Ады́ль Рамі́ (па-француску: Adil Rami; нарадзіўся 27 сьнежня 1985 году, Бастыя, Францыя) — колішні францускі футбаліст. Гулец нацыянальнай зборнай Францыі. Звычайна выступаў на пазыцыі абаронцы. Вядомы сваёй фізычнай сілай, здольнасьцю майстарскі выконваць штрафныя ўдары, а таксама добрай гульнёй у паветры, бо ягоны рост складае 190 см. Адыль мае мараканскае паходжаньне. Чэмпіён сьвету 2018 году.

Адыль Рамі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 сьнежня 1985(1985-12-27)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 190 см
Вага 88 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца, абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2006
2006—2011
2011—2014
2014
2014—2015
2015—2017
2017—2019
2019—2020
2020
2020—2021
2021—2023
Этуаль
Ліль
Валенсія
Мілян (арэнда)
Мілян
Сэвільля
Алімпік Марсэль
Фэнэрбахчэ
Сочы
Баавішта
Труа
58 (0)
129 (8)
61 (2)
18 (3)
21 (1)
49 (0)
49 (2)
1 (0)
0 (0)
22 (0)
37 (3)
Зборныя
2010—2018 Францыя 36 (1)

Кар’ера

рэдагаваць

Першым клюбам Адыля стаў «Этуаль Фрэю Сэн-Рафаэль», у які ён трапіў ў 1994 годзе ва ўзросьце 9 гадоў. Нягледзячы на вялікае жаданьне Рамі займацца футболам прафэсійна, яму прыходзілася гуляць толькі ў вольны час ад працы ў гарадзкой ратушы, у якой працавала ягоная маці[4]. У сэзоне 2003—2004 гадоў Адыль дэбютаваў на аматарскім узроўні ў матчах за свой ​​клюб у чацьвертым дывізіёне чэмпіянату Францыі[5].

Пасьля свайго пераезду ў «Ліль» Рамі быў адпраўлены ў рэзэрвовы склад клюбу, якім кіраваў Паскаль Плянк, трэнэр, які паводле словаў самога Адыля даў яму шанец расьці ў прафэсійным пляне[6]. За два месяцы да заканчэньня сэзона 2006—2007 гадоў Адыль быў упершыню выкліканы Клёдам Пюэлем у асноўны склад клюбу. 19 траўня 2007 году Рамі дэбютаваў у чэмпіянаце Францыі ў матчы супраць «Асэру», выйшаўшы на поле ў стартавым складзе на звыклай пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Праз тыдзень Адыль зноўку згуляў зь першых хвілінаў у матчы супраць «Рэну». 4 чэрвеня Рамі падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт, заключыўшы трохгадовае пагадненьне з клюбам да 2010 году[7].

«Валенсія»

рэдагаваць

3 студзеня 2011 году Рамі падпісаў кантракт на 4,5 году з гішпанскай «Валенсіяй»[8]. Між клюбамі было заключана пагадненьне аб тым, што Рамі будзе выступаць за «Ліль» да ліпеня, пасьля чаго далучыцца да гішпанцаў на сталай аснове. Дэбютаваў у складзе «кажанаў» у гульні супраць «Расінгу» ў пераможным зь лікам 4:3 матчы. У той жа гульні, Рамі забіў свой першы гол за клюб з падачы з кутняга ўдару[9].

Рамі пагадзіўся да далучэньня ў табар «Міляну» ў кастрычніку 2013 году, аднак, ягоны клюб «Валенсія», ня даў яму дазволу на пачатак трэніровак з італьянскім клюбам да студзеня 2014 году, пакуль арэнда афіцыйна не была зроблена[10]. 6 студзеня Адыль дэбютаваў у Сэрыі А, выйшаўшы на ў якасьці замены Крыстыяну Сапата ў матчы супраць «Аталянты», якая скончылася зь лікам 3:0 на карысьць мілянцаў. 1 лютага 2014 году ён забіў свой першы гол у Сэрыі А, у матчы супраць «Тарына».

12 ліпеня 2014 году Рамі падпісаў зь «Мілянам» 3-гадовы кантракт. За гульца італьянцы выклалі 4,25 млн эўра[11].

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

Рамі дэбютаваў у складзе зборнай Францыі 11 жніўня 2010 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвэгіі. Да гэтага ў яго быў выбар паміж францускай і мараканскай зборнай, чый трэнэр Анры Мішэль прапаноўваў Адылю месца ў складзе перад Кубкам афрыканскіх нацыяў 2008 году. Тым ня менш, Рамі адхіліў прапанову Мішэля, заявіўшы пра сваё жаданьне выступаць у складзе «трохкаляровых». Адыль заявіў аб тым, што ён аддасьць перавагу «прадстаўляць Марока ў францускай зборнай».

Дасягненьні

рэдагаваць

Ліль:

Сэвільля:

  • Пераможца Лігі Эўропы: 2016

Францыя:

  • Чэмпіён сьвету: 2018

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць