Grand Theft Auto V

кампутарная гульня 2013 року

«Grand Theft Auto V» (скар. GTA V) — мультыплятформавая відэагульня з сэрыі Grand Theft Auto, пятнаццатая па ліку[1], у жанры Action і адкрыты сьвет, распрацаваная кампаніяй Rockstar North. Дэбютны трэйлер быў выпушчаны 2 лістапада 2011 году[2], а анонс самой гульні адбыўся на наступны дзень, 3 лістапада[3]. Выхад гульні першапачаткова плянаваўся на вясну 2013 году[4], але быў адкладзены на 17 верасьня 2013 году для Xbox 360 і PlayStation 3[5]. У СНД Grand Theft Auto V выдаецца кампаніяй 1С-СофтКлаб.

Grand Theft Auto V
Распрацоўнік Rockstar North
Выдавец Rockstar Games
Кіраўнікі Род Эдж
Адам Фаўлер
Прадусары Сэм Хаўзэр
Лесьлі Бэнзіс
Дызайнэры Лесьлі Бэнзіс
Імран Сарвар
Праграміст Алекс Хаджаджа
Мастак Аарон Гарбут
Сцэнарысты Дэн Хаўзэр
Рупэрт Хамфрыс
Майкл Ансварта
Кампазытары The Alchemist
Oh No
Tangerine Dream
Woody Jackson
Ліцэнзія Уласьніцкая
Рухавік RAGE
euphoria (анімацыйны рухавік)
Плятформы ПК (Microsoft Windows) (2014)
PlayStation 3
Xbox 360
Дата выпуску Для Xbox 360:
17 верасьня 2013 году
Для PlayStation 3:
17 верасьня 2013 году
Для PC:
Меркавана ўвесну 2014 году
Дата анансаваньня 3 лістапада 2011
Жанры Шутар ад трэцяй асобы
Адкрыты сьвет
Action
Рэжымы Аднакарыстальніцкі,
Шматкарыстальніцкі
Рэйтынг PEGI: 18+
Носьбіты Аптычны дыск
Лічбавая дыстрыбуцыя
Кіраваньне ПК: Клявіятура і мыш
PS3, Xbox 360: Геймпад
Сэрыя Grand Theft Auto

Rockstar Games заявіла, што Grand Theft Auto V — іх самы вялікі і амбіцыйны праект за ўвесь час з самым вялікім створаным імі адкрытым гульнявым сьветам[6][7].

Геймплэй Рэдагаваць

Упершыню ў гісторыі сэрыі ў гульні прысутнічаюць адразу тры галоўныя героі, паміж якімі можна пераключацца амаль у любы час[8][9].   У некаторых місіях даступны два гульцы, у некаторых місіях гульца перакідвае на іншых пэрсанажаў скрыптам. Уся мапа адкрыта гульцам з самага пачатку.

Месца дзеяньня Рэдагаваць

Месцам дзеяньня Grand Theft Auto V стаў выдуманы горад Лёс-Сантас (па-анґельску: Los Santos), прататыпам якога зьяўляецца Лос-Анджэлес. Лёс-Сантас упершыню зьявіўся ў адной з папярэдніх гульняў сэрыі — Grand Theft Auto: San Andreas, якая выйшла ў 2004 годзе. У гульні апроч самога гораду, таксама прысутнічаюць навакольныя тэрыторыі сельскай мясцовасьці, горы, лясы, узгоркі, і пляжы[3].

Заняткі Рэдагаваць

У GTA V ёсьць магчымасьць займацца рознымі відамі спорту: ёгай, трыятлёнам, катаньнем на гідрацыкле, бэйсджампінгам, тэнісам, заняткамі ў трэнажэрнай залі і гольфам на вялікіх палях[8][9]. Кожны пэрсанаж мае сваё хобі[8][9]. У гульні прысутнічае дайвінг, можна апускацца на дно з дапамогай батыскафу.

У гульні таксама даступны рабаваньні банкаў[9].

Камунікацыі Рэдагаваць

Як і ў папярэдніх гульнях сэрыі, у GTA V ёсьць мабільны тэлефон, але ён можа выкарыстоўвацца для якіх-небудзь дзеяньняў[8]. Таксама тэлефон можна будзе выкарыстоўваць для доступу ў інтэрнэт[9]. Функцыянальнасьць істотна зьменена ў параўнаньні з тэлефонам у GTA IV[9]. У гульні прысутнічае пародыя на iPhone і на кампутары кампаніі Apple. Таксама ў гульні прысутнічаюць пародыі на Windows Phone 8 (інтэрфэйс мабільнага тэлефона Трэвара, цалкам супадае з інтэрфэйсам Windows Phone 8) іAndroid (гульнявая назва — Offdroid).

Ёсьць магчымасьць глядзець тэлевізар, дзе будуць ісьці розныя перадачы[8].

Мультыплэер Рэдагаваць

У інтэрвію парталу IGN у сакавіку 2012 году Дэн Хаўзэр распавёў пра некаторыя асаблівасьці шматкарыстальніцкага рэжыму Max Payne 3. У інтэрвію ён адкрыў, што, як і ў Max Payne 3, у GTA V будзе даступная сыстэма «банд» (па-анґельску: crews) — аналяг звычайных клянаў, якіх гульцы змогуць арганізаваць пасродкам он-лайнавага сэрвісу Rockstar Games Social Club. Таксама ён заявіў, што важнасьць мультыплэера за апошнія некалькі гадоў узрасла ў разы, таму Rockstar Games намерваецца актыўна разьвіваць он-лайнавыя аспэкты сваіх гульняў[10]. Разьвіцьцём гэтых ідэй стала Grand Theft Auto Online.

Узбраеньне і рыштунак Рэдагаваць

Сьпіс пацьверджанай зброі Grand Theft Auto V[11]:

Халодная зброя

Пісталеты

Пісталеты-кулямёты

Драбавікі

Аўтаматы

Снайпэрскія вінтоўкі

Цяжкая зброя

Кідальная зброя

Рознае

Саўндтрэк Рэдагаваць

Асноўны артыкул: Саўндтрэк Grand Theft Auto V

Як і ў папярэдніх гульнях сэрыі ў GTA V, радыёстанцыі напоўнены разнастайнай музыкай. Усяго ў гульні 17 радыёстанцый.

Сьпіс пацьверджаных песень у Grand Theft Auto V:

Крыніцы Рэдагаваць

  1. ^ Staff Writer (2 лістапада 2011) GTA V trailer hits the web(анг.). ITProPortalПраверана 18 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 2012-11-23 г.
  2. ^ R* Q (2 лістапада 2011) Grand Theft Auto V — Trailer(анг.). Rockstar GamesПраверана 18 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 2012-09-02 г.
  3. ^ а б R* Q (3 лістапада 2011) Grand Theft Auto V Official Announcement(анг.). Rockstar GamesПраверана 18 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 2012-09-02 г.
  4. ^ R* Q (30 октября 2012) Grand Theft Auto V is Coming Spring 2013(анг.). Rockstar GamesПраверана 18 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 2012-11-20 г.
  5. ^ Grand Theft Auto V Is Coming 9.17.2013 | Rockstar Games Праверана 18 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 2013-02-12 г.
  6. ^ Rockstar Games Announces Grand Theft Auto V(анг.). Take-Two Interactive (3 лістапада 2011). Праверана 18 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 2012-09-02 г.
  7. ^ Anthony Garreffa (17 ліпеня 2012) Rockstar: GTA V to be «biggest open world game to date»(анг.). TweakTown. Праверана 18 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 2012-11-23 г.
  8. ^ а б в г д Tamoor Hussain (8 лістапада 2012) GTA V full details: Bank heists, dynamic missions and underwater gameplay(анг.). Computer and Video Games. Праверана 15 лістапада 2012 г. Архіўная копія ад 10 сьнежня 2012 г.
  9. ^ а б в г д е David Scammell (8 лістапада 2012) GTA 5 — All the Game Informer details(анг.). VideoGamer.com. Праверана 18 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 2012-12-11 г.
  10. ^ R* Q (22 сакавіка 2012) Multiplayer Crews Revealed on IGN - Play from Max Payne 3 to Grand Theft Auto V(анг.). Rockstar GamesПраверана 18 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 2012-09-02 г.
  11. ^ Grand Theft Auto V — Weapons(анг.) Праверана 18 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 2012-11-23 г.

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць