Труа (футбольны клюб)
«Труа» (па-француску: Troyes) — францускі футбольны клюб з гораду Труа. Заснаваны ў 1986 годзе, стаўшы трэцім прафэсійным клюбам гораду. «Труа» ёсьць пераможцам Кубка Інтэртота 2001 году, калі выгуляны быў ангельскі клюб «Ньюкасл Юнайтэд» дзякуючы правілу гасьцявога голу. Агульны ж лік паводле сумы матчаў склаў 4:4.
Труа | |||||
Поўная назва | Espérance Sportive Troyes Aube Champagne | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1986 | ||||
Горад | Труа, Францыя | ||||
Стадыён |
Стад дэ ль’Об Умяшчальнасьць: 21 684 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Ліга 2 | ||||
· 2023—2024 | 17 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Гісторыя
рэдагавацьДа стварэньня сучаснага клюба «Труа» былі два ягоныя папярэднікі, якія прадстаўлялі горад у францускіх чэмпіянатах. Новая каманда ўтварыла адразу па расфармаваньня «Труа Об» у 1979 годзе, аднак дружына мела толькі аматарскі статус. Ужо ў пачатку 1980-х гадоў купа сяброў вырашыла ўтварыць свой клюб і заявіць яго ў рэгіянальную лігу. «Труа» адразу здабыў перамогу ў розыгрышу ў прасунуўся ў чацьверты дывізіён. Пасьля некалькіх сэзонаў у 1990 годзе «Труа» здабыў перамогу і ў гэтай лізе прасунуўшыся вышэй у трэці дывізіён. У 1993 годзе адбылася рэформа лігавай структуры Францыі, у выніку чаго клюб быў далучаны да Нацыянальнай лігі 2, якая на той момант была чацьвертым дывізіёнам.
Новы прэзыдэнт клюбу Анжэль Масані запрасіў сфармаваць і ачоліць каманду Алена Пэрэна. У выніку трэнэр стаў самым пасьпяховым спэцыялістам «Труа», папрацаваўшы ў клюбе 9 гадоў ажно да 2002 году. За гэты час «Труа» прасунуўся да Лігі 2, атрымаўшы прафэсійны статус. Першы ж сэзон у другім дывізіёны быў цяжкім для клюбу, то бок дружына з дэпартамэнту Об фінішавала на 20 месцы пры 22 удзельніках. Выратавалі клюб ад вылету толькі банкруцтва «Пэрпіньяну» і «Шарльвілю». У наступныя сэзоны «Труа» ператварыўся ў лідэра, спыняючыся на 5 і 3 месцах адпаведна. Такія зьмены адбыліся дзякуючы прыбцьцю новых футбалістаў. У той час ключавымі гульцамі каманды былі Фрэдэрык Адам, Рышар Езэрскі, Давід Амэд, Самюэль Буталь, Сладжан Джукіч і капітан Маамэд Браджа. Такім чынам, сэзон 1999—2000 гадоў клюб правёў у Лізе 1 і захаваў сваё месцы ў эліце, скончыўшы розыгрыш на 14 месцы.
Ужо ў наступных двух сэзонаў «Труа» ўздымаўся да 7 месца, чым атрымліваў права да ўдзелу ў Кубку Інтэртота.