Стывэн Кінг

пісьменьнік ЗША

Стывэн Эдўін Кінг (псэўданімы: Рычард Бахман, Джон Сьвіфэн; па-ангельску: Stephen Edwin King; нарадзіўся 21 верасьня 1947 год, Портлэнд (Мэн), ЗША) — амэрыканскі пісьменьнік, піша ў жанрах жахаў, трылераў, фантастыкі й містыкі.

Стывэн Кінг
Stephen Edwin King
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Стывэн Эдвін Кінг
Псэўданімы Рычард Бахман,
Джон Сьвіфэн
Нарадзіўся 21 верасьня 1947 (77 гадоў),
Портлэнд (Мэн), ЗША
Бацькі Donald Edwin King[d][1]
Nellie Pillsbury[d][1]
Сужэнец Tabitha King[d]
Дзеці Joe Hill[d], Owen King[d] і Naomi King[d][2]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, сцэнарыст
Гады творчасьці 1962 — дасюль
Кірунак фантастыка
Жанр містыка, трылер, жахі, навуковая фантастыка
Мова ангельская мова[3]
Узнагароды
Нацыянальная кніжная прэмія[d] (2003) прэмія Эдгара Алана По[d] (2007) Вялікая прэмія ўяўнага[d] (1997) прэмія Брэма Стокера[d] (2003) прэмія Брэма Стокера[d] (2000) прэмія Брэма Стокера[d] (2011) Bram Stoker Award for Novel[d] (2006) Bram Stoker Award for Best Non-Fiction[d] (2000) Bram Stoker Award for Novel[d] (2008) Bram Stoker Award for Novel[d] (1996) Нацыянальны мэдаль ЗША ў галіне мастацтваў прэмія Эдгара Алана По[d] (2015) прэмія Эдгара Алана По[d] (2016) Вялікая прэмія ўяўнага[d] (2002) прэмія О. Генры[d] (1996) Shirley Jackson Award for Single-Author Collection[d] (2015) Goodreads Choice Awards[d] (2019) Прэмія «Г’юга» за найлепшую нефантастычную працу[d] (1982) Прэмія гросмайстра Сусьветнай канвэнцыі жахаў[d] (1992) Shirley Jackson Award[d] (2009) Hammett Prize[d] (2014) World Fantasy Convention Award[d] (1980)
Подпіс Выява аўтографу
http://www.stephenking.com/

Біяграфія

рэдагаваць

Калі Стывэну было 2 гады, яго бацька выйшаў з хаты за папяросамі й не вярнуўся. Ягоны лёс так і застаецца загадкаю. Пасьля Стывэн выпадкова знайшоў на гарышчы сшыткі — літаратурныя спробы бацькі.

Кінг пачаў кар’еру пісьменьніка ў студзені 1959 году, калі разам са старэйшым братам вырашыў выдаваць мясцовую газэту.

У 1962 ён надрукаваў 18 малых апавяданьняў ў зборніку «Людзі, месцы й стварэньні — Том I» (іншае назва «Людзі, месцы й рэчы — Том 1», бо слова «Things» можа перакладацца па рознаму. Праз год была надрукаваная другая частка кнігі «Зорныя Захопнікі» («The Star Invaders»).

У 1966 Кінг скончыў сярэднюю школу й паступіў ва ўнівэрсытэт штату Мэн. Тамака пазнаёміўся са сваёй будучай жонкаю — Табітай Спрус. У 1970 скончыў унівэрсытэт са ступеньню бакаляўра, і яго прызналі нягодным да вайсковай службы. Першы час сям’я жыла на адзін заробак Кінга ў пральні, студэнцкі заробак жонкі й нешматлікія ганарары Кінга за друк яго апавяданьняў у часопісах. У гэты час у іх нарадзіліся сын і дачка.

Увосень 1971 Кінг пачаў працаваць настаўнікам ангельскай мовы ў школе гораду Хэмпдэн (штат Мэн). Ягоная жонка знайшла ў сьметніцы чарнавы варыянт раману «Кэры», які Стывен палічыў няўдалым і прымусіла дапісаць яго.

У 1974 выдавецтва «Doubleday» выдае раман «Кэры», за які Кінг атрымаў аванс 2500 $. Пасьля выдавецтва прадала аўтарскія правы на «Кэры» Новай амэрыканскай бібліятэцы за 400 000 $, палову зь якіх атрымлівае Кінг. Гэта дазволіла яму кінуць працу ў школе. Увосень 1974 Кінг пераязджае ў Боўлдэр, штат Каларада. Тут ён жыве год і працуе над раманам «Зьзяньне».

Напрыканцы 1970-х Кінг пад псэўданімам «Рычард Бахман» выдаў свой раман «Зьмірыцца з гэтым» пад назваю «Лютасьць».

У 1982 зьяўляецца кніга «Стралок» — першы раман з цыклю «Цёмная Вежа».

У 1989 Кінг падпісаў кантракт з выдавецтвам «Вікінг», згодна зь якім мусіў атрымаць 35 млн $ за чатыры наступныя кнігі, але ў 1997 разарваў яго, бо плянаваў атрымаць 17 млн $ за кнігу «Мех з косткамі». Дзеля гэтага ён падпісвае новы кантракт з выдавецтвам «Сайман энд Шустэр», па якім атрымлівае 8 млн $ авансу і 50% прыбытку ад продажу.

У 1999 Кінга зьбіла машына. Пісьменьнік атрымаў сур’ёзныя пашкоджаньні. Гэты выпадак ён апісаў у сваіх успамінах («Як пісаць кнігі») і ў сёмай частцы «Цёмнай Вежы».

У 2004 годзе выходзіць апошняя частка эпапэі «Цёмная вежа», якая, паводле абяцаньня пісьменьніка, павінна стаць яго апошняй работай. Але Кінг ня стрымлівае абяцаньне й працягвае публікаваць кнігі.

У 2009 годзе Стывэн Кінг нарэшце апублікаваў раман «Пад купалам», які ён два разы беспасьпяхова спрабаваў напісаць у 1970-х і 1980-х гадах[4][5].

У 2011 выйшаў раман «11/22/63». У 2012-м выйшаў восьмы том цыклу пра Цёмную Вежу, «Вецер скрозь замочную сьвідравіну»[6]. Таксама Кінг напісаў раман «Краіна радасьці» (Joyland), і раман «Доктар Сон», працяг рамана «Зьзяньне», які выйшаў у верасьні 2013 году.

Пераклады на беларускую мову

рэдагаваць

У 2024 годзе выйшла «Ззяньне» ў перакладзе Насты Карнацкай на беларускую мову[7].

«Згубленыя»

рэдагаваць

Кінг зьяўляецца прыхільнікам тэлесэрыялу «Згубленыя» й напісаў артыкул пра сэрыял для газэты «Entertainment Weekly». Чуткі пра тое, што Кінг напісаў зьвязаную з сэрыялам кнігу «Злавесны блізьнюк» пад псэўданімам Гары Траўп, не пацьвердзіліся.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Стывэн Кінгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў