Даманавіцкі раён

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР

Даманавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 19351960 гадах. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Азарычы27 верасьня 1938 — вёска).

Даманавіцкі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларуская ССР
Статус раён СССР[d]
Адміністрацыйны цэнтар Азарычы
Дата ўтварэньня 12 лютага 1935
Дата скасаваньня 20 студзеня 1960
Насельніцтва
  • 31 300 чал. (1959)
Час існаваньня 19351960
Месцазнаходжаньне Даманавіцкага раёну
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Утварыўся 12 лютага 1935 у складзе Мазырскай акругі. Падзяляўся на 18 сельсаветаў: Азарыцкі, Асташкавіцкі, Валосавіцкі, Давыдаўскі, Даманавіцкі, Зеляноцкі, Кабыльшчынскі, Капліцкі, Крукавіцкі, Ламавіцкі, Ліпаўскі, Людзьвінаўскі, Мартынавіцкі, Навасёлкаўскі, Савіцкі, Сухавіцкі, Халмянскі, Хамічоўскі.

З 20 лютага 1938 у Палескай вобласьці. 20 лютага 1938 Зеляноцкі і Ліпаўскі сельсаветы перайшлі ў склад Васілевіцкага раёну, 28 чэрвеня 1939 Ламавіцкі перайшоў у склад Акцябарскага, 3 ліпеня 1939 Сухавіцкі — у склад Каленкавіцкага раёнаў. На 1 студзеня 1941 улучаў 13 сельсаветаў. З 8 студзеня 1954 у Гомельскай вобласьці. Па скасаваньні (20 студзеня 1960) 3 сельсаветы і мястэчка Сасновы Бор перайшлі ў склад Парыцкага раёну, 5 сельсаветаў і мястэчка Азарычы — Каленкавіцкага раёну, па 1 сельсавеце ў склад Акцябарскага і Капаткевіцкага раёнаў[1].

  1. ^ ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3.

Літаратура

рэдагаваць