Аксана Колб
Аксана Колб (трансьл. Aksana Kolb, нар. у 1968, Гомель, Беларусь) ― беларуская журналістка, грамадзкая дзяячка, рэдактарка газэты «Новы Час» з 2015 году.
Аксана Колб | |
Аксана Колб, 2019 год | |
Род дзейнасьці | журналістка |
---|---|
Дзеці | дачка |
Вучоба. Сям’я
рэдагавацьНарадзілася ў Гомлі. Дзіцячыя гады прайшлі ў Лідзе[1].
Скончыла гістарычны факультэт БДУ[2].
З 1995-га працавала ў газэце «Згода», з 2007-га — у «Новым часе»[3].
Пасьля сьмерці Аляксея Караля ў верасьні 2015 году ўзначаліла «Новы час»[4].
Замужам, мае дарослую дачку і ўнука.
Газэта «Новы Час»
рэдагавацьЗ 2007 году працуе ў «Новым часе». З 2015 зьяўляецца галоўнай рэдактаркай газэты[5].
Пэрыяд рэдактарства А. Колб можна назваць найбольш складаным за ўвесь час існаваньня выданьня. Да 2017 году газэта распаўсюджвалася альтэрнатыўным шляхам, бо РУП «Белсаюздрук» і РУП «Белпошта» не падпісвалі дамову на распаўсюд[6].
Але ў 2020 годзе ў выніку рэпрэсіяў зноў пачаўся цяжкі пэрыяд газэты: затрымліваліся і арыштоўваліся журналісты і фотарэпартэры газэты. «Белсаюздрук» зноў разарваў дамову з рэдакцыяю газэты[7].
19—20 кастрычніка 2021 году ў сядзібе выданьня й па месцах жыхарства журналістаў прайшлі ператрусы, былі дапытаныя супрацоўнікі, у тым ліку рэдактарка Аксана Колб.
З жніўня 2021 году «Новы час» не выходзіць у папяровым фармаце, сайт novychas.by быў заблякаваны ўладамі ў кастрычніку 2021 году[8]. 8 лістапада 2021 улады ліквідавалі Таварыства беларускай мовы — заснавальніка «Новага Часу». У адказ на блякіроўку рэдакцыя запусьціла люстэрка novychas.online[9].
20 красавіка 2022 году Аксану Колб затрымалі на па арт. 342 КК. Пасля 3 дзён на Акрэсціна змясцілі ў СІЗА №1. 15 чэрвеня суддзя Цэнтральнага суда Мінска Дзмітрый Карсюк прысудзіў Колб да 2 годоў і 6 месяцаў[10] абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 22 ліпеня суддзя Фрунзенскага суда Юлія Блізнюк прысудзіла Аксане Колб 13 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 19.11. 29 ліпеня Колб пакінула Беларусь.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «„Новы час“ чытае як мінімум тысяча зьняволеных». Размова з галоўнай рэдактаркай Аксанай Колб, Радыё Свабода, 20 красавік 2021.
- ^ Старонка Аксаны Колб у Фэйсбуку.
- ^ «„Новы час“ чытае як мінімум тысяча зьняволеных». Размова з галоўнай рэдактаркай Аксанай Колб, Радыё Свабода, 20 красавік 2021.
- ^ [Экспрэс-інтэрв’ю з Аксанай Колб, галоўным рэдактарам газеты «Новы час», узятае сп. Валянцінай Шаўчэнкай для часопіса «Культура. Нацыя» падчас працы 7-га з’езда беларусай сьвету (Мінск, 15-16 ліпеня 2017 года). «К. Н.», №19, верасень 2017, с. 66-68.]
- ^ «„Новы час“ чытае як мінімум тысяча зьняволеных». Размова з галоўнай рэдактаркай Аксанай Колб, Радыё Свабода, 20 красавік 2021.
- ^ «„Новы час“ чытае як мінімум тысяча зьняволеных». Размова з галоўнай рэдактаркай Аксанай Колб, Радыё Свабода, 20 красавік 2021/
- ^ «„Новы час“ чытае як мінімум тысяча зьняволеных». Размова з галоўнай рэдактаркай Аксанай Колб, Радыё Свабода, 20 красавік 2021
- ^ В Беларуси заблокирован сайт газеты «Новы час», работает «зеркало»(рас.). naviny.by (2021-10-28)
- ^ Улады ліквідавалі Таварыства беларускай мовы — заснавальніка «Новага Часу», Новы Час, 08-11-2021, https://novychas.online/hramadstva/ulady-likvidavali-tavarystva-belaruskaj-movy
- ^ Сілавікі прыйшлі забіраць рэдактарку «Новага часу» з кувалдамі і шчытамі, Беларуская служба Польскага Радыё, 20.04.2022