Форэст Гамп

фільм 1994 году

«Фо́рэст Гамп» (па-ангельску: Forrest Gump) — дзявяты фільм рэжысэра Робэрта Зэмэкіса, які выйшаў на экраны ў 1994 годзе. Гэта найбольш пасьпяховы фільм рэжысэра, які быў прызнаны найлепшым згодна меркаваньня гледачоў (першае месца па зборах у 1994 годзе), так і сярод крытыкаў і прафэсійных кінэматаграфістаў (38 узнагарод, уключаючы прэмію «Оскар»).

Форэст Гамп
Forrest Gump
Жанр гісторыя пра сталеньне[d], флэшбэк-фільм[d], кінакамэдыя, драматычны фільм, гістарычная драма[d], рамантычная камэдыя[d][1], трагікамэдыя, фільм аб амэрыканскім футболе[d] і экранізацыя раману[d]
Рэжысэр Робэрт Зэмэкіс
Сцэнарыст Эрык Рот
Ўінстан Грум (раман)
Заснаваны на Forrest Gump[d]
Прадусар Ўэндзі Файнэрман
Стыў Тыш
Стыў Старкі
У ролях Том Гэнкс
Робін Райт
Гэры Сыніз
Майкелці Ўільямзан
Кампазытар Алан Сыльвэстры
Апэратар Дон Бэрджэс
Мантаж Артур Шміт[d]
Мастак Рык Картэр[d]
Вытворчасьць Paramount Pictures
Распаўсюд Paramount Pictures, UIP-Dunafilm[d] і Netflix
Дата выхаду 6 ліпеня 1994 (ЗША)
Працягласьць 142 хвіліны
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $55 000 000
Прыбытак $677 945 399
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

У фільме галоўны герой — Форэст Гамп (сугучна з анг. forest gump, то бок «дурань зь лесу») з выдуманага гораду Грынбоў, штат Алабама. Па сюжэце, разумова адсталага Форэста жыцьцё як птушынае пяро праносіць праз найважнейшыя падзеі амэрыканскай гісторыі другой паловы XX стагодзьдзя. Але ён не губляецца і, дзякуючы сваім спартовым здольнасьцям, добраму характару і прышчэпленай маці незвычайнай жыцьцяўстойлівасьці, зьдзяйсьняе ваенныя подзьвігі, дамагаецца «амэрыканскай мары» і міжволі, уплывае на палітыку і культуру ЗША.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць