Мастурбацыя
Мастурбацыя (рукаблудзтва[1]; лац. manus + stupro — «рука» + «апаганьваць») — раздражненьне ўласных плоцевых органаў дзеля ненармальнага (без плоцевага чыну)[2] выкліканьня аргазму. Узьнікае ў раньнім і юнацкім узросьце[3]. Іншыя назовы: ананізм (іўр. אוֹנָן — Онан), іпсацыя (лац. ipse «сам»), плоцевае самазадавальненьне (самастымуляваньне) і хейраманія (грэц. χείρ + μᾰνία; «рука» + «шаленства»)[2]. Найчасьцей адзначаецца ў людзей і прыматаў.
У 1759 годзе швайцарскі лекар Самюэль-Агюст Тысо(en) (1728—1797) выдаў кнігу «Ананізм. Дысэртацыя аб хваробах, выкліканых мастурбацыяй» (франц. L'onanisme. Dissertation sur les maladies produites par la masturbation), якую дзясяткі разоў перавыдавалі і пераклалі на асноўныя эўрапейскія мовы. Сярод адпаведных хваробаў аўтар згадаў зьнясіленьне ў выніку страты жыцьцёвай вадкасьці і нэўроз ад лішку плоцевага ўзбуджэньня. Амэрыканскі псыхіятар Бэнджамін Раш(en) (1746—1813) адзначыў у сваіх пацыентаў аслабленьне зроку, страту памяці, узьнікненьне эпілепсіі і сухотаў у выніку дакучлівага рукаблудзтва. У сярэдзіне 19 ст. у якасьці захадаў прадухіленьня рукаблудзтва пачалі прапаноўваць абразаньне, інтэнсіўныя заняткі фізкультурай і сон на цьвёрдым ложку[4].
На пачатку 20 ст. некалькі лекараў наадварот прапанавалі выкарыстоўваць рукаблудзтва ў якасьці заменьніка іншых шкодных звычак і для зьняцьця сымптомаў шэрагу іншых хваробаў: мужчынам, якія карысталіся прастытуткамі, і жанчынам, якія цярпелі ад гістэрычнага разладу асобы(en)[4].
У хрысьціянстве рукаблудзтва прызнаецца за грэх, які супярэчыць чыстасьці[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Рукаблудзтва // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс). — Менск: Наша Ніва, 2001.
- ^ а б Ананізм // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2006 г. Праверана 30 красавіка 2015 г.
- ^ Мастурбацыя // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10. — С. 201. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9
- ^ а б Мастурбацыі // Навучальныя матэрыялы анлайн, 2014 г. Праверана 30 красавіка 2015 г.
- ^ Шостая запаведзь: Не чужалож (492. Якія галоўныя грахі супраць чыстасьці) // Катэхізіс Каталіцкага Касьцёла / адказн. Ян Крэміс. — Менск: Про Хрысто, 2010. — С. 162. — 256 с. — 5000 ас. — ISBN 978-985-6825-34-0
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Натальля Станкевіч. Сэксуальнае выхаваньне ў сям'і // Каталіцкі весьнік : газэта. — Жнівень 2013. — № 8 (29). — С. 6. — ISSN 2224-9621.
- Плоцевы чын і яго апісаньне