Maxim
«Maxim» (па-беларуску: Максім) — міжнародны мужчынскі (з элемэнтамі эротыкі) часопіс, які мае сярод іншых расейскую і ўкраінскую вэрсіі. Заснаваны ў Вялікабрытаніі ў 1995 годзе. Расейскае выданьне, зона ахопу якога прыходзіцца й на Беларусь, выходзіць штомесяц з красавіка 2002 году. Паводле стану на 2009 год тыраж гэтага часопіса — самы вялікі з усіх мужчынскіх часопісаў, якія выдаюцца ў ЗША. А ў красавіку 2010 году было заяўлена, што ангельская вэрсія будзе выходзіць толькі ў сеціве[2].
Maxim | |
Тэматыка | Мужчынскі часопіс |
---|---|
Пэрыядычнасьць | Штомесяц |
Краіна | Вялікабрытанія] ЗША, іншыя |
Адрас | Нью-Ёрк |
Выдавец | Dennis Publishing, Inc. |
Галоўны рэдактар | Вялікабрытанія Джым Камінскі (верасень 2007 — цяпер) Аляксандар Маленкоў (красавік 2002 — цяпер) |
Дата заснаваньня | 1995 |
Мова | Шматмоўны |
Наклад | 2 530 440[1] |
ISSN | 1682-8976 |
Афіцыйны сайт | Maxim.com |
Са знакамітасьцей для часопіса здымаліся Юлія Началава, Ліндсэй Логан, Памэла Андэрсан (тройчы), Жана Фрыске (двойчы), Ганна Семяновіч (тройчы), Анфіса Чэхава (двойчы), Кацярына Гусева, Анастасія Заваратнюк, Ціна Кандэлакі, Тацяна Наўка, Алекса, Юлія Бардоўскіх, Брытні Сьпірс, Ксенія Сабчак, Вікторыя Боня, Алена Ваданаева, групы «Фабрыка», «T.A.T.U.» (двойчы) і «ВИА Гра» (тройчы), Аліна Кабаева і шматлікія іншыя.
Галоўным рэдактарам расейскай вэрсіі зьяўляецца Аляксандар Маленкоў. Талісман часопіса з 2003 году — барадавачнік (парсюк) Фунцік — пэрсанаж папулярнага мультфільма 1990-х Кароль-Леў.
Міс MAXIM
рэдагавацьКонкурс праводзіцца з 2006 году ў розных краінах, галасаваньне ажыцьцяўляецца сярод чытачоў часопіса[3].
- 2006 — Аліса Шамай
- 2007 — Тацяна Андрыяш
- 2008 — Яўгенія Няронская
- 2009 — Вольга Казобіна
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка (анг.)
- Расейская вэрсія (рас.)
Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |