Ян Цывінскі
Ян Цывінскі (па-польску: Jan Cywiński; 24 красавіка 1772, Кузьмічы, Ашмянскі павет, ВКЛ, цяпер Мядзельскі раён — 17 лістапада 1846) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп, пэдагог, філянтроп.
Ян Цывінскі | |
Jan Cywiński | |
Род дзейнасьці | біскуп-суфраган троцкі, адміністратар Віленскае дыяцэзіі |
---|---|
Дата нараджэньня | 24 красавіка 1772 |
Месца нараджэньня | Кузьмічы, цяпер Мядзельскі раён |
Дата сьмерці | 17 лістапада 1846 (74 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьСын Ігната й Апалоніі з Радзевічаў Цывінскіх. Ад 1781 навучаўся ў базылянскай школе ў Беразьвеччы. У 1790 паступіў ў Віленскую духоўную сэмінарыю. 5 ліпеня 1795 высьвечаны ў ксяндзы-місіянэры і прызначаны прафэсарам Віленскае духоўнае сэмінарыі, у якой да 1816 выкладаў філязофію і сьпевы. У 1805—1813 дырэктар сэмінарыі. Ад 1808 пробашч у Віжунох. Ад 1811 сябар Віленскае капітулы, канонік, ад 1813 пралат. У 1816 пакінуў Ордэн місіянэраў і стаў памочнікам віленскага біскупа. У 1818 здаў экстэрнам іспыты ў Полацкай езуіцкай акадэміі і атрымаў «патэнт доктара тэалёгіі і права».
Ад 1820 займаў розныя духоўныя пасады ў Салоках, Сьвіранах, Гадуцішках. Дзякуючы ініцыятыве і намаганьням Яна Цывінскага ў 1826 у Гадуцішках пачалося будаўніцтва мураванага касьцёла, плябаніі і школы для сялянскіх і местачковых дзяцей. 24 траўня 1835 кс. Ян Цывінскі разам з сваёй пляменьніцай Францішкай Мількоўскай выдаткавалі сродкі на выхаваньне 12 дзяўчынак зь бедных сялянскіх сем’яў. У сваім тэстамэнце Цывінскі абавязаў спадчыньнікаў штогод адлічваць 200 руб. з даходаў сваіх маёнткаў на навучаньне сялянскіх дзяцей чытаньню і пісьму. Заснаваў фонд для бясплатнага навучаньня ў віленскіх школах 12 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак і 2 алюмны (поўнае забесьпячэньне адзеньнем, харчам, жыльлём, платай) для вучобы ў сэмінарыі.
Ад 1840 біскуп-суфраган троцкі і тытулярны біскуп Дэлькусу (кансакраваны 24 жніўня 1841). Ад 1842 адміністратар Віленскае дыяцэзіі. 28 чэрвеня 1843 абраны прэзыдэнтам Віленскага таварыства дабрачыннасьці. 29 красавіка 1846 дараваў усім прыгонным сваіх маёнткаў даўгі і выдаў вольную. Спадчыньнікам ён запаветваў, каб «не ўладарамі былі над сялянамі, а апекунамі». Пахаваны ў віленскай катэдры.
Папярэднік Тадэвуш Кундзіч |
Біскупы-суфраганы троцкія 1840—1846 |
Наступнік — |