Міжнародны дзень студэнта

Міжнародны дзень студэнта — дзень міжнароднай салідарнасьці студэнтаў, які адзначаецца 17 лістапада.

Першапачатак

рэдагаваць

28 кастрычніка 1939 году ў акупаванай фашыстамі Чэхаславаччыны праскія студэнты і іх выкладчыкі выйшлі на дэманстрацыю, каб адзначыць гадавіну ўтварэньня Чэхаславацкай дзяржавы. Войскі акупантаў разагналі дэманстрацыю, пры гэтым быў застрэлены студэнт мэдычнага факультэту Карлавага ўнівэрсытэту Ян Оплэтал. Ягонае пахаваньне перарасло ў акцыю пратэсту. Дзясяткі дэманстрантаў былі арыштаваныя. 17 лістапада акупанты рана ранкам уварваліся ў студэнцкія інтэрнаты. Больш за 1200 студэнтаў былі арыштаваныя і заключаныя ў канцлягер. Дзевяць студэнтаў і актывістаў студэнцкага руху былі пакараныя сьмерцю ў сутарэньнях турмы без судовага прысуду. З-за гэтых падзеяў 17 лістапада было выбранае як Міжнародны дзень студэнта.

Праз 2 гады, 17 лістапада 1941 году ў Лёндане прайшла Міжнародная сустрэча студэнтаў, якія змагаліся супраць фашызму, дзе было вырашана адзначаць гэтую дату як Дзень студэнта ў гонар загінулых.

Наступныя даты

рэдагаваць

17 лістапада 1973 году ў Грэцыі студэнты чацьвёра сутак абаранялі будынак Тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Атэнах, пратэстуючы супраць дыкататуры. Студэнты былі расстраляныя танкамі, гэтая падзея стала пачаткам падзеньне рэжыму «чорных палкоўнікаў».[1]

17 лістапада 1989 году камсамольская арганізацыя Чэхаславаччыны вырашыла зладзіць акцыю, прымеркаваную да 50-годзьдзя падзеяў 1939 году, забіты студэнт Ян Оплэтал стаў сымбалем змаганьня супраць нацыстаў. Але пэўнасьці ў тым, што на акцыю атрымаецца прыцягнуць удзельнікаў, у камсамольскай арганізацыі не было, таму яна зьвярнулася па дамамогу да міжнароднай арганізацыі студэнтаў. Акцыя была санкцыяваная, паколькі яе плянавала праўладная партыя, студэнты скарысталіся магчымасьцю інфармаваньня і сабралі каля 30 тысячаў удзельнікаў акцыі: студэнтаў, акадэмікаў, выкладчыкаў. Па дарозе ў цэнтар Прагі паліцыя перагарадзіла дарогу студэнтам, пакінуўшы толькі вузкае выйсьце да адыходу, дзе дэманстрантаў жорстка зьбівалі. У знак пратэсту на дзеяньні ўладаў студэнты на наступны дзень абвясьцілі страйк. 21 лістапада на вуліцы Прагі выйшла болей за 200 тысячаў дэманстрантаў. З гэтых падзеяў пачалася аксамітная рэвалюцыя.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Адкуль узяўся Дзень студэнта?(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 16 лістапада 2009 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Студэнтысховішча мультымэдыйных матэрыялаў