Пётра Крачэўскі
Пё́тра Анто́навіч Крачэ́ўскі (таксама сустракаецца напісаньне Крэчэўскі[1][2][3], 7 жніўня 1879, Кобрынскі павет — 8 сакавіка 1928, Прага) — беларускі палітычны дзяяч, гісторык, трэці старшыня Рады БНР.
Пётра Крачэўскі | |
![]() | |
Першы прэзыдэнт БНР | |
---|---|
сьнежань 1919 — 8 сакавіка 1928 | |
Міністар фінансаў БНР | |
красавік 1918 — травень 1918 | |
Папярэднік: | Гелій Белкінд |
Наступнік: | Тодар Вернікоўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
7 жніўня 1879 Кобрынскі павет, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
8 сакавіка 1928 (48 гадоў) Прага, Чэхаславаччына |
Партыя: | Беларуская сацыялістычная грамада і Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў |
Адукацыя: | Віленская духоўная сэмінарыя |
Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю ў 1917 г., пасьля чаго працаваў настаўнікам, банкаўскім службоўцам і служыў у войску.[4]
У сьнежні 1917 г. — дэлегат Першага ўсебеларускага зьезду, абраны ў склад ягонага выканаўчага камітэту[4].
З красавіка па травень 1918 — Міністар фінансаў БНР. У сьнежні 1919 году абраны прэзыдэнтам Рады БНР. Выконваў гэты абавязак да канца жыцьця[4].
На эміграцыі ў Празе стварыў Прадстаўніцтва Рады БНР, разгарнуў шырокую дыпляматычную дзейнасьць, наладзіў інфармаваньне заходнеэўрапейскіх краінаў пра становішча ў БССР і Заходняй Беларусі.
З 26 верасьня па 30 верасьня 1921 году склікаў Першую Нацыянальна-палітычную нараду беларускіх арганізацыяў з акупаванай бацькаўшчыны і з-за мяжы, якая асудзіла дамову ў Рызе і пацьвердзіла ідэалы незалежнасьці Беларусі. Крачэўскі дамогся ад ураду Чэхаславаччыны стыпэндыяў для беларускіх студэнтаў, стварыў Беларускі Архіў у Празе. У 1926 годзе выдаў палітычна-навуковы альманах «Замежная Беларусь».
Крачэўскі супрацьстаяў бальшавіцкаму ціску, скіраванаму на ліквідацыю Ўраду БНР. Прынцыпова не прызнаў легітымнасьці БССР.
Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.
ТворыРэдагаваць
- Мандаты БНР (Даклад чытаны ў Беларускім Студэнцкім Клюбе ў Празе 16 студзеня 1926), «Бюлэтэнь Рады БНР» Прага 1926 №1, Перадрук — Спадчына, 1993, №1
- Шэраг паэтычных і драматургічных твораў, эсэ й артыкулаў, прысьвечаных асобам і падзеям беларускай гісторыі, у тым ліку «Скарына і незалежнасьць»[4].
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- ^ Крэчэўскі Пётра(недаступная спасылка) — Arche
- ^ 13 сьнежня 1919 году Пётра Крэчэўскі стаў старшынём Рады БНР — Радыё Свабода
- ^ Былыя старшыні Рады(недаступная спасылка), афіцыйны сайт Рады БНР
- ^ а б в г Уладзімер Арлоў. Імёны Свабоды: Пётра Крачэўскі, Радыё Свабода, 07 жніўня 2006
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Пётра Крачэўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў