Азарычы
Аза́рычы[3] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Вішы. Цэнтар сельсавету Каленкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1103 чалавекі[2]. Знаходзяцца за 42 км ад Каленкавічаў, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Халоднікі (лінія Жлобін — Каленкавічы), на аўтамабільнай дарозе Каленкавічы — Бабруйск.
Азарычы лац. Azaryčy | |||||
![]() Віды Азарычаў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Каленкавіцкі | ||||
Сельсавет: | Азарыцкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 1103 чал. (2018)[2] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2345 | ||||
Паштовы індэкс: | 247742 | ||||
СААТА: | 3223860904 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°27′49″ пн. ш. 29°16′2″ у. д. / 52.46361° пн. ш. 29.26722° у. д.Каардынаты: 52°27′49″ пн. ш. 29°16′2″ у. д. / 52.46361° пн. ш. 29.26722° у. д. | ||||
Азарычы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Азарычы | |||||
![]() |
Азарычы — даўняе мястэчка гістарычнай Мазыршчыны на Палесьсі.
Гісторыя рэдагаваць
Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць
Упершыню Азарычы ўпамінаюцца ў ХVI стагодзьдзі як вёска ў Мазырскім павеце. Паселішча значыцца ў матэрыялах рэвізіі пушчаў і зьвярыных пераходаў 1559 году.
У 1762 годзе ўладальнік Азарычаў Царынскі збудаваў тут драўляную царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. У 1786 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку прывілей на 2 кірмашы ў год.
Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Азарычы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1799 годзе новыя ўлады падаравалі Азарыцкае староства з усімі вёскамі чыноўніку Л. Лашкарову. На 1838 год у мястэчку было 64 двары, на 1866 год — 101 двор. У 1859 годзе пачаў працаваць вадзяны млын, у 1869 годзе — народная вучэльня.
Вялікую шкоду Азарычам прычынілі пажары: 24 красавіка 1881 і 2 жніўня 1899 году. На 1886 год тут было каля 70 двароў[4]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 132 двары, дзейнічалі царква і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі народная вучэльня, аптэка, 8 крамаў і карчма. У 1899 годзе збудавалі драўляную Ўваскрасенскую царкву. У 1913 годзе адкрыліся лякарня і тэлефонны вузел.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Азарычы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час рэдагаваць
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Азарычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. 5 сакавіка 1920 году а 13-й гадзіне Азырычы без супраціву заняло польскае войска — паўночная калёна II Брыгады Кавалерыі пад камандаю палкоўніка Кастэцкага. Гэта было часткай апэрацыі з мэтай адбіцьця з рук бальшавікоў Мазыру[5]. Улетку 1920 году мястэчка зноў занялі бальшавікі. У 1924—1931 гадох яно было цэнтрам Азарыцкага, у 1931—1935 — у Мазырскім, у 1935—1960 гадох — цэнтар Даманавіцкага раёнаў. У Другую сусьветную вайну зь лістапада 1941 да 20 студзеня 1944 году Азарычы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. Нацысты стварылі тры канцэнтрацыйныя лягеры — Азарыцкія лягеры сьмерці, дзе зьнішчылі 16,5 тыс. чалавек.
15 ліпеня 1935 году Азарычы атрымалі афіцыйны статус мястэчка, з 27 верасьня 1938 году — зноў вёска. У сакавіку 1944 году за 2 кілямэтры на паўночны захад ад Азарычаў знаходзіўся адзін з 3-х Азарыцкіх лягераў сьмерці.
17 лістапада 1959 году Азарычы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 20 студзеня 1960 году мястэчка ўвайшло ў склад Каленкавіцкага раёну[6][7].
- Мястэчка на старых здымках
-
Рынак. І. Лазьнік, 1928 г.
-
Капліца на могілках. І. Лазьнік, 1928 г.
-
Нямецкія вайсковыя могілкі, 21.08.1941 г.
Насельніцтва рэдагаваць
Дэмаграфія рэдагаваць

- XIX стагодзьдзе: 1858 год — 700 чал.; 1878 год — 900 чал.; 1897 год — 1138 чал.[8]
- XX стагодзьдзе: 1908 год — 2025 чал.; 1925 год — 884 чал.; 1940 год — 1265 чал.; 1959 год — 1799 чал.[9]; 1990 год — 1650 чал.; 1995 год — 1,7 тыс. чал.[10]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1,5 тыс. чал.; 2006 год — 1,5 тыс. чал.; 2008 год — 1,4 тыс. чал.; 2009 год — 1340 чал. (перапіс)[11]; 2015 год — 1199 чал.[12]; 2016 год — 1159 чал.[13]; 2017 год — 1140 чал.[14]; 2018 год — 1103 чал.[2]
Адукацыя рэдагаваць
У Азарычах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова.
Мэдыцына рэдагаваць
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе лякарня.
Культура рэдагаваць
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.
Забудова рэдагаваць
Вуліцы і пляцы рэдагаваць
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Інтэрнацыянальная вуліца | Андрэеўка вуліца[15] |
Піянэрская вуліца | Карпілаўская вуліца[16] |
З урбананімічнай спадчыны Азарычаў да нашага часу гістарычную назву захавала толькі Бабруйская вуліца.
Турыстычная інфармацыя рэдагаваць
Інфраструктура рэдагаваць
У Азарычах ёсьць гасьцініца[17].
Славутасьці рэдагаваць
За 4 км на паўночны захад ад мястэчка знаходзіцца Мэмарыяльны комплекс вязьням Азарыцкіх лягераў сьмерці.
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына рэдагаваць
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1762, Сьвяты Пасад)
Асобы рэдагаваць
- Аляксандар Ісачоў (1955—1987) — мастак, графік
Крыніцы рэдагаваць
- ^ http://gp.by/upload/iblock/dde/dde9cd608826a4f9a53fba5a920d1904.pdf
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. (pdf) С. 186.
- ^ Jelski A. Ozarycze // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 784.
- ^ Wyszczelski L. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 304.
- ^ Азарыцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Азарыцкі пасялковы савет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 67.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 152.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Гарыст І. Азарычы(недаступная спасылка), Калінкавіцкія навіны, 27 лютага 2012 г.
- ^ Кулакоў Т. Мястэчка Азарычы Мазырскае акругі // Наш Край. № 8—9, 1928. С. 83—84.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура рэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — ISBN 985-11-0036-6
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
- Кулакоў Т. Мястэчка Азарычы Мазырскае акругі // Наш Край. № 8—9, 1928. С. 81—89.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.