаная альбо матэрыяльная, альбо крымінальная адказнасьць, да сьмяротнага пакараньня.

Упершыню падрабязнае апісаньне як сэксуальных пазыцыяў, так і мастацтва каханьня зьявілася, відаць, у Індыі — «Кама Сутра» і «Ананга Рангу». У XX ст. было выпушчана шэраг папулярных кніг, прысьвечаных тэхніцы сэксу.

Беларусь

рэдагаваць

Сярэдні ўзрост пачатку плоцевых зносінаў у Беларусі складае 14 гадоў[2]. Больш за палову зачацьцяў у няпоўнагадовых адбываецца ў нецьвярозым стане[3].

Глядзіце таксама

рэдагаваць