Ежы Юзэф Шэмбак

(Перанакіравана з «Ежы Юзаф Шэмбак»)

Ежы Юзэф Элізэюш Шэмбак (па-польску: Jerzy Józef Elizeusz Szembek; 1851 — 7 жніўня 1905) — рымска-каталіцкі дзеяч, граф.

Ежы Юзэф Шэмбак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 чэрвеня 1851(1851-06-14)
Памёр 7 жніўня 1905(1905-08-07) (54 гады)
Род Шэмбэкі[d]
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Сын Юзафа Мацея й Юзэфы з Машынскіх Шэмбакаў. Скончыў філязофскі факультэт Ягелонскага ўнівэрсытэту. Высьвечаны на сьвятара ў 1883 у Саратаве. Ад 1901 плоцкі біскуп, грунтоўна перабудаваў мясцовую катэдру. Ад 1903 магілёўскі арцыбіскуп. У 1905 падчас візытацыі архідыяцэзіі захварэў на тыфус. Памёр у родавым гнязьдзе Шэмбакаў — Парэмбе-Жэгоце пад Кракавам, дзе й быў пахаваны.

Папярэднік
Міхал Навадворскі
Плоцкія біскупы
1901—1903
Наступнік
Апалінар Унукоўскі
Папярэднік
Баляслаў Геранім Клапатоўскі
Магілёўскія арцыбіскупы
1903—1905
Наступнік
Апалінар Унукоўскі