Крыстыян Сапата
Крыстыян Сапата (па-гішпанску: Cristián Eduardo Zapata Valencia; нар. 30 верасьня 1986 году, Падыльля, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст, абаронца клюбу «Атлетыка Насьяналь» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі.
Крыстыян Сапата | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 верасьня 1986[1][2][3] (36 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Атлетыка Насьяналь | |
Нумар | 2 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2005 2005—2011 2011—2013 2013—2019 2019—2021 2021—2023 2023— |
Дэпартыва Калі Удынэзэ Вільярэал Мілян Джэноа Сан-Лярэнса Атлетыка Насьяналь |
0 (0) 168 (5) 28 (0) 111 (3) 32 (1) 50 (2) 1 (0) |
Зборныя | ||
2008— | Калюмбія | 58 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Стрыечны брат Крыстыяна Дуван — гулец «Аталянты»[4]. Выхаванец клюбу «Дэпартыва» з Калі. 31 жніўня 2005 году падпісаў шматгадовае пагадненьне з «Удынзэ»[5], у складзе якога гуляў шэсьць гадоў. У складзе «Удынзэ» двойчы выступаў у Лізе Эўропы[6]. Перайшоў у «Вільярэал», але пасьля сэзону 2011—2012 гадоў клюб перайшоў у Сэгунду, што вымусіла Крыстыяна вярнуцца ў Італію, на гэты раз у «Мілян»[7]. Першы сэзон ён выступаў за «Мілян» на правах арэнды, у 2013 годзе ягоны кантракт зь «Вільярэалам» быў набыты за 6 мільёнаў эўра. У студзені 2019 году пад час матчу з «Джэноа» атрымаў траўму і быў вымушаны прапусьціць каля месяцу[8]. 30 чэрвеня 2019 году кантракт Крыстыяна з клюбам «Мілян» скончыўся[9]. і клюб не стаў падпісваць новы[10]. У ліпені 2019 году Крыстыян падпісаў кантракт з клюбам Джэноа тэрмінам на два гады[11].
У складзе зборнай Калюмбіі выступаў у розыгрышу Кубку Амэрыкі 2019 году[12].
ДасягненьніРэдагаваць
«Мілян»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2016
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Cristián Zapata // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б Cristián Zapata // FBref.com (мн.)
- ^ а б Cristian Eduardo Zapata Valencia // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ^ Cristián Zapata - Player profile 19/20. Transfermarkt
- ^ Защитник 'Милана'(рас.). peoples.ru (10 красавіка 2018).
- ^ Cristián Zapata. Heimspiel. Праверана 18 мая 2020 г.
- ^ Кристиан Сапата. Readfootball. Архіўная копія ад 24 красавіка 2016 г.
- ^ Сапата пропустит около месяца из-за травмы(рас.). КАМПЕОНЕС (23 студзеня 2019).
- ^ Vladyslav Ch (22 чэрвеня 2019) Кристиан Сапата в ближайшее время перейдет в Дженоа(рас.). sportarena.com.
- ^ СМИ: «Милан» расстанется с несколькими игроками(рас.). Национальный спортивный телеканал (2 чэрвеня 2019).
- ^ Сапата выбрал «Дженоа»(рас.). SOCCER.RU (23 чэрвеня 2019).
- ^ Мойсейчук, А. (31 мая 2019) Барриос, Хамес, Фалькао и Сапата вошли в состав сборной Колумбии на Кубок Америки(рас.). BY.Tribuna.com.