Помнік Сталіну (Менск)

помнік у Менску (Беларусь)

По́мнік Ста́ліну — прыжыцьцёвы помнік Ёсіфу Сталіну ў Менску. Знаходзіўся на Цэнтральнай плошчы (гістарычная Навамеская, цяпер Кастрычніцкая). Вышыня помніка складала каля 9 мэтраў[1].

Помнік Сталіну ў Менску

Апрача Цэнтральнай плошчы, помнікі Сталіну таксама стаялі ў парку «Профінтэрн» (цяпер — парк імя М. Горкага) і каля ўваходу ў бібліятэку імя Леніна(be).

Гісторыя рэдагаваць

Бронзавая скульптура была адлітая па загадзя падрыхтаванай мадэлі помніка, вылепленая з гліны.

Афіцыйнае адкрыцьцё помніка адбылося 21 верасьня 1952 году. Цантральная плошча была запоўненая цалкам — сабраліся некалькі дзясяткаў тысячаў чалавек. Мітынг, прысьвечаны адкрыцьцю манумэнту, распачаў сакратар Менскага абласнога камітэту КП(б)Б Кірыла Мазураў.

Сакратар менскага камітэту КП(б)Б Іван Варвашэня зачытаў на ім пастанову «Аб перайменаваньні цэнтральнай вуліцы места Менску ад Дома Ўраду БССР да Маскоўскай шашы ў праспэкт імя Сталіна».

Праз 8 гадоў па сьмерці Сталіна, 3 лістапада 1961 году помнік поўнасьцю дэмантавалі за адну ноч.

Арнамэнт рэдагаваць

На пастамэнце фігуры Сталіна зьмяшчаўся арнамэнт зацьверджанага ў год адкрыцьця помніка новага сьцяга БССР (гэты ж арнамэнт зьмяшчаецца на цяперашнім афіцыйным сьцягу Беларусі).

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць