BadComedian
BadComedian (сапраўднае імя — Яўге́н Уладзімера́віч Бажэ́наў[1]; па-расейску: Евге́ний Влади́мирович Баже́нов[2]; 24 траўня 1991, Стэрлітамак, Башкірская ССР — Башкартастан, РСФСР, СССР) — расейскі відэаблоґер і аглядальнік кінафільмаў[3].
BadComedian | |
рас. Евгений Владимирович Баженов | |
Яўген Бажэнаў на «Видфест 2016» у Маскве | |
Род дзейнасьці | ютубэр, стэнд-апэр, кінааглядальнік |
---|---|
Дата нараджэньня | 24 траўня 1991 |
Месца нараджэньня | Стэрлітамак, Башкірская ССР — Башкартастан, РСФСР, СССР |
Грамадзянства | Расея |
Месца вучобы | |
Занятак | відэаблогер, тэлевядовец, ют’юбэр, кінакрытык, кіназнавец, тэлепрадусар |
Гады дзейнасьці | 2011 — дагэтуль |
Псэўданімы | BadComedian |
Жанры | кінакрытыка[d] |
Узнагароды | |
Сайт | thebadcomedian.ru |
BadComedian — займеньне Яўгена Бажэнава ды назва ягонага асноўнага канала на YouTube. Займеньне ё спалучэньнем імя пэрсанажа Камэдыянт зь фільма «Хавальнікі» ды слова «кепскі», азначаючы, што Бажэнаў лічыць свае агляды больш саркастычнымі, ніж гумарычнымі[4].
Стварае крытычныя агляды, у асноўным, расейскіх фільмаў, радзей — (амэрыканскіх, індыйскіх ды ўкраінскіх). Часта падвяргаў крытыцы камэдыі Жоры Крыжоўнікава ды кінакампаніі Enjoy Movies, а таксама фільмы Аляксандра Неўскага ды Рэні Гарліна.
Часам публікуе станоўчыя агляды на асобным канале EvgenComedian[5].
Супрацоўнічаў з інтэрнэт-даляканалам CarambaTV, даляканалам «Перец», даляканалам «Россия 24» .
Паводле шэрагу СМІ (напрыклад, Eurosport, Elle, Вести.ру, РБК) BadComedian — «галоўны кінакрытык расейскага YouTube»[1][6][7][8].
«Новая газета» ў 2019 годзе сьцьвярджала, што «з хоць якімі заявамі Бажэнава даводзіцца лічыцца: у яго каля 4 мільёнаў падпісантаў, яго ролікі паглядзелі больш за 600 мільёнаў разоў»[9].
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 24 траўня 1991 року ў Стэрлітамаку, Башкартастан. У веку 12 року пераехаў да Дзедаўск разам з бацькамі. Мешкае ў мястэчку Нахабіна Маскоўскае вобласьці[4][10].
У 2013 годзе скончыў РДГЭУ, факультэт камэрцыі ды маркетынґу, па адмысловасьці маркетоляґ, тэма дыплёму — вірусныя відэа. Падчас вучобы з жніўня 2012 па верасень 2013 року працаваў рэдактарам у пяцьхвілінным дайджэсьце «Вести. События недели» на канале «Россия 24», чытаў тэкст за кадрам[11][12][13][14]. Канал BadComedian зьявіўся на YouTube у той момант, калі Яўген Бажэнаў вучыўся на трэцім курсе[9]. Першы агляд быў апублікаваны на YouTube 28 сакавіка 2011 року[3]. У сваёй творчасьці Яўген арыентаваўся на амэрыканскіх блоґераў Настальґуючы Крытык ды The Spoony Experiment[13].
У 2013—2014 ды 2017 роках гастраляваў з выступамі ў жанры стэнд-ап. Раўналежна вёў шоў на аналяґічную тэматыку «ПроStandUp» на CarambaTV[15].
З 11 красавіка па 18 траўня 2014 року на даляканале «Перец» перад трансьляцыяю індыйскіх фільмаў зь лінейкі «Новы азіяцкі экшн» выходзілі кароткія агляды Яўгена гэтых фільмаў[16]. Сам Яўген быў незадаволены ўмовамі каналу — ён ня мог сам абіраць фільм для агляду, а працягласьць далявэрсіі ягонага шоў была значна скарочаная да 5 хвілін[17]. З 29 лістапада 2014 па 21 лютага 2015 року Бажэнаў разам з Іванам Макарэвічам ды Максіма Галапалосавым вёў праґраму «Героі інтэрнэту» на гэтым жа даляканале[18].
Дзякуючы Бажэнаву ў Расеі выйшаў у пракат аўтарскі фільм актора Зака Брафа «Жадаў бы я быць тут». На знак падзякі Браф прапанаваў яму агучыць галоўнага героя ў расейскім дубляжы[19]. У далейшым Бажэнаў удзельнічаў у дубляваньні фільму «Ікол», мультфільму «Поўны раскілбас» ды анімацыйнага сэрыялу «Ніндзя ў справе». Зьняўся ў камэа ў фільме «Пятніца» і ў ролі кібарґа ў фільме «Гардкор».
У 2016 годзе быў чальцом журы праекту па розьвітку рэґіянальнага кіно «CAST» у кірунку «Кінаактор»[20]. У 2017 годзе быў адным з судзьдзяў на кросовэры рэп-батл пляцоўкаў Versus Battle ды #SLOVOSPB. У прыватнасьці, BadComedian судзіў рэп-батл між Аксіміронам і Гнойным, у якім аддаў свой голас за апошняга[21].
У 2015—2017 роках выходзіў праект «BadTrip», у якім Бажэнаў вандраваў па месцах у ЗША, дзе былі зьнятыя вядомыя галівудзкія фільмы ды сэрыялы[22].
Агляды й рэакцыі
рэдагавацьРэакцыі на агляды
рэдагавацьПаводле Бажэнава ў 2015 годзе, ён атрымліваў пагрозы падачы іскаў у суд ад асяродзьдзя артыста Міхаіла Галусьцяна, рэжысэра Максіма Варанкова ды актора Аляксандра Неўскага пасьля публікацыі аглядаў іх фільмаў[1]. Аляксандар Неўскі назваў Бажэнава «гэйтэрам», а Міхаіл Галусьцян заявіў, што Бажэнаў «зьневажае асобаў, парушае аўтарскія правы і выказвае неканструктыўную крытыку»[23].
Ё прыклады станоўчае рэакцыі ад аўтараў ды актораў фільмаў. Так, рэпэр Баста ў 2016 годзе станоўча адгукнуўся пра крытычны агляд яго фільма «Ґазґольдэр»[24], а сьпявак Аляксей Вараб’ёў у 2013 годзе пахваліў агляд фільма «Скарб В. К.» зь ягоным удзелам[25], а актор ды комік Дзяніс Касякоў зьняўся ў нэґатыўным аглядзе Яўгена, прысьвечаным фільму «Жанчыны супраць мужчынаў», у якім Дзяніс згуляў адну з галоўных роляў.
Сам Бажэнаў адзначаў, што яму падабаецца творчасьць рэжысэраў Юрыя Быкава, Віктара Шамірава, Рамана Карымава ды Яўгена Шалякіна[26][27]. Юры Быкаў, у сваю чаргу, прызнаўся, што станоўчы агляд Бажэнава яго фільма «Дурань» спрыяў узвышэньню попыту на яго ў кінатэатрах, і падзякаваў блоґера[28].
Пра Бажэнава ў 2014 годзе станоўча адгукаўся блоґер ды публіцыст Дзмітры «Goblin» Пучкоў, назваў яго «вясёлым ды разважным» і адзначыў яго працаздольнасьць і «дзіўна глыбокія» для ягонага веку «позіркі на жыцьцё»[29]. Кінакрытык Аляксей Эксьлер у 2015 годзе зазначыў творчы рост Бажэнава і пахваліў за памяркоўнае ўжываньне абсцэннае лексыкі ў аглядах[30]. Арташэс Андрэасян, брат рэжысэра Сарыка Андрэасяна і адзін з заснавальнікаў кінакампаніі Enjoy Movies, на фільмы якое часта робіць агляды BadComedian, прызнаваў у Facebook у 2017 годзе, што агляды Бажэнава маглі б зьбіраць больш грошай у кінапракаце, чым большасьць расейскіх фільмаў, і што «ў гэтага чалавека гледачоў больш, ніж ва ўсёй індустрыі»[31].
Lenta.ru у 2018 годзе адзначыла, што «сёньня Бажэнава называюць адзым з найуплывовейшых кінакрытыкаў на YouTube, а кожны ягоны агляд глядзяць мільёны людзей. Напрыклад, ролік пра фільм „Крым“ паглядзелі нашмат больш гледачоў, ніж саму кінакарціну»[32].
На меркаваньне РБК, апублікаванае ў 2018 годзе, «унікальнасьць Бажэнава як блоґера яшчэ й у яго прынцыповай пазыцыі: вось ужо сем рокаў ён будуе асабісты брэнэ як некамэрцыйны прадукт. <…> Вынік хліпясьлівае адносіны да сваёй рэпутацыі — небывала высокі крэдыт даверу з боку гледачоў, якія пад уплывам аглядаў BadComedian нярэдка абвальваюць або, наадварот, уздымаюць рэйтынґі фільмаў на папулярных парталах»[8].
Мікіта Міхалкоў, які неаднаразова станавіўся аб’ектам крытыкі Бажэнава, у 2018 годзе назваў BadComedian «дужа таленавітым хлопцам», але канкрэтна ў дачыненьні да аглядаў дадаў, што Бажэнаў «ніхвіга не зразумеў» у ягоных фільмах[9]. У інтэрвію радыёстанцыі «Говорит Москва» Бажэнаў адказаў Міхалкову на его папрок[33].
Кінакрытык «Новое газеты» Ягор Масквіцін у 2019 годзе адзначыў: «Мне падабаецца творчасьць BadComedian як мінімум бо такая колкая сатыра — у гэтае хочацца верыць! — прывучае расейскіх кінэматаґрафістаў да мінімальнае вытворчае дысцыпліны. Бо ён выкпівае тыя бракі сцэнара, прадакшана і акторскае гульні, якіх заўсёды можна пазьбегнуць, калі ставіцца да сваёй працы адказна, а да гледача — з павагаю»[9].
Company of Heroes 2
рэдагавацьУ 2013 годзе выйсьце роліка з крытычным аглядам гульні Company of Heroes 2, у якім Бажэнаў назваў яе «гульнёю ад нацыстаў», спрыяў спыненьню продажу гульні ў Расеі[34]. Анґламоўная вэрсія роліку выклікала навальнае абмеркаваньне ў заходняй гульнявой супольнасьці[35]. Былі апублікаваныя артыкулы ў Polygon[36], GameSpot[37], VideoGamer.com[38] і іншых заходніх выданьнях[39].
«Каўкаская палоньніца!»
рэдагавацьУ 2014 годзе рэжысэр Максім Варанкоў зьняў фільм «Каўкаская палоньніца!» — рэмэйк камэдыі Леаніда Гайдая 1966 року. Фільм атрымаў шквал адмоўных водгукаў. «Новая газета» адзначае, што «пасьля зусім прыніжальных характарыстыкаў Бажэнава накшталт „Гэта эпітафія кар’еры ўсіх удзельнікаў“ або „Тэхналёґіі зрабілі крок уперад, расейскае кіно зрабіла надмагільле“ і асабістага звароту да Уладзімера Мядзінскага ў Мінкульце паабяцалі, што больш грошай рэжысэру „Каўкаскан палоньніцы!“ Максіму Варанкову ніхто ня дасьць. З тых часоў рэйтынґ фільмаў Варанкова „Кинопоиску“ — адзін з найніжэйшых»[9].
«Узламаць блоґераў»
рэдагавацьПублікацыя ў 2017 годзе крытычнага агляду фільма «Узламаць блоґераў», у якім BadComedian раскрытыкаваў працу «Фонду кіно» на рэч эфэктыўнасьці, выклікала шырокі рэзананс у СМІ, пасьля чаго міністар культуры РФ Уладзімер Мядзінскі назваў фільм «творчым няпосьпехам»[40][41], а кіраўніцтва «Фонду кіно» заявіла пра правод расьсьледваньня адносна мэтазгоднасьці спансаваньня фільма[42]. Прадстаўнікі студыі «Базелевс» пасьля выйсьця агляду назвалі Бажэнава «нядобразычліўцам расейскай кінаіндустрыі»[43].
«Рух дагары»
рэдагаваць31 траўня 2018 року BadComedian апублікаваў агляд фільма «Рух дагары», працягласьцю больш за сам фільм. За ноч відэаролік сабраў ля мільёна праглядаў і нават паўплываў на рэйтынґі карціны[44]: праз справакаваных ролікам масавых адзнакаў фільм спусьціўся на трыццаць пунктаў у рэйтынґу найлепшых фільмаў сэрвісу «КиноПоиск», а потым і агулам зьнік з топ-250[45].
Расейская часапіска ды кінакрычка Марыя Куўшынава назвала ролік блоґера «сур’ёзнаю працаю з кіпаю ўжыванае літаратуры ды дакумэнтальных крыніцаў» і выказала меркаваньне, што Яўген Бажэнаў зрабіў працу, якую, па ідэе, мелі зрабіць крытыкі[46].
Незадаволенасьць блоґера выклікалі ў першую чаргу пляґіят фільма «Марыва на льдзе», неадпаведнасьць паказанага ў фільме рэальнай гісторыі, а таксама абразу сваякоў баскетбалістаў[47]. Праз тыдзень Яўген выпусьціў дадатковае відэа, у якім адказаў на крытыку агляду ды патлумачыў дзеі фанатаў. Распачаў ролік блоґер зь відэазьвяртаньня Юрыя Кандрашына, які ад сям’і памерлага трэнэра зборнае СССР па баскетболе Уладзімера Кандрашына падзякаваў Бажэнава за «Адказ абмоўнікам»[48][49].
Іск кінакампаніі Kinodanz
рэдагаваць3 чэрвеня 2019 року Яўген Бажэнаў на сваім асноўным канале выклаў відэа, дзе распавёў пра іск, які на пачатку 2019 року падала на яго кінакампаніі Kinodanz[50]. Ісьцец заявіў, што ў аглядзе фэнтэзы-фільму «За мяжою рэальнасьці» Бажэнаў перасягнуў «дапушчальнае абыймо цытаваньня арыґінальнага матэрыялу», а таксама абвінаваціў крытыка ў «псаваньня рэпутацыі» і прад’явіў таму іск на адзін мільён рублёў[51]. Сам Бажэнаў назваў гэта спробаю «цэнзураваць крытыку» і сказаў, што падумвае пра зачыненьне каналу, пакуль гэта не зрабілі за яго[52]. Асобную ўвагу блоґер зьвярнуў на тое, што фільмы вытворчасьці гэнае кампаніі, на якія таксама былі зробленыя рэцэнзіі, фінансуюцца Міністэрствам культуры Расейскае Фэдэрацыі[53].
Грамадзкасьць дужа жыва адрэаґавала на сытуацыю. Асабліва актыўныя падпісанты арґанізавалі пэтыцыю на сайце Change.org у абарону Бажэнава[54]. У падтрымку кінакрытыка таксама выказаліся вядомыя людзі, у тым ліку і тыя, чыя творчасьць была ў розны час раскрытыкаваная на канале BadComedian, сярод іх: прадусар Аляксандар Раднянскі[55], рэдысэры Фёдар Бандарчук[56], Уладзімер Бортка[56], Сарык Андрэасян[57], Ксенія Сабчак[58], Ціна Кандэлакі[59], Гарык Харламаў[60], рэпэр Баста[61], дэпутат Валеры Мілонаў[62], далявядоўца Іван Ургант[63], журналіст Юры Дудзь[64], старшыня Раскамнадгляду Аляксандар Жараў[65] і іншыя[66][67][68][69][70].
У Міністэрстве Культуры, камэнтуючы сытуацыю, адзначылі, што вітаюць «канструктыўную кінакрытыку, якое бракуе ў нашай краіне», а таксама «не падтрымліваюць жадныя кінакампаніі у судовых разборах»[71]. Дэпутат Дзярждумы ад КПРФ Валеры Рашкін накіраваў ґенэральнаму пракурору дэпутацкі запыт, у якім папрахаў пераверыць кампанію «Kinodanz» на рэч выкананьня заканадаўства пры вылучэньні Мінкультам сродкаў гэнай кінакампаніі[72].
5 чэрвеня 2019 року прадстаўнік «Kinodanz» заявіў, што кампанія гатовая пайсьці на міравое пагадненьне з блоґерам, умовы гэтага пагадненьня не раскрываюцца. Прадусар Яўген Мяленцьеў таксама паскардзіўся, што «сытуацыя была вывінчаная ў пласт волі слова», хоць іск ё прэтэнзіяю на парушэньне аўтарскіх правоў і зьвязаныя з выйсьцем агляду страты, якія складаюць значна больш, ніж адзін мільён рублёў. Асобна было адзначана, што на вытворчасьць фільму «За мяжою рэальнасьці» Мінкульт вылучыў 6 мільёнаў рублёў, што складае 5% ад агульнага бюджэту карціны[73]. BadComedian пазьнейша пракамэнтаваў гэную заяву, назваўшы яе хлусьнёю, бо жаднае спробы сустрэць і мірна абмеркаваць спрэчныя пытаньні кінакампанія не прыймала[74]. Прадстаўнікі Kinodanz у сваю чаргу абвінавацілі блоґера ў ціску праз тое, што ён вынес дэталі іску на публіку, і адзначылі, што замірэньне цяпер магчымае толькі ў публічным поле[75][76][77]. На меркаваньне Бажэнава, разгалашэньне дэталяў гэтага канфлікту і ўзьніклы з гэтае нагоды рэзананс дазволіць «спакойна разьлічваць на суд, які ня будзе пад ціскам, мітычным або рэальным»[78].
17 чэрвеня 2019 адвакат Бажэнава, Сяргей Панчанка, паведаміў пра тое, што бакі дасягнулі замірэньня. Ўмовы пагадненьня не выдаюцца, 24 чэрвеня 2019 року на судовым паседжаньні міравое пагадненьне будзе аформленае працэсуальна[79].
Сьпіс аглядаў
рэдагаваць
2011
2012
2013
2014
2015
2016
2017
2018
|
Фільмаґрафія
рэдагавацьДубляж
рэдагаваць- 2012 — «Ніндзя ў справе»
- 2014 — «Жадаў бы я быць тут» — Эйдэн Блум
- 2014 — «Ікол» — Тэды Крафт
- 2016 — «Поўны раскілбас» — Жуйч
Прэміі й намінацыі
рэдагавацьРок | Прэмія | Намінацыя | Вынік |
---|---|---|---|
2018 | Glamour Influencers Awards 2018[80] | #glam_youtube | Намінацыя |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Буторин, Артём. (2015-06-07) Евген BadComedian: «Капелло — итальянский Михалков. Оба снимают плохо за большие деньги». Eurosport. Праверана 2017-03-01 г.
- ^ Кремер, Лика; Севрюгин, Виктор (2015-10-08) BadComedian: «Выиграют только пошлые комедии и госзаказы». О квотах на российские фильмы. «Дождь». Праверана 2017-03-01 г.
- ^ а б Нейман, Анна (2014-05-22) Евгений Баженов, кинокритик BadComedian: «В России с авторскими правами все очень странно». 74.ру. Праверана 2017-03-01 г.
- ^ а б Евгений Баженов — биография и сколько зарабатывает BadComedian. YaKonkurent. Праверана 2017-03-01 г.
- ^ Шилина, Виктория (2016-09-05) 5 YouTube каналов о кино, на которые вам стоит подписаться. Playfactor. Праверана 2017-03-01 г. Архіўная копія ад 2017-03-02 г.
- ^ Тарабан, Софья (2016-11-01) BadComedian выпустил разгромный обзор на «Дизлайк». Elle. Праверана 2017-03-01 г.
- ^ Антон Лядов. На «Видфесте» выступил главный мемодел Интернета // «Вести. Ру», 10 сентября 2017
- ^ а б Настя Берёзина, Павел Карасёв Агент влияния: как работает самый популярный кинокритик России // РБК. — 2018. — № 9 (143).
- ^ а б в г д Вячеслав Половинко, Анастасия Тороп (2019-03-01) Шутки с YouTube кончились. Новая газета. Праверана 2019-05-11 г.
- ^ О Баженове. Bad-Comedian. Праверана 2017-03-12 г. Архіўная копія ад 2016-10-15 г.
- ^ События недели. 19-23 августа 2013 года. Вести.ру (2013-08-24).
- ^ События недели 23-27 июля 2012 года. Вести.ру (2012-07-29).
- ^ а б Свирина, Ольга (2015-03-08) BadComedian: «Ненавижу все свои обзоры». Elle. Праверана 2017-03-12 г.
- ^ BadComedian: работаю на канале РОССИЯ 24
- ^ Кориков, Сергей (2014-04-30) Один из самых популярных российских видеообзорщиков BadComedian выступит в Омске. МС². Праверана 2017-03-01 г.
- ^ BadComedian подогреет интерес к азиатскому кино. Вокруг ТВ (2014-04-09).
- ^ Сели на перец. Голодные блогеры нашли способ разбогатеть. Их сгубили деньги. Lenta.ru (2018-06-01).
- ^ Сын Андрея Макаревича посмеется над интернетом. Комсомольская правда (2014-11-27).
- ^ Короткин, Алексей (2015-06-13) Фильм на деньги интернета. «Газета.Ru». Праверана 2017-03-01 г.
- ^ Томичам предлагают пройти кастинг перед именитыми актёрами. Tomsk.ru (2016-04-11). Праверана 2017-03-01 г.
- ^ VERSUS X #SLOVOSPB: Oxxxymiron VS Слава КПСС (Гнойный)
- ^ Буланов, Алексей (2015-09-28) Вышла пилотная серия комедийного шоу «BadTrip». «Субкультура». Праверана 2017-03-01 г.
- ^ Банников, Игорь (2015-04) Михаил Галустян: «Я писал эсэмэски без ошибок — для девушек это очень важно». Maxim. Праверана 2017-03-02 г.
- ^ Никитин, Андрей (2016-04-20) «Кремль? Просто в аренду»: как живет самый успешный рэпер России. «Афиша». Праверана 2017-03-01 г.
- ^ Аляксей Вараб’ёў (2013-11-19) Алексей Воробьёв. Аляксей Вараб’ёў. Праверана 2017-03-12 г.
- ^ Окулова, Елизавета; Раевская, Виктория; Нелидова, Элен (2014-10-20) Евгений Баженов о смысле жизни. «КиноПоиск». Праверана 2017-03-01 г.
- ^ 5 вопросов BadComedian / Телеканал «Дождь»
- ^ Юрий Быков — о «Методе», Хабенском и BadComedian / вДудь
- ^ Дмитрий Пучков. Разговоры на диване
- ^ Аляксей Эксьлер (2015-04-04) «Кавказская пленница!». Exler.ru. Праверана 2017-03-12 г.
- ^ Андреасян, Арташес (2017-04-20) Обзоры badcomedian в кинотеатрах могли бы собирать больше $, чем сами фильмы.. Facebook.
- ^ Сели на перец. Голодные блогеры нашли способ разбогатеть. Их сгубили деньги // Lenta.ru, 1 июня 2018
- ^ BadComedian ответил Михалкову на упрёк в непонимании фильма «Утомлённые солнцем 2». Говорит Москва (2018-11-28). Праверана 2019-05-12 г.
- ^ Михайлов, Артём (2013-08-08) «Эти люди облили дерьмом историю нашей страны». «Московские новости». Праверана 2017-03-01 г.
- ^ Witty; ASTRO ZOMBIE; Поляков, Александр; Champ (2013-08-06) Company of Heroes 2. Специальное расследование. «Канобу». Праверана 2017-03-01 г.
- ^ Colin Campbell (2013-07-25) Why gaming's latest take on war is so offensive to Russians. Polygon. Праверана 2017-03-01 г.
- ^ Eddie Makuch (2013-08-05) Company of Heroes 2's Russian distributor suspends sales. GameSpot. Праверана 2017-03-01 г.
- ^ David Scammell (2013-08-05) Company of Heroes 2 distributor suspends sales in Russia following complaints. VideoGamer.com. Праверана 2017-03-01 г.
- ^ Mat Growcott (2013-08-01) Company of Heroes 2 an "Insult to Russian History". Gamesreviews. Праверана 2017-03-01 г.
- ^ Мединский вслед за BadComedian раскритиковал фильм «Взломать блогеров». «Лента.ру» (2017-01-23). Праверана 2017-03-01 г.
- ^ Королёва, Ольга (2017-02-13) Как мы оценили эффективность «Фонда кино» и победили на хакатоне Министерства культуры. vc.ru. Праверана 2017-03-01 г.
- ^ Егоров, Алексей (2017-01-25) Куда уходят наши деньги? BadComedian против «Фонда кино». «Канобу». Праверана 2017-03-01 г.
- ^ Хачиян, Нарина (2017-01-24) «Хейтеры обрушили рейтинг». «360° Подмосковье». Праверана 2017-03-01 г.
- ^ Катерина Фладунг (2018-06-13) Критика BadComedian фильма «Движение вверх» породила войну в Сети. Ридус. Праверана 2019-05-26 г.
- ^ На «КиноПоиске» массово заминусовали «Движение вверх» после выхода обзора BadComedian 2018-05-31 г. Праверана 2018-12-02 г.
- ^ Мария Кувшинова про обзор на «Движение вверх»: Bad Comedian сделал всю работу за критиков // RTVI2018-06-01 г. Праверана 2019-06-05 г.
- ^ BadComedian снял обзор на «Движение вверх». У фильма резко упал рейтинг на «Кинопоиске» Праверана 2018-12-02 г.
- ^ BadComedian ответил на критику своего обзора на «Движение вверх» Праверана 2018-12-02 г.
- ^ Сын тренера Кондрашина поблагодарил BadComedian за «отповедь клеветникам» Праверана 2018-12-02 г.
- ^ KINODANZ подала в суд на автора Youtube канала BadComedian. www.silver.ru. Праверана 2019-06-05 г.
- ^ «Еще одна жалоба — и канал закроют». Lenta.ru. Праверана 2019-06-05 г.
- ^ BadComedian объявил о возможном закрытии своего канала на YouTube. Российская газета. Праверана 2019-06-05 г.
- ^ Евгений Баженов может закрыть YouTube-канал BadComedian из-за судебного иска — Новости на КиноПоиске. www.kinopoisk.ru. Праверана 2019-06-05 г.
- ^ Подписчики составили петицию в защиту блогера BadComedian. Московский комсомолец. Праверана 2019-06-05 г.
- ^ Виталий Рыжков Продюсер Роднянский назвал ситуацию вокруг BadComedian «трусостью и цензурой». Федеральное агентство новостей No.1. Праверана 2019-06-05 г.
- ^ а б ntv.ru Российские режиссеры вступились за BadComedian. НТВ. Праверана 2019-06-05 г.
- ^ «Научитесь самоиронии»: Как киноиндустрия вступилась за BadComedian — Статьи на КиноПоиске. www.kinopoisk.ru. Праверана 2019-06-05 г.
- ^ Собчак прокомментировала ситуацию с BadComedian. www.aif.ru (2019-06-04). Праверана 2019-06-05 г.
- ^ Канделаки бросила вызов Мединскому - Журналистка пригрозила «Киноdanz» покупкой BadComedian. Версия - информационное агентство новостей. Праверана 2019-06-05 г.
- ^ Гарик Харламов посвятил BadComedian «пост без юмора». NEWS.ru. Праверана 2019-06-05 г.
- ^ Рэпер Баста заступился за блогера BadComedian. NEWS.ru. Праверана 2019-06-05 г.
- ^ Милонов призвал Мединского защитить BadComedian. NEWS.ru. Праверана 2019-06-05 г.
- ^ Ургант защитил заявившего о цензуре BadComedian и высмеял его врагов. Lenta.ru. Праверана 2019-06-06 г.
- ^ Дудь вступился за блогера BadComedian. life.ru.
- ^ Глава Роскомнадзора надеется, что канал BadComedian продолжит работу. ТАСС. Праверана 2019-06-07 г.
- ^ Владислав Пастернак Блоги / Владислав Пастернак: BadComedian — верхушка айсберга. Эхо Москвы. Праверана 2019-06-05 г.
- ^ Варламов: Иск к BadComedian уничтожит репутацию Kinodanz. www.silver.ru. Праверана 2019-06-05 г.
- ^ Режиссер, продюсер и кандидат в президенты выступили в поддержку BadComedian. https://svobody.pl. Праверана 2019-06-05 г.
- ^ «Подлая и глупая месть». Знаменитости не дали BadComedian в обиду. Телеканал 360°. Праверана 2019-06-05 г.
- ^ Дали заднюю? Скандал вокруг блогера BadComedian получил яркое продолжение. Шоу. Праверана 2019-06-06 г.
- ^ В Минкультуры отреагировали на иск к блогеру BadComedian. Информационное агентство RNS (2019-06-04). Праверана 2019-06-05 г.
- ^ Депутат попросил Генпрокуратуру проверить кинокомпанию, которая судится с BadComedian. www.znak.com. Праверана 2019-06-05 г.
- ^ Kinodanz готова на мировое соглашение с BadComedian // Коммерсантъ.
- ^ BadComedian назвал ложью заявление кинокомпании об отказе пойти на мировую. Lenta.ru. Праверана 2019-06-07 г.
- ^ Кинокомпания сделала заявление по поводу конфликта с BadComedian. Газета.Ru. Праверана 2019-06-07 г.
- ^ Кинокомпания Kinodanz заявила о давлении со стороны блогера BadComedian. www.kommersant.ru (2019-06-07). Праверана 2019-06-07 г.
- ^ Подавшая в суд на BadComedian кинокомпания раскрыла условия примирения. Lenta.ru. Праверана 2019-06-07 г.
- ^ «Я не понимаю логику этих людей, я не из их мира»: BadComedian против российской киноиндустрии | ForbesLife. Forbes.ru (2019-06-06). Праверана 2019-06-07 г.
- ^ BadComedian и Kinodanz заключили мировое соглашение по иску на ₽1 млн. РБК. Праверана 2019-06-18 г.
- ^ Glamour Influencers Awards 2018 Праверана 2019-05-15 г.
Победители Influencers Awards 2018: Мари Лист, Наталья Османн, Ляйсан Утяшева и другие Праверана 2019-02-11 г.
Influencers Awards 2018: главные моменты и победители премии Glamour Праверана 2019-02-12 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьBadComedian — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- BadComedian — о Бондарчуке, Саше Грей и 10 лучших русских фильмах / Большое интервью — Инцервью с Евгением Баженовым на канале вДудь
- Евгений Баженов в программе «Бла-бландинки». Говорит Москва (2018-05-05). Праверана 2019-05-26 г.
- Даниил Ширяев (2017-11-07) BadComedian: Пропаганда в кино становится изысканней. Фонтанка.ру. Праверана 2019-05-26 г.