Ксенія Сабчак
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Ксе́нія Анато́леўна Сабча́к (па-расейску: Ксения Анатольевна Собчак; нарадзілася 5 лістапада 1981 году, Ленінград) — расейская тэлевядучая, дачка першага мэра Санкт-Пецярбургу Анатоля Сабчака і сябра Савету Фэдэрацыі Людмілы Нарусавай.
Ксенія Анатольеўна Сабчак | |
па-расейску: Ксения Анатольевна Собчак | |
2010 год | |
Род дзейнасьці | журналіст, тэлевядучая, акторка, грамадзкая дзяячка |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 лістапада 1981 (43 гады) |
Месца нараджэньня | Ленінград, РСФСР, СССР |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка, палітык, сьвецкая львіца, мадэлька, тэлевядучая, радыёвядучая, журналістка, грамадзкая дзяячка, пісьменьніца |
Навуковая сфэра | палітык, кінапрадусар, тэлевядоўца[d], радыёвядоўца[d], журналіст, ют’юбэр[d], грамадзкі дзяяч[d], актор, пісьменьнік, мэдыямэнэджэр[d], прадпрымальнік і рэстаратар[d] |
Сябра ў | Каардынацыйная рада расейскай апазыцыі[d] |
Бацька | Анатоль Сабчак |
Маці | Людміла Нарусава |
Сужэнец | Максім Вітарган |
Дзеці | Платон (нар. 18 лістапада 2016) |
Узнагароды | |
Сайт | У сеціве |
Подпіс | |
Дзяцінства
рэдагавацьНарадзілася 5 лістапада 1981 году ў сям’і юрыста Анатоля Александравіча Сабчака (кіраўнік места Санкт-Пецярбургу з 1991 па 1996 год) і гісторыка Людмілы Барысаўны Нарусавай. Хросным бацькам Ксеніі стаў бацька Гуры, які служыў у той час у Александра-Неўскай лаўры, а хроснай маці — унівэрсытэцкая сяброўка Людмілы Нарусавай Наташа.
Жыла з бацькамі ў доме 21 па вуліцы Кустодзіева, потым — у камуналцы на набярэжнай ракі Мойка. У дзяцінстве Ксенія займалася балетам пры Марыінскам тэатры й малярствам пры Эрмітажы. У сярэдніх клясох вучылася ў сярэдняй школе № 185 з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы. Скончыла школу пры РГПУ імя А. І. Герцэна.
Вучоба
рэдагавацьУ 1998 годзе паступіла на факультэт міжнародных адносін ВНУ ў С.-Пецярбургу. У 2000 годзе пераехала ў Маскву й перавялася на факультэт міжнародных адносін МГІМО. У 2002 годзе атрымала ступень бакаляўра, а ў 2004 годзе з адрозьненьнем скончыла магістратуру МГІМО па кірунку «паліталёгія» (тэма дыплёму — «Параўнальны аналіз інстытутаў прэзыдэнцтва ў Францыі й Расеі»). Валодае ангельскай, францускай і гішпанскай мовамі.
Дарослае жыцьцё
рэдагавацьЗ 2004 году Сабчак вяла перадачу «Дом-2» на тэлеканале ТНТ разам з Ксеніяй Барадзіной (потым да іх далучылася Вольга Бузава), але ўлетку 2012 году ня стала падаўжаць кантракт з тэлекампаніяй.
Вяла такія перадачы, як «Хто не хоча стаць мільянерам» на ТНТ, «Апошні герой-6» на Першым канале, «Бландынка ў шакаладзе» на «Муз-ТБ».
Зьяўлялася адной зь вядучых перадач «Дзьве зоркі» на Першым канале. У 2008 і 2010 разам з Іванам Ургантам была вядучай «Прэміі Муз-ТБ». Здымалася ў рэклямных роліках кампаніі «Эўрасетка».
У 2007 годзе запісала песьню «Патанчы» з рэпэрам Тымаці, таксама зьнялася ў відэакліпе.
Зьяўлялася вядучай уласнай радыёперадачы «Будні Барабакі» на радыёстанцыі «Срэбны дождж»; у наш час разам зь Сяргеем Кальварскім вядзе праграму «Барабака й шэры воўк» на той жа радыёстанцыі.
З 15 сакавіка 2010 году вяла перадачу «Воля думкі» на «Пятым канале», але неўзабаве спыніла працу на канале, бо, па словах Сабчак, «усё зьвялося да абмеркаваньня праблем ЖКГ».
З 23 красавіка па 23 кастрычніка 2010 году брала ўдзел у забаўляльнай перадачы «Дзяўчаты» (Расея-1). Адной з прычын сыходу Сабчак адтуль стаў шэраг скандалаў.
З 2011 год па 2012 год вяла перадачу «Топ-мадэль па-расейску», аднак пасьля яе замяніла мадэль Ірына Шэйк. У тым жа годзе стала адным з журы фэсту пародыяў «Вялікая розьніца ў Адэсе».
У 2011 годзе вяла перадачу «Давай пажэнімся» на канале СТБ на ўкраінскім тэлебачаньні, замяніўшы Аксану Байрак, якая пайшла на тэлеканал «Інтэр».
Вядзе перадачу «Сабчак жыўцом» на тэлеканале «Дождж».
З 7 лютага 2012 году — вядучая перадачы «Дэярждэп з Ксеніяй Сабчак» на канале MTV Расея. Зачыненьне праграмы пасьля першага выпуску тэлеканала вытлумачыла нізкім рэйтынгам.
З красавіка па кастрычнік 2012 году вяла перадачу «Галоўная тэма» на грузінскім тэлеканале ПІК.
1 ліпеня 2012 году Сабчак абвясьціла пра сыход з праекту «Дом-2» на тэлеканале ТНТ, а 23 ліпеня стала вядома, што тэлеканал «Муз-ТБ» пад падставай абнаўленьня канцэпцыі й «нефармату» вядучай скасаваў з Ксеніяй кантракт на вядзеньне перадачы «Топ-мадэль па-расейску». Сама Сабчак назвала дзеяньні фэдэральных тэлеканалаў у дачыненьні яе «жудаснай сыстэмай кругавой парукі».
З 2013 па 2014 год вяла перадачу «Угода» на тэлеканале «Пятніца!».
У 2015 годзе была вядучай перадачы «Бітва рэстаранаў» на тэлеканале «Пятніца!».
Вядоўца прэміі Муз-ТБ (2007—2008, 2010—2011, 2014—2017).
Зь верасьня 2017 году — вядоўца «Новай фабрыкі зорак» на тэлеканале «Муз-ТБ».
У кастрычніку 2017 году стала вядома пра працу Ксеніі Сабчак над дакумэнтальным фільмам да 80-годзьдзя Анатоля Сабчака, сярод інтэрвіюяваных быў прэзыдэнт РФ (і былы супрацоўнік А. Сабчака) Уладзімер Пуцін.
22 кастрычніка 2017 году стала гераіняй праграмы «Новыя расейскія сэнсацыі» на тэлеканале НТБ («Кажа Ксенія Сабчак»).
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьУ інтэрвію Сабчак паведаміла: «Я ў 17 гадоў пайшла з хаты, у мяне быў грамадзянскі шлюб. Гэтага я не хаваю. У мяне былі нейкія мужчыны, былі раманы. Калі мне было ўсяго 17 гадоў, мой грамадзянскі муж мяне ў тым ліку матэрыяльна падтрымліваў».
Летам 2005 году Ксенія зьбіралася замуж за амэрыканскага купца Аляксандра Шустэровіча, пра што было публічна абвешчана. Аднак Сабчак за некалькі дзён да цырымоніі, заплянаванай на 1 ліпеня 2005 году, па ўласным прызнаньні ў прэсе, скасавала вясельле.
16 лістапада 2011 году ў этэры тэлепраграмы «Хай кажуць» на «Першым канале» Ксеніі публічна прызнаўся ў каханьні кіраўнік дэпартамэнта культуры Масквы й экс-дэпутат Дзярждумы РФ Сяргей Капкоў, зь якім Сабчак сустракалася каля году.
У чэрвені 2012 году ў прэсе зьявілася інфармацыя пра тое, што Сабчак злучаюць блізкія адносіны з Ільлём Яшыным. У інтэрвію «Анатомія каханьня й пратэсту» тэлеканалу «Дождж» абодва яны пацьвердзілі дадзены факт. Пра растаньне зь Яшыным стала вядома ў сьнежні 2012 году.
1 лютага 2013 году Сабчак выйшла замуж за актора Максіма Вітаргана. 18 лістапада 2016 году ў іх нарадзіўся сын Платон.