д’Артаньян і тры мушкетэры
«д’Артанья́н і тры мушкетэ́ры» (па-расейску: Д’Артаньян и три мушкетёра) — папулярны савецкі трохсэрыйны музычна-прыгодніцкі тэлефільм па матывах раману «Тры мушкетэры» Аляксандра Дзюма-бацькі. Рэжысэр — Георгі Юнгвальд-Хількевіч.
д’Артаньян і тры мушкетэры | |
Д’Артаньян и три мушкетёра | |
Жанр | музычна-прыгодніцкая камэдыя фільм плашчу і шпагі |
---|---|
Рэжысэр | Георгі Юнгвальд-Хількевіч |
Сцэнарыст | Марк Разоўскі |
Заснаваны на | Тры мушкетэры |
У ролях | Міхаіл Баярскі Веніямін Сьмехаў Валянцін Сьмірніцкі Ігар Старыгін Алег Табакоў Аліса Фрэйндліх |
Кампазытар | Максім Дунаеўскі |
Апэратар | Аляксандар Палыньнікаў |
Вытворчасьць | Адэская кінастудыя |
Распаўсюд | Усесаюзнае радыё Дзяржтэлерадыё СССР[d] |
Дата выхаду | 1978 |
Працягласьць | 249 хв. |
Краіна | СССР |
Мова | расейская мова |
Наступны | «Мушкетэры праз дваццаць гадоў» |
Старонка на IMDb |
Здымкі фільму адбываліся ў 1978 року ў Львове[1], Адэсе, Сьвірскім замку[2], замках у Падгорцах і Хоціне. Тэлепрэм’ера на ЦТ адбылася 25 сьнежня 1979.
У 1990—2000-х роках выйшлі на экраны 3 працягі фільму:
Сюжэт
рэдагавацьБедны гасконскі шляхціч д’Артаньян выпраўляецца ў Парыж, каб трапіць у роту каралеўскіх мушкетэраў. У Мэнге ён натыкаецца на загадкавага чалавека, распачынае бойку і траціць рэкамэндацыйны ліст, адрасаваны графу дэ Трэвілю. У Парыжы ён заўважае таго таямнічага мужчыну і гоніцца за ім. Па дарозе ён штурхае параненага Атоса, выпадкова зьневажае Партоса і Араміса, і ўсе яны па чарзе выклікаюць д’Артаньяна на дуэль. На месцы прызначанай сустрэчы высьвятляецца, што тры мушкетэры — тры сардэчныя сябры, а Араміс і Партос робяцца сэкундантамі Атоса. Дуэль, аднак, перарваная зьяўленьнем нараду гвардзейцаў кардынала пад даводзтвам спадара дэ Жусака. Мушкетэры прымаюць рашэньне чацьвярох атакаваць гвардзейцаў і атрымліваюць перамогу. Пасьля гэтага д’Артаньян становіцца сябрам Атоса, Партоса і Араміса. Чацьвёра сяброў распачынаюць супрацьстаяньне з усемагутным кардыналам Рышэльё і падступнай Мілэдзі, уратоўваюць гонар каралевы Францыі і ўдзельнічаюць у вайне з Ангельшчынай і ў аблозе Ля-Рашэлі. Па сканчэньні аблогі Атос, Партос і Араміс зьбіраюцца пакінуць вайсковую службу, а д’Артаньян становіцца лейтэнантам каралеўскіх мушкетэраў. Сябры дамаўляюцца сустрэцца роўна праз дваццаць гадоў…
- 1-я сэрыя — «Атос, Партос, Араміс і Д’Артаньян»;
- 2-я сэрыя — «Падвескі каралевы»;
- 3-я сэрыя — «Прыгоды працягваюцца».
У ролях
рэдагаваць- Міхаіл Баярскі — д’Артаньян
- Веніямін Сьмехаў — Атос
- Валянцін Сьмірніцкі — Портос
- Ігар Старыгін — Араміс (агучваў Ігар Ясуловіч)
- Маргарыта Церахава — Мілэдзі
- Аляксандар Трафімаў — кардынал Рышэльё (агучваў Міхаіл Казакоў, песьні выконваў сам Аляксандар Трафімаў)
- Ірына Алфёрава — Канстанцыя Банасьё (агучвала Настасься Вярцінская, песьні выконвала Алена Дрыяцкая)
- Барыс Клюеў — Рашфор
- Алег Табакоў — кароль Людовік XIII
- Аліса Фрэйндліх — каралева Ганна Аўстрыйская
- Леў Дураў — дэ Трэвіль
- Уладзімер Балён — дэ Жусак
- Алена Цыплакова — Кэці (песьні выконвала Алена Дрыяцкая)
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьРасейскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
- Д’Артаньян і тры мушкетэры (анг.) на сайце IMDb
- 4 мушкетэры на Ucoz.Ru (рас.)
- Песьні з фільму
- Неафіцыйная бачына (рас.)
- «Наш фільм»
- Фота натурных здымак у Львове(недаступная спасылка)
- Здымкі ў Сьвірскім замку
- Зьвесткі пра фільм, кадры, анімацыя (рас.)
- Мир Тесен (рас.)
Папярэджаньне: назва для адлюстраваньня «д’Артаньян і тры мушкетэры» перапісвае ранейшую назву для адлюстраваньня «<i>Д’Артаньян і тры мушкетэры</i>».