Сочы (футбольны клюб)

расейскі футбольны клюб

«Сочы» (па-расейску: Сочи) — расейскі футбольны клюб з гораду Сочы. Заснаваны ў 4 ліпеня 2018 годзе. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Фішт», які быў пабудаваны як хакейная пляцоўка да Алімпійскіх гульняў 2014 году. Пазьней быў перабудаваны ў футбольны стадыён.

Сочы
Заснаваны 6 чэрвеня 2018
Горад Сочы, Расея
Стадыён Фішт
Умяшчальнасьць: 44 287
Кіраўнік Барыс Ратэнбэрг[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023—2024 Прэм’ер-ліга, 16 месца (паніжэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
pfcsochi.ru (рас.)

Гісторыя

рэдагаваць

Клюб запачаткаваны 4 ліпеня 2018 году. Фактычна клюб быў утвораны на базе піцерскага клюбу «Дынама», якое доўгі час выступала ў другім дывізіёне чэмпіянату Расеі. Пасьля сэзону 2017—2018 гадоў гульцы «Дынама» пачалі складаць новыя дамовы з клюбам «Сочы», а самое «Дынама» скончыла сваё існаваньне. Наваствораны клюб заняў месца «Дынама» ў першынстве ФНЛ.

Першыя афіцыйныя матчы клюб праводзіў на Цэнтральным стадыёне імя Славы Мэтрэвэлі ў сувязі зь негатоўнасьцю стадыёну «Фішт», які прымаў гульні чэмпіянату сьвету па футболе 2018 году, а таксама праз праблемы, зьвязаныя з арганізацыяй разьмяшчэньня заўзятараў камандаў-гасьцей і разьмеркаваньнем патокаў заўзятараў[2]. 17 ліпеня ў стартавай гульні сэзону «Сочы» трываў паразу на хатняй пляцоўцы ад маскоўскага «Спартаку-2» зь лікам 0:1. У другім туры клюб атрымаў першую перамогу ў афіцыйным матчы, то бок зь мінімальнай перавагай сочынскі клюб быў мацней за варонескі «Факел» (2:1)[3]. Першую выязную сэрыю з трох матчаў «Сочы» правёў без паразаў, зарабіўшы на свой рахунак 5 пунктаў. Пасьля зімовай паўзы клюб загуляў больш пасьпяхова і нават узначальваў турнірную табліцу пэўны час. Тым ня менш, пасьля нічыі зь яраслаўскім «Шыньнікам» клюб фінішаваў на другім месцы і забясьпечыў сабе месца ў Прэм’ер-лізе, атрымаўшы, такім чынам, у першы ж год падвышэньне. Цікава, што піцерскае «Дынама» ніколі ў сваёй гісторыі не выступала ў найвышэйшым дывізіёне расейскага першынства.

Непасрэдна перад пачаткам сэзону ў Прэм’ер-лізе да клюбу далучыліся адразу некалькі футбалістаў «Зэніту», якія мелі мала гульнявой практыкі ў складзе піцерцаў. У першым у гісторыі матчы лігі «Сочы» у Маскве трываў паразу ад «Спартака», прапусьціўшы адзіны гол у кампэнсаваны час. Аўтарам першага голу ў гісторыі клюбу ў Прэм’ер-лізе ёсьць Дзьмітры Полаз, які адзначыўся голам з пэнальці ў матчы 6-га туру супраць «Арэнбургу».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць