Ігнат Грынявіцкі

Ігнат Грынявіцкі (1856; цяпер вёска Калінаўка, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларусь — 13 сакавіка [ст. ст. 1 сакавіка] 1881, Санкт-Пецярбург, цяпер Расея) — беларускі рэвалюцыянэр-нарадаволец, які забіў расейскага імпэратара Аляксандра ІІ (1855—1881).

Ігнат Грынявіцкі
Ihnat Hryniavicki. Ігнат Грынявіцкі (XIX).jpg
POL COA Przegonia.svg
Герб «Прагоня»(pl)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 чэрвеня 1856
маёнтак Басін, Бабруйскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 13 сакавіка 1881
Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя
Род Грынявіцкія
Бацькі Яўхім Грынявіцкі
Бальбіна Дамброўская
Рэлігія Хрысьціянства
Дзейнасьць палітык

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Нарадзіўся ў маёнтку Басін (Сьвіслацкая воласьць, Бабруйскі павет, Менская губэрня) у сям’і каталіцкага шляхціца Яўхіма Грынявіцкага. Яўхім Грынявіцкі здаваў спадчынны маёнтак Грынявічы Вялікія (Бельскі павет, Гарадзенская губэрня) у арэнду, а сам служыў эканомам ва ўладаньнях Незабытоўскага на Меншчыне. У 1864 годзе сямья вярнулась ў Грынявічы Вялікія. На пачатку чэрвеня 1875 г. у Беластоку (Гарадзенская губэрня, Паўночна-Заходні край) скончыў 7-клясную гімназію (цяпер Ліцэй імя Жыгімонта Аўгуста(pl); вул. Варшаўская(pl), д. 8). У верасьні 1875 г. паступіў у Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны тэхналягічны інстытут, які скончыў у траўні 1880 году.

Студэнтам Пецярбурскага тэхналягічнага інстытуту (1875—1880) удзельнічаў у польска-беларускіх і расейскіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, зьбіраў грошы палітычным вязьням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянэрам. З 1879 году чалец партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, што абвясьціла сябе Беларускай Сацыяльна-рэвалюцыйнай партыяй, нацыянальная праграма якой надрукавана ў 1884 годзе ў часопісе «Гомон» (№ 2). [1] [2] Паводле народавольца Льва Ціхамірава(ru) (1852—1923), Грынявіцкі «называў сябе літвінам»[3].

У траўні 1880 году Грынявіцкі пакінуў інстытут і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, вырабіў сабе пашпарт на імя віленскага мешчаніна Ельнікава. Разам з А. І. Жалябавым, С. Л. Пяроўскай і іншымі ўваходзіць у цэнтральны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай «Рабочей газеты» на кансьпіратыўнай кватэры ў доме № 27 на Траецкім завулку [a], уключыў у выданьне газэты сябра і земляка Антона Барэйшу.[4]

На ўстаноўчым сходзе партыі «Народная Воля» ў жніўні 1879 году ў Ліпецку быў зацьверджаны сьмяротны прысуд Імпэратару Аляксандру ІІ. Выкананьне прысуду стала галоўнай мэтай і прыцягнула ўсе сродкі партыі. На працягу двух гадоў была зроблена шэсьць замахаў.

Ігнат уваходзіў у групу, якая ўсю зіму 1880—1881 гадоў сачыла за выездамі цара. 26 лютага 1881 году на кватэры Грынявіцкага ў доме № 59 на Сімбірскай выліцы [b] Выбарскай стараны адбыўся сход арганізатараў замаху на расейскага цара Аляксандра ІІ. Грынявіцкі стаў адным з 4 выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла тэрарыстычную апэрацыю.[5] У сваім запавеце напісаў:

«Аляксандар ІІ павінен памерці. Ён памрэ, а разам зь ім памрэм і мы, яго ворагі, яго забойцы… Гісторыя сьведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў…».[6][7][8]

На набярэжнай Кацярынінскага канала [c] 13 сакавіка [ст. ст. 1 сакавіка] 1881 году бомбай, якую кінуў Ігнат Грынявіцкі, забіты цар Аляксандар II, а Грынявіцкі сьмяротна паранены.[9][10][11]

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Станкевіч, Адам. Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня : з нагоды 70-лецьця сьмерці Кастуся Каліноўскага рэдактара «Mużyckaj Praudy» (†1864) і 50-лецьця «Гоману» (1884). — Вільня: Шлях моладзі, 1935. — 128 с.
  2. ^ Волк, Степан Степанович. Народная воля : 1879-1882 = ЦГАОР, ф. 112, оп. 1, д. 528, л. 271 / Ш. М. Левин. — Москва; Ленинград: Наука, 1966. — С. 272. — 491 с. — 2760 ас.
  3. ^ Тихомиров Л. А. Воспоминания Льва Тихомирова. / Предисл. В. И. Невского, вступ. ст. В.Н. Фигнер(ru). — Центрархив. — Москва; Ленинград: Госиздат, 1927. — С. 319, 366, 493. — 515 с. — 4000 ас.
  4. ^ Процессъ 17-ти народовольцевъ въ 1883 году. / редакторы В. Я. Богучарскій, П. Е. Щеголевъ, В. Л. Бурцевъ // «Былое» журналъ посвященный исторіи освободительнаго движенія : часопіс. — Санкт-Петербург: Книгопечатня Шмидтъ, 1906. — № 10 октябрь. — С. 238—240.
  5. ^ О мещанине Николае Рысакове, крестьянах Андрее Желябове, Тимофее Михайлове, сыне священника Николае Кибальчиче, дворянке Софье Перовской и мещанке Гессе Гельфман. ЦГАОР, ф. 112, оп. 1, д. 518(недаступная спасылка)
  6. ^ Ігнат Грынявіцкі. Отрывокъ из завѣщанія Гриневицкаго / Бурцевъ В. Л.(ru) // «Былое»(ru) (1900-1902). Журналъ издававшійся за границей. Выпускъ 1 : часопіс. — Растов-на-Дону: Русская историческая библіотека, 1906. — В. № 4. — С. 5.
  7. ^ Отрывокъ изъ завѣщанія Игнатія Акимовича Гриневецкаго // Литература партии Народной воли.. — Москва: Типографія А. П. Поплавского, 1907. — С. 487.
  8. ^ «Народная воля» в документах и воспоминаниях. Труды кружка народовольцев при о-ве политкаторжан и ссыльно-поселенцев. / под ред. А. В. Якимовской-Диковской; М. Ф. Фроленко; И. И. Попова и др.. — Москва: Всесоюз. о-во полит. каторжан и ссыльно-поселенцев., 1930. — С. 249—250. — 288 с. — 5000 ас.
  9. ^ Суд над цареубийцами. Дѣло о совершенномъ 1-го марта 1881 года злодѣяніи, жертвою коего палъ въ Бозѣ почившій Босударь Императоръ Александръ Николаевичъ. (Засѣданіе Особаго Присутствія Правительствующаго Сената для сужденія дѣл о государственныхъ преступленіяхъ). — Сборник С.-Петербургских ведомостей. — Санктъ-Петербургъ: Типографія В. В. Комарова, 1881. — 260 с. — (Вып. 1. (С 15 марта по 15 апреля 1881 г.)).
  10. ^ Дѣло о совершонномъ 1-марта 1881 года злодѣяніи, жертвою коего палъ въ Бозѣ почившій Государь Императоръ Александръ Николаевичъ. / Ред.-изд. Германъ Гоппи. // Всемирная иллюстрация : штотыднёвы ілюстраваны часопіс. — Санкт-Петербург: Тип. Эдуарда Гоппи., 1981. — Т. 25. — № 16 (639, 04 апрѣля 1881). — С. 295—302.
  11. ^ Тырков, Аркадий Владимирович. К событию 1 марта 1881 года / редакторы В. Я. Богучарскій, П. Е. Щеголевъ, В. Л. Бурцевъ // «Былое» журналъ посвященный исторіи освободительнаго движенія : часопіс. — Санкт-Петербург: Книгопечатня Шмидтъ, 1906. — № 5 май. — С. 141-162.

ЗаўвагіРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць


Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Гісторыя Беларусі. Асобы.