Тэрмінатар (фільм)

навукова-фантастычны фільм Джэймза Кэмэрана

«Тэрміна́тар» (па-ангельску: The Terminator[a]) — фільм з удзелам Арнольда Шварцэнэгера, зьняты ў 1984 годзе. Галоўным рэжысэрам карціны быў Джэймз Кэмэран. Ролі гралі таксама Майкл Бін і Лінда Гамільтан. Карціна была створана прадпрыемствам «Гэмдэйл» і распаўсюджана сеткаю кінатэатраў «Арыён». Карціна была зьнята ў Лос-Анджэлесе.

Тэрмінатар
The Terminator
Выява лягатыпу
Жанр баявік[d][1][2][3][…], навукова-фантастычны фільм[d][1][2][3][…], фільм пра монстраў[d], постапакаліптычны фільм[d], антыўтапічны фільм[d], трылер[d], драматычны фільм і фільм пра падарожжы ў часе[d]
Рэжысэр Джэймз Кэмэран
Сцэнарыст Джэймз Кэмэран, Гэйл Эн Гэрд
Прадусар Гэйл Эн Гэрд
У ролях Арнольд Шварцэнэгер
Майкл Бін
Лінда Гамільтан
Пол Ўінфілд
Кампазытар Брэд Фідэл
Апэратар Адам Грынбэрг
Мантаж Марк Гольдблят
Вытворчасьць ЗША, сетка кінатэатраў «Арыён»
Распаўсюд Orion Pictures[d] і Netflix
Дата выхаду 26 кастрычніка 1984
Працягласьць 107 хвіліны
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт 6,4 млн $
Прыбытак 78,4 млн $
Наступны Тэрмінатар 2. Судны дзень
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Кароткі зьмест

рэдагаваць
 
Гэйл Ан Гэрд, якая прадала за адзін даляр правы на «Тэрмінатара» Джэймзу Кэмэрану

Арнольд Шварцэнэгер грае паўчалавека-паўробата, які быў адпраўлены з 2029 году назад у мінулае ў 1984 год, каб забіць Сару: маці (грае Лінда Гамільтан) будучага правадыра супраціву. Гэты супраціў ваяваў з «машынамі». Яны паўсталі супраць людзей і пачалі іх забіваць. Чалавецтва было на мяжы гібелі. Адсутнасьць правадыра магла прывесьці да паражэньня ў вайне з «машынамі». Каб збавіць ад сьмерці маці, супраціў пасылае назад у мінулае ваяра Кайла (грае Майкл Бін), які пачынае перашкаджаць зьнішчальніку. У выніку пад канец карціны, каб абараніць сваю каханку (будучую маці правадыра), Кайл гіне. Потым ён, аказваецца, стане татам правадыра супраціву. Сара (грае Лінда Гамільтан) вымушана сама адбівацца ад зьнішчальніка і пад канец яго забівае.

Нечакана карціна стала добра прадавацца. Дзякуючы ролі Тэрмінатара А. Шварцэнэгер стаў вядомым у ЗША. Гэтая карціна нават незаконна паказвалася ў СССР пад назваю «Кібарг-забойца». Пазьней быў зьняты працяг карціны «Тэрмінатар 2. Дзень суду».

  • Арнольд Шварцэнэгер — зьнішчальнік, які павінен быў забіць Сару, маці правадыра супраціву.
  • Майкл Бін — грае Кайла Рыса, ваяра супраціву людзей пад час вайны з «машынамі», якога паслалі назад у мінулае, каб абараніць маці (Сару) ад зьнішчальніка. Ён жа тата правадыра супраціву.
  • Лінда Гамільтан — грае Сару Конар, маці правадыра супраціву ў вайне з «машынамі».
  • Пол Вінфільт — грае начальніка паліцыі, які дапытваў Кайла Рыса й Сару Конар.
  • Эрл Бэн — грае псыхіятра Зыльбэрмана.
  • Бэс Мота — грае дзеўку (Джынджэр Вэнтура), што жыве разам з Сарай Конар.
  • Рык Расовіч — грае Мэта Б’юкэнэна, каханак Джынджэр Вэнтуры
  • і іншыя

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ перакладаецца – 1) чалавек, або рэч, якая зьнішчае штосьці; 2) на мове супрацоўнікаў спэцслужбаў – чалавек, які забівае на тайным заданьні іншага чалавека без суду й сьледзтва

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць