Ю́ры Бы́каў (нар. 21 ліпеня 1964, Менск) — ксёндз магістар. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускай політэхнічнай акадэміі па спэцыяльнасьці эканоміка і арганізацыя. Перад паступленьнем у Вышэйшую духоўную сэмінарыю працаваў журналістам Дзяржтэлерадыёкампаніі – радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», «Радыё-2». У 2003 скончыў сэмінарыю ў Драгічыне Надбускім (Польшча). Навуковую магістэрскую працу па тэалёгіі маральнай абараніў у Папскім каталіцкім унівэрсітэце Стэфана Вышынскага ў Варшаве (тэма: «Годнасьць чалавека ў працах кс. Адама Станкевіча»). Працаваў вікарам менскага архікатэдральнага касьцёлу Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі. 18 кастрычніка 2005 прызначаны пробашчам Касьцёлу Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску. Шмат зрабіў для адбудовы й рэстаўрацыі касьцёлу.

Юры Быкаў
Адукацыя
Нарадзіўся21 ліпеня 1964(1964-07-21) (60 гадоў)

З 3 жніўня 2014 прызначаны пробашчам катэдральнага касьцёла і парафіі Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьвятога Станіслава ў Магілёве, дэканам магілёўскага дэканату. Даручана душпастырская апека парафіі Найсьвяцейшай Панны Марыі Бялыніцкай у Бялынічах.

  • Жыў для Беларусі. // Наша вера. № 1 (27) 2004
  • Праўда на службе годнасьці чалавека. // Наша вера. № 2 (32) 2005

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць