Аксана Гайдук
Аксана Вячаславаўна Гайдук (нар. 1974, Муцькавічы, Баранавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўная дзяячка Беларусі.
Аксана Гайдук | |
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га і 7-га скліканьняў | |
---|---|
11 кастрычніка 2016 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас, Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Генадзь Пальчык |
Першая намесьніца кіраўніка «Гаррамаўтадару Менгарвыканкаму» | |
2014 — 11 кастрычніка 2016 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
6 лютага 1974 (50 гадоў) Муцькавічы, Баранавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Грамадзкае аб’яднаньне: | «Белая Русь»[1] |
Сужэнец: | замужам |
Дзеці: | сын |
Адукацыя: | Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (1997), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі |
Узнагароды: | Нагрудны знак МУС Беларусі «За заслугi», ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу і Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі, адміністрацыяў Маскоўскага і Фрунзэнскга раёнаў Менску |
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га і 7-га скліканьняў (зь 2016 году) ад Ясенінскай акругі № 100 у Маскоўскім раёне Менску[3]. Займала ў Палаце прадстаўнікоў пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па жыльлёвай палітыцы і будаўніцтве[4].
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1997 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спэцыяльнасьці «Будаўніцтва аўтамабільных дарог і аэрадромаў». Працавала першай намесьніцай кіраўніка вытворчага аб’яднаньня «Гаррамаўтадар Менгарвыканкаму». Скончыла Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі[5].
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў
рэдагаваць11 верасьня 2016 году абралася дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га скліканьня ад Ясенінскай акругі № 100 у Маскоўскім раёне Менску. Цягам тэрміну паўнамоцтваў ад 18 кастрычніка 2016 году[6] па 4 сьнежня 2019 году займала пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаньнях. Была сяброўкай працоўнай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацы з парлямэнтам Нямеччыны[5]. Адказвала за законапраект, прыняты 2 красавіка 2019 году ў 2-м чытаньні на прапанову Савету міністраў Беларусі, «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях прававога рэгуляваньня жыльлёвых адносін», паводле якога Жыльлёвы кодэкс Беларусі выклалі ў новай рэдакцыі, а таксама ўнесьлі папраўкі ў Грамадзянскі кодэкс Беларусі і 2 законы — «Аб iмянных прыватызацыйных чэках Рэспублікі Беларусь» і «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасьці ў Рэспубліцы Беларусь». У новым Жыльлёвым кодэксе ўвялі арэнднае жытло і скасавалі службовае, а таксама абавязалі старшыню ўправы таварыства ўласьнікаў атрымаць пасьведваньне аб праходжаньні прафэсійнай атэстацыі[7].
17 лістапада 2019 году пераабраралася ў Палату прадстаўнікоў 7-га скліканьня ад Ясенінскай акругі № 100 у Менску[8]. Стала сяброўкай дэпутацыі Нацыянальнага сходу Беларусі ў Парлямэнцкім сходзе Саюзу Беларусі і Расеі, дзе ўваходзіла ў склад Камісіі па бюджэце і фінансах[9]. Таксама была сяброўкай 5 працоўных групаў Нацсходу Беларусі па супрацы з замежнымі парлямэнтамі — Грузіі, Кітаю, Мэксыкі, Францыі (намесьніца) і Японіі[10]. Адказвала за законапраект, прыняты 10 сьнежня 2020 году ў 2-м чытаньні на прапанову Савету міністраў «Аб сумесным домаўладаньні», паводле якога да ўдзельнікаў сумеснага домаўладаньня дадалі асобаў з правам гаспадарчага вядзеньня нерухомасьці і апэратыўнага кіраваньня ёй. Таксама ў законапраекце прапісалі права ўдзельнікаў такога домаўладаньня на атрыманьне адпаведных дамовы і статуту, пратаколаў і разьлікаў выдаткаў, актаў праверкі дзейнасьці таварыства ўласьнікаў і заключэньня рэвізора. Сярод іншага, мясцовыя выканаўчыя камітэты надзялілі правам скліканьня сходу ўдзельнікаў сумеснага домаўладаньня і прызначэньня кіраўніка агульнай маёмасьці ў выпадку незябесьпячэньня яе захаванасьці. Урэшце, за таварыствам уласьнікаў замацавалі права звароту з пазовам у суд ад імя ўдзельнікаў такога таварыства ў справе аховы агульнай маёмасьці[11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Члены першаснай арганізацыі РГА «Белая Русь» Палаты прадстаўнікоў прысутнічалі на сустрэчы старшыні РГА «Белая Русь» з актывам «Белай Русі» горада Менска // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 5 лістапада 2018 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
- ^ http://house.gov.by/by/news-by/view/5-listapada-2018-goda-deputaty-chleny-pershasnaj-arganizatsyi-rga-belaja-rus-palaty-pradstaunikou-58978-2018/
- ^ У Беларусі выбраны парлямэнт шостага скліканьня // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 12 верасьня 2016 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
- ^ В.В. Ермаловіч, В.У. Казловіч, В.Л. Ксюк. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў // Парлямэнт – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь шостага скліканьня / гал.рэд. Галіна Галаватая, пад агул.рэд. Уладзімера Андрэйчанкі, Міхаіла Мясьніковіча. — Менск: БелТА, 2019. — С. 31. — 304 с. — 250 ас. — ISBN 978-985-7064-34-2
- ^ а б Гайдук Аксана Вячаславаўна (шостае скліканьне) // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
- ^ Пастаянныя камісіі сфармаваныя ў Палаце прадстаўнікоў // БелТА, 18 кастрычніка 2016 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях прававога рэгуляваньня жыльлёвых адносін» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2 красавіка 2019 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
- ^ ЦВК абнародавала прозьвішчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага скліканьня // БелТА, 18 лістапада 2019 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
- ^ Дэпутацыя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Парлямэнцкім Сходзе Саюзу Беларусі і Расеі // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
- ^ Гайдук Аксана Вячаславаўна (сёмае скліканьне) // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб сумесным домаўладаньні» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 10 сьнежня 2020 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |